Бягомль: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 39:
== Гісторыя ==
[[Image:Бегомльский аэродром.JPG|thumb|left|Партызанскі аэрадром у траўні 2009 года]]
Упершыню Бягомль пад назовам Багомль ў пісьмовых [[крыніца]]х згадваецца ў [[1582]] годзе як сяло [[Менскі павет|Менскага павету]] [[ВКЛ]], у сувязі з адмысловымі падзеямі, калі біскупскі ўраднік (сяло на той час было ўласнасцю [[Віленскае біскупства|Віленскага каталіцкага біскупства]]) [[Сасноўскі|Матысь Сасноўскі]] нечакана разграміў і разрабаваў [[двор]] у маёнтку [[Ваўча]] і, прыхапіўшы сабраныя [[падатак|падаткі]], уцёк у сяло Мсціжы, якое належала Яўстафію [[Тышкевіч]]у. Пры гэтым Сасноўскі звярнуўся ў [[суд]] са [[скарга]]й на [[жыхар]]оў сяла Багомль, якія быццам бы напалі на яго і разрабавалі ягоны дом. Потым у [[склад]]зе [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага]] Бягомль стаў належаць [[шляхцічшляхціц]]у [[Кейзгаловіч|Міхалу Кейзгаловічу]]. Даходы з гэтага [[маёнтак|маёнтку]] (цэнтр маёнтку перамясціўся з Ваўчы ў Бягомль) Кейзгаловіч запісаў на заснаваную ім [[каталіцтва|каталіцкую]] [[капліца|капліцу]]. З [[1793]] года паводле [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|2-га падзелу Рэчы Паспалітай]] Бягомль трапіў у [[склад]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], спачатку ў Докшыцкі, а з 1802 года ў [[Барысаў]]скі павет Менскай губерні. Ад пачатку 19 стагоддзя сяло належала расейскаму [[граф]]у Манузі, пры якім цэнтр маёнтку быў перанесены ўжо ў вёску [[Бёраснёўка]], да якога Бягомль разам з 14 іншымі паселішчамі быў прыналежны і пры ўладзе памешчыка Ігната Гаўрылавіча [[Булгак]]а. З [[1861]] года [[сяло]] сталася [[мястэчка]]м, цэнтрам Бягомльскай [[воласць|воласці]] Барысаўскага [[павет]]у. Бягомльцы прымалі актыўны ўдзел ў [[падзея]]х нацыянальна-вызвольнага [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863–64 гадоў]]. У [[красавік]]у [[1863]] года ў [[фальварак|фальварку]] Атрахімаўка спыніўся першы паўстанцкі атрад, якому было даручана вызваліць ад [[Расійская імперыя|імперскіх акупантаў]] [[Докшыцы]]. Але ж тутэйшы [[святар]] Сымон Нячаеў папярэдзіў пра гэтае камандзіра роты расейскага [[цар]]скага [[войска]], што было размешчанае ў Докшыцах. Адно з гэтае прычыны бойкі беларускіх паўстанцаў з расейскімі [[карнік]]амі не адбылося. У [[1886]] годзе ўзгадваецца, што ў Бягомлі было 43 двары, мелася валасное праўленне, [[царква]], [[школа]], [[шпіталь]]. У гады [[Першая сусветная вайна|першай сусветнай вайны]] Бягомль апынуўся ў прыфрантавой зоне. Большая [[частка]] [[мужчына|мужчынскага]] [[насельніцтва]] была мабілізавана на [[фронт]]. На [[Германія|германскім]] фронце праславіўся [[жыхар]] Маргавіцы Віктар Свірка, родзіч паэта [[Юрась Свірка|Юрася Свіркі]], які за [[мужнасць]] быў узнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі. Пазней ён быў [[удзельнік]]ам грамадзянскай вайны [[1917]] года. Паводле [[Рыжскі мірны дагавор 1921|Рыжскага мірнага дагавору]] [[СССР|савецка]]-[[Польшча|польская]] [[мяжа]] рассекла папалам тэрыторыю сучаснага Докшыцкага раёна. Гэтая мяжа супала з мяжой, якая ў часы [[ВКЛ]] умоўна падзяляла будучаісную [[Беларусь]] на [[Ліцвіны|Літву]] {зямля за Докшыцамі) і Русь (зямля за Бягомлем). 17 ліпеня [[1924]] года ўтвораны Бягомльскі раён, адпаведна, з цэнтрам у Бягомлі, а [[27 верасня]] [[1938]] года Бягомлю нададзены [[стасус]] гарадскога пасёлка. 20 студзеня [[1960]] года, калі Бягомльскі раён быў падзелены між суседнімі, больш буйнымі [[Докшыцкі раён|Докшыцкім]], [[Лепельскі раён|Лепельскім]] і [[Барысаўскі раён|Барысаўскім раёнамі]], пасёлак далучаны да Докшыцкага раёна.
Пад час [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай Вайны]] Бягомль, як і ўвесь Бягомльскі раён, быў акупаваны нямецкімі войскамі. Захоп адбыўся 2 ліпеня [[1941]] года, апоўдні, калі перадавыя часткі 39-га [[танк]]авага корпусу трэцяй танкавай групы з ходу ўварваліся ў пасёлак. Нягледзячы на гэта, на Бягомльскай зямлі разгарнуўся і пачаў здзяйсняць актыўнае супрацьдзеянне [[фашыст]]ам [[партызан]]скі [[рух]], у складзе якога знаходзілася 9 партызанскіх [[брыгада]]ў і асобных атрадаў. Вынікам гэтай настойлівай працы сталася фактычнае [[вызваленне]] ад нямецкіх войскаў і з'яўленне Бягомльска-Лепельскай [[партызан]]скай [[зона|зоны]], што дзейнічала да прыходу 1 ліпеня 1944 года воінаў 850-га стралковага палка 277-ай стралковай дывізіі 7-ай механізаванай брыгады 3-га Беларускага фронту, калі і адбылося канчатковае вызваленне. Бягомльскія партызаны з [[сакавік]]а [[1943]] да траўня [[1944]] года забяспечвалі ўстойлівую [[дзейнасць]] партызанскага [[аэрадром]]а (да вайны адсюль падымаліся ў [[паветра]] [[пошта|паштовыя]] [[самалёт]]ы). Зараз аэрадром не выкарыстоўваецца і забудоўваецца дамамі, а самое слова "[[Аэрадром]]" дало назву для гэтага раёну жытловай забудовы. [[Гісторыя]] Бягомля натхніла шмат якіх [[паэт]]аў і [[пісьменнік]]аў, у прыватнасці, спамянуты вышэй аэрадром з'яўляецца адным з [[месца]]ў дзеяння [[твор]]у Ўладзіміра Казакова "Баявыя аэрашчэпкі". Пасля развалу [[СССР]] бягомльцы адзінагалосна падтрымалі ўзмацненне незалежнай беларускай рэспублікі, і ў бальшыні сваёй выказаліся супраць яднання з [[Расія]]й на [[мітынг]]ах, што былі праведзеныя ў Бягомлі апасля абвешчання вынікаў [[Рэферэндум 1996|рэферэндуму 1996 года]].