Генеральная канфедэрацыя Каралеўства Польскага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др CzechoBot перанёс старонку Генеральная канфедэрацыя, 1812 у Генеральная канфедэрацыя (1812): робат перанёс старонку
афармленне
Радок 4:
Абвешчана па ініцыятыве [[Напалеон I|Напалеона І]] надзвычайным сеймам герцагства [[28.6]].[[1812]]. Маршал канфедэрацыі — [[А. К. Чартарыйскі]]; пастаянны орган — Генеральны савет (складаўся з 11 членаў). Акт канфедэрацыі ад 28 чэрвеня аб'яўляў пра аднаўленне [[Рэч Паспалітая|Каралеўства Польскага]], заклікаў усіх палякаў далучацца да канфедэрацыі, а тых хто знаходзіўся на рускай службе, — пакінуць яе. На працягу ліпеня — кастрычніка да канфедэрацыі далучыліся амаль усе паветы Беластоцкай вобласці, Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, аднак рэальнай улады і ўплыву на Беларусі і Літве яна не атрымала. [[Часовы ўрад ВКЛ]] пасля адмовы Напалеона ад заснавання асобнай літоўскай канфедэрацыі 14 ліпеня таксама ўвайшоў у склад Генеральнай канфедэрацыі, але стварыў уласную сістэму ведамаснага кіравання краем, у цеснай сувязі з акупацыйнай адміністрацыяй. Пэўную ролю адыграла прамова Напалеона ў [[Вільня|Вільні]] [[11 ліпеня]] перад дэлегацыяй генеральнай канфедэрацыі, дзе ён па сутнасці ўхіліўся ад афіцыйнага прызнання адзінай Польска-Літоўскай дзяржавы. Наступныя акты тычыліся толькі тэрыторыі герцагства. У студзені [[1813]] Генеральны савет эвакуіраваўся з [[Варшава|Варшавы]] ў [[Кракаў]], у красавіку 1813 самараспусціўся. Матэрыялы Генеральнай канфедэрацыі публікаваліся ў перыядычным выданні «Dziennik Konfederacyi Krolestwa Polskiego».
 
== Літаратура ==
{{літ|1=* Антонаў В. В. Генеральная канфедэрацыя // {{крыніцы/ЭГБ|2}}}}
 
{{Poland-hist-stub}}