Розніца паміж версіямі "Аблога Канстанцінопаля (1422)"

афармленне
(афармленне)
'''Аблога Канстанцінопаля ([[1422]])''' — нягледзячы на адсутнасць рэальных ваенна-палітычных рэсурсаў, [[Візантыйская імперыя]] ўмяшалася ў міжусобіцу асманскіх прэтэндэнтаў на султанскі сталец. Стаўленік візантыйцаў прайграў, а новы султан [[Мурад II]] з вялікім войскам у чэрвені 1422 года падышоў да [[Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]] і аблажыў яго. Нягледзячы на выкарыстанне асманамі цяжкай артылерыі, абаронцы горада, у т.л. і жанчыны, упарта абараняліся. 24 жніўня яны адбілі асманскі прыступ, накіраваны на [[брама Святога Рамана, Канстанцінопаль|браму св. Рамана]]. Уначы асманы спалілі свае аблогавыя збудаванні і адступілі, Канстанцінопаль выратавалі атрыманыя султанам Мурадам звесткі аб мецяжы, паднятым у тыле яго малодшым братам.
 
== Крыніцы ==
{{літ|1=* {{крыніцы/ВС-2011}}|Від=Б}}
 
[[Катэгорыя:Аблогі Канстанцінопаля]]
[[Катэгорыя:Бітвы Асманскай імперыі|Канстанцінопаль]]
[[Катэгорыя:Бітвы XV стагоддзя]]
[[Катэгорыя:1422]]