VIII Усебеларускі з’езд Саветаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 1:
'''Во́сьмы Усебелару́скі з’езд саве́таў''' ''рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў''. Адбыўся [[5 красавіка|5]] — [[12 красавіка]] [[1927]] года ў [[Мінск]]у.
 
== Прадстаўніцтва на з’ездзе ==
Прысутнічала 676 дэлегатаў з рашаючым і 225 з дарадчым голасам.
 
== Парадак дня ==
Радок 11:
* аб прамысловасці ([[Сяргей Бенядзіктавіч Карп|С. Б. Карп]]);
* [[Канстытуцыя БССР#Канстытуцыя 1927 года|Канстытуцыя БССР]] ([[Майсей Абрамавіч Сягаль|М. А. Сягаль]]);
* выбары [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК БССР]] і членаў Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР ад БССР.
 
== Рашэнні з’езда ==
Радок 17:
З’езд прайшоў пад сцягам пацвярджэння таго, што БССР з’яўляецца неад’емнай часткай Савецкага Саюза, хоць у прынятай Канстытуцыі былі дэкларатыўныя палажэнні аб незалежнасці рэспублікі. Старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў заявіў, што «ўсю сваю працу мы вядзем пад знакам абароны [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|Савецкага Саюза]] ад сутычак з буржуазнымі дзяржавамі». Гэтым ён пацвердэіў, што Беларусі адводзіцца роля буфера ва ўзаемаадносінах СССР і заходніх краін.
 
З’езд ухваліў дзейнасць урада БССР у справе гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, зацвердзіў пастановы ЦВК і СНК аб [[Узбуйненне БССР#Другое ўзбуйненне БССР|далучэнні да БССР]] [[Гомельскі павет|Гомельскага]] і [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага]] паветаў, праведзеным у [[1926]] годзе. Канстатаваў, што цалкам адноўлены прамысловыя прадпрыемствы, сельская гаспадарка дасягнула даваеннага ўзроўню, развіваліся розныя формы кааперацыі. У прамысловасці побач з рэканструкцыяй і развіццём традыцыйных для Беларусі галін (дрэваапрацоўчай, запалкавай, папяровай, тэкстыльнай і іншых) было намечана стварэнне новых — [[цэмент]]най, [[Алюміній|алюмініевай]], [[фасфарыт]]най, лесахімічнай і іншых. Указвалася на неабходнасць спрашчэння кіравання прамысловасцю, пашырэння правоў прадпрыемстваў.
 
У галіне народнай адукацыі адзначаліся станоўчыя вынікі распрацоўкі і пачатку ажыццяўлення ў [[1925]]-26 гадах 10-гадовага плана ўвядзення ўсеагульнага абавязковага навучання. Сярод негатыўных з’яў названа наяўнасць у БССР беспрытульных дзяцей.
Радок 32:
 
== Літаратура ==
* Восьмы Усебеларускі з’езд Саветаў: Стэнаграфічная справаздача. Мн., 1927.
 
{{Усебеларускія з’езды Саветаў}}
 
[[Катэгорыя:1927 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:Красавік 1927 года]]