Розніца паміж версіямі «Рагачоўскі павет»

др
шаблон з дапамогай AWB
др (шаблон з дапамогай AWB)
'''Рагачоўскі павет''' ({{lang-ru|Рогачёвский уезд}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў [[1773]]—[[1924]] гг. Цэнтр — [[Горад Рагачоў|г. Рагачоў]]. Утвораны [[2 жніўня]] [[1773]] г. у складзе [[Рагачоўская правінцыя|Рагачоўскай правінцыі]], з [[2 красавіка]] [[1777]] г. у [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерні]], з [[23 снежня]] [[1796]] г. — [[Беларуская губерня|Беларускай губерні]]. У гэты час паўднёвая частка павета далучана да [[Гомельскі павет|Гомельскага павета]], а на поўначы яму перададзена частка [[Чэрыкаўскі павет|Чэрыкаўскага]] і большая частка скасаванага [[Быхаўскі павет|Быхаўскага павета]]. З [[27 лютага]] [[1802]] г. у [[Магілёўская губерня|Магілёўскай губерні]] з аднаўленнем межаў [[1777]] г. З [[1861]] г. падзяляўся на 18 валасцей, меў 9 мястэчак. Плошча каля 7451 км2, насельніцтва 121,6 тыс. чалавек ([[1864]] г.), 142,9 тыс. чалавек ([[1885]] г.). У [[1917]] г. было 14 валасцей. З [[26 красавіка]] [[1919]] г. у [[Гомельская губерня|Гомельскай губерні]] [[Расійская Савецкая Федэратыўная Савецкая Рэспубліка|РСФСР]], з [[3 сакавіка]] [[1924]] г. у складзе [[БССР]]. [[17 ліпеня]] [[1924]] г. скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў [[Бабруйская акруга|Бабруйскую]] і [[Магілёўская акруга|Магілёўскую]] акругі.
 
Тэрыторыя Рагачоўскага павета ставіцца да [[Палессе|Палесся]]. У часы [[Русь|Кіеўскай Русі]] — гэта землі [[Радзімічы|племя радзімічаў]]. У перыяд панавання [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] была ў валоданні вядомай «сожскай [[Шляхта|шляхты]]» (ад [[Рака Сож|ракі Сож]]) фармавалася нараўне з «друцкай [[Шляхта|шляхтайшляхта]]й» (ад [[Рака Друць|ракі Друць]]) спрадвеку з [[Этнас|этнічных]] [[Беларусы|беларусаў]].
 
Воласці Рагачоўскага павета: Гарадзецкая (адміністрацыйны цэнтр — м. Гарадзец), Доўская (с. Доўск), Дудзіцкая (Дудзічы), Кармянская (м. Карма), Кашалёўская (с. Кашалёва), Кісцянёўская (с. Кісцяні), Лукаўская (с. Лукі), Мяркулавіцкая (с. Меркулавічы), Недайская (с. Недайкі), Пакоцкая (с. Покаць), Палеская (с. Палессе), Расохская (с. Расохі), Рэчкаўская (с. Рэчкі), Стараруднянская (с. Старая Рудня), Стаўбунская (с. Стаўбун), Стрэшынская (м. Стрэшын), Ціхініцкая (с. Ціхінічы), Чачэрская (м. Чачэрск).
 
{{Паветы Магілёўскай губерні}}
{{Паветы Гомельскай губерні}}
 
[[Катэгорыя:Паветы Магілёўскай губерні]]
[[Катэгорыя:Паветы Гомельскай губерні]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Рагачова]]
[[Катэгорыя:Рагачоўскі павет| ]]
309 180

правак