Рабочая мысль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''«Рабочая мысль»''' — газета, орган Гомельскай арганізацыі РСДРП. Выдавалася з 21 чэрвеня...'
 
вікіфікацыя
Радок 1:
'''«Рабочая мысль»''' — [[газета]], орган [[Гомельская арганізацыя РСДРП|Гомельскай арганізацыі РСДРП]]. Выдавалася з [[21 чэрвеня]] па [[1 снежня]] [[1917]] г. у [[Гомель|Гомелі]] штодзёна на [[Руская мова|рускай мове]]. Рэдактары П. М. Сеўрук, І. Г. Карасёва, Я. Б. Няхамкіна.
 
Змяшчала матэрыялы Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Аб'яднаўчага з'езда РСДРП, гарадскіх партыйных канферэнцый, пасяджэнняў Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дзейнасці прафсаюзаў, агляды мясцовай і цэнтральнай прэсы. Акрамя матэрыялаў палітычнага і прафсаюзнага кшталту публікавала артыкулы пра гарадское жыццё, рэкламу, аб'явы, тэлеграмы Петраградскага тэлеграфнага агенцтва, зводкі з франтоў і інш. У час выбараў у гарадскую думу змяшчала спісы кандыдатаў сацыялістычнага блоку, агітавала за іх абранне. Прапагандавала праграмныя палажэнні РСДРП, вяла ідэйную барацьбу з бальшавікамі, выступала за стварэнне аднароднага сацыялістычнага ўрада. Крытычна ставілася да [[Дэкрэт аб міры|дэкрэтаў аб міры]], [[Дэкрэт аб зямлі|зямлі]] і інш.
 
Выйшла 135 нумароў. З-за недахопу фінансаў спыніла сваё існаванне.