Лука Модрыч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
Радок 36:
У [[2002]] годзе, ва ўзросце 16 гадоў Лука Модрыч падпісаў кантракт з заграбскім [[ФК Дынама Заграб|«Дынама»]], але, правёўшы адзін сезон за моладзевы склад, быў аддадзены ў арэнду клуба баснійскіх харватаў [[ФК Зрыньскі Мостар|«Зрыньскі»]] з [[Мостар]]а, дзе ён хутка паказаў свой патэнцыял, стаўшы найлепшым іграком года ў [[Баснійская Прэм’ер-Ліга|баснійскай Прэм’ер-лізе]], пры тым, што тады яму было ўсяго 18 гадоў. У наступным годзе ён быў зноў аддадзены ў арэнду, на гэты раз харвацкаму [[ФК Інтэр Запрэшыч|«Інтэру»]] з горада [[Запрэшыч]], дзе ён атрымаў званне «футбольная надзея Харватыі». Вярнуўшыся ў «Дынама» ў [[2005]] годзе Модрыч падоўжыў свой кантракт да [[2015]] года.
 
[[26 красавіка]] [[2008]] года Модрыч падпісаў папярэдняе пагадненне з англійскім клубам [[ФК Тотэнхэм Хотспур|«Тотэнхэм»]], згодна з якім ігрок павінен прайсці медыцынскае абследаванне і атрымаць дазвол на працу ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]. Асноўны кантракт разлічаны на 6 гадоў, сума трансферу склала £16,5  млн, гэта рэкордная трансферная выплата клуба, пасля куплі [[Дарэн Бент|Дарэна Бента]] ў [[2007]] годзе.
 
Улетку [[2011]] года з’явілася інфармацыя аб зацікаўленасці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва лонданскага [[ФК Чэлсі|«Чэлсі»]], але «Тотэнхэм» адмовіўся прадаваць іграка ў «Чэлсі» за 30 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў<ref>[http://football.kulichki.net/worldnews/news.htm?166888 Новости на ФНК: Челси заинтересован в услугах Модрича]. football.kulichki.net</ref>. Узімку [[2012]] года з’явілася інфармацыя аб зацікаўленасці ў паслугах Модрыча кіраўніцтва [[ФК Манчэстэр Юнайтэд|«Манчэстэр Юнайтэд»]], якія прапануюць за хаўбека 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.
 
[[27 жніўня]] [[2012]] года Модрыч падпісаў кантракт з мадрыдскім [[ФК Рэал Мадрыд|«Рэалам»]] тэрмінам на пяць гадоў. іспанскі клуб заплаціў 35  млн фунтаў стэрлінгаў за трансфер харвата.
 
У 2018 годзе Лука Модрыч прызнаны лепшым іграком планеты па версіі [[ФІФА]]. У гэтым годзе ён выйграў з «Рэалам» [[Ліга чэмпіёнаў УЕФА|Лігу чэмпіёнаў]] і ў складзе зборнай Харватыі стаў сярэбраным прызёрам [[Чэмпіянат свету па футболе 2018|Чэмпіянату свету]] ў Расіі.
 
== Дасягненні ==