Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
шаблон
Радок 1:
{{планаваная рэкамендацыя}}
{{shortcut|[[ВП:АК]]}}
 
Артыкулы ў Вікіпедыі павінны засноўвацца на апублікаваных аўтарытэтных крыніцах. Найболей '''аўтарытэтныя крыніцы інфармацыі для стварэння артыкулаў у Вікіпедыі'''  — артыкулы ў навуковых часопісах, бо ў адрозненне ад кніг, якія кожны можа публікаваць за свой кошт, артыкулы ў такіх часопісах праходзяць навуковае рэцэнзаванне (экспертызу), якая ажыццяўляецца вядомымі ў сваёй галіне навукоўцамі. Афіцыйна прызнаны спіс беларускіх часопісаў такога ўзроўню можна знайсці на старонцы [[Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь|ВАК РБ]]<ref>Перечень научных изданий Республики Беларусь для опубликования результатов диссертационных исследований  — [http://www.vak.org.by/index.php?go=Pages&in=view&id=70 Эл.версія на старонцы ВАК РБ] (рэд.: студз. 2009)</ref>, расійскіх  — на старонцы ВАК Мінадукнавукі РФ<ref>Перечень ведущих рецензируемых научных журналов и изданий, в которых должны быть опубликованы основные научные результаты диссертации на соискание ўченой степени доктора и кандидата наук  — [http://vak.ed.gov.ru/help_mat/316/ Эл.версія на старонцы ВАК Мінадукнавукі РФ] (рэд.: ліп. 2007)</ref>.
 
Публікацыі ў іншых замежных навуковых часопісах можна знайсці карыстаючыся спецыялізаванай пошукавай сістэмай ''scholar.google.com''<ref>Электронны рэсурс: http://scholar.google.com</ref>, праўда калі Вы глядзіце іх з хатняга, а не з бібліятэчнага камп'ютаракамп’ютара, толькі адносна невялікая колькасць поўных тэкстаў артыкулаў будзе даступна бесплатна, але Вы прынамсі зможаце азнаёміцца з іх анатацыямі. Таксама можна карыстацца расійскай сістэмай ''elibrary.ru''<ref>Электронны рэсурс: http://elibrary.ru</ref> дзе Вы таксама зможаце ўбачыць бліжэйшую да Вас установу, што мае падпіску на гэтую базу дадзеных. Таксама можна карыстацца пошукавай сістэмай выдавецкага дому ''Elsevier''<ref>Электронны рэсурс: http://scirus.com</ref>.
 
Вызначэнне аўтарытэтнасці кніг, як адзначалася вышэй, уяўляе некаторыя цяжкасці, бо большасць з іх не праходзяць навуковай экспертызы. З большым даверам варта ставіцца да кніг, апублікаваных выдавецтвамі буйных дзяржаўных ВНУ і акадэмічных інстытутаў, а таксама да кніг аўтараў, якія з'яўляюццаз’яўляюцца вядомымі экспертамі ў сваёй галіне навукі. Трэба ўлічваць, што цяпер існуе значная колькасць альтэрнатыўных (''грамадскіх'') акадэмій, кшталту расійскіх РАПН, Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі, Акадэміі трынітарызму і інш., выданні якіх звычайна не з'яўляюццаз’яўляюцца аўтарэтэтнымі (хоць само па сабе членства ў тых або іншых акадэміях не азначае аўтаматычнага даверу або недаверу да аўтара).
 
Навуковыя ступені азначаюць аўтарытэт толькі ў той галіне, у якой яны былі атрыманыя. Для вызначэння ці з'яўляеццаз’яўляецца аўтар аўтарытэтным у нейкай галіне трэба адказаць сабе на некалькі пытанняў  — ці публікаваліся працы аўтара па дадзенай тэме ў аўтарытэтных навуковых часопісах, ці былі атрыманыя негатыўныя водгукі ад вядомых экспертаў у дадзенай галіне на папярэднія або цяперашнюю публікацыі аўтара, ці спасылаюцца на працы аўтара як на аўтарытэтную крыніцу іншыя аўтары, якія працуюць у дадзенай галіне, у сваіх артыкулах (таксама апублікаваных у навуковых часопісах).
 
Сеціўныя старонкі з мноствам спасылак могуць быць цалкам не аўтарытэтнымі. Першае пытанне, якое Вы мусіце задаць сабе,  — хто нясе адказнасць за старонку, на якую Вы хочаце спаслацца? Якая іх кваліфікацыя і палітыка рэдагавання старонкі? Бо ў Сеціве хто заўгодна можа публікаваць што заўгодна.
 
{{зноскі}}
 
{{Правілы Вікіпедыі}}
 
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Крыніцы]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Дапаможнікі]]
{{DEFAULTSORT:{{PAGENAME}}}}