Вікіпедыя:Догляд: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 56:
 
=== Патрабаванні да дзеянняў даглядчыкаў ===
* Не дапускаецца без дасягнення папярэдняга кансенсусукансэнсусу ў абмеркаванні артыкула ставіць адзнаку «дагледжана» на версію артыкула, якая супадае ці блізкая да той, з якой гэтая адзнака была знятая іншым патрульным, калі толькі той не быў пазбаўлены статусу даглядчыка (пры ўмове, што даглядчык, які ставіць адзнаку, ведае альбо павінен быў ведаць аб папярэднім зняцці).
* Пры любых самасумневах варта весці абмеркаванне з іншымі ўдзельнікамі.
* Дастаткова надглядаць не ўвесь артыкул, а толькі розніцу паміж свежай версіяй і папярэдняй дагледжанай (рэдактар можа не адказваць за змест больш ранняй версіі артыкулуартыкула, дагледжанай іншым удзельнікам). Аднак, пры магчымасці, вітаецца прагляд артыкула нанова. Пры частковай праверцы (параўнанне з папярэдняй дагледжанай версіяй) варта ўлічваць магчымасць сур’ёзнага састарэння інфармацыі!
* Калі артыкул раней не быў дагледжаны, то варта праглядзець ўсю гісторыю яго правак для пошуку (і ліквідацыі) змяненняў, якія могуць прадстаўляць сабой вандалізм або парушэнне аўтарскіх правоў (пошук можа весціся на падставе каментарыяў да правак і імёнаў аўтараў гэтых правак, праглядаць усе прамежкавыя рэвізіі не абавязкова). Калі розніца з папярэдняй дагледжанай версіяй дастаткова вялікая, рэкамендуецца аналагічным чынам праглядзець гісторыю правак пасля папярэдняй дагледжанай версіі.
* У выпадку немагчымасці хуткага выпраўлення неадпаведнасці артыкулу поўнага спісу мінімальных патрабаванняў і пры ўмове, што наяўныя недахопы не носяць фатальнага характару (не прыводзяць да неабходнасці хуткага выдалення артыкула), на яго варта ўсталяваць шаблоны аб адзначаных недахопах (напрыклад, {{tl|rq}} і інш.), пасля чаго пазначыць атрыманую версію як дагледжаную.
* Версію старонкі, прапанаваную да звычайнага ці хуткага выдалення, таксама рэкамендуецца адзначаць сцягам «дагледжана» пасля прастаўлення адпаведнага шаблонушаблона аб вынясенні артыкулуартыкула на выдаленне. Калі было прынята рашэнне аб зняцці артыкула з выдалення (шаблон аб неабходнасці хуткага выдалення пастаўлены памылкова, альбо артыкул была адноўлены), то адміністратар, які здымае шаблон «да выдалення», павінен альбо пераканацца ў тым, што бягучы стан артыкула адпавядае патрабаванням да дагледжанай версіі, альбо зняць з яго пазнаку пра догляд.
* Калі артыкул не падлягае выдаленню, але патрабуе сур’ёзнага паляпшэння, на яго варта ўсталяваць шаблон {{tl|rq}} (напрыклад, <nowiki> {{rq|iwiki|wikify|style|)) </nowiki>.