Розніца паміж версіямі «Ваявода»

114 байтаў выдалена ,  3 гады таму
афармленне
др (clean up, replaced: Катэгорыя:Дзяржаўныя пасады ВКЛ → Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім using AWB)
(афармленне)
 
'''Ваявода''', ({{lang-ru|воевода}}) - — у [[Русь|cтаражытнай Русі]] і іншых славянскіх краінах - — начальнік княжацкай дружыны або кіраўнік народнага апалчэння. Згадваецца ў рускіх летапісах пачынаючы з 10 ст. У канцы 15-17 ст. кожны з 5 асноўных палкоў рускага войска меў аднаго ці некалькі ваявод. У другой палове 17 ст. палкавыя ваяводы захаваліся толькі ў разрадных палках. Ліквідаваны ў пачатку 18 ст.
 
== Гісторыя ==
 
=== ВКЛ і Рэч Паспалітая ===
 
У [[ВКЛ]] і [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] - — службовая асоба, кіраўнік мясцовай адміністрацыі ў ваяводстве. Засядаў у радзе ВКЛ а пасля [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] і ў сенаце Рэчы Паспалітай. Прызначаўся пажыццёва з ліку буйных феадалаў, абавязкова ўраджэнцаў ВКЛ. Як прадстаўнікі велікакняжацкай улады адстойваў інтарэсы мясцовай феадальнай знаці. Да [[1540]] віленскія і трокскія ваяводы былі літоўскага паходжання, католікі.
 
Асноўныя абавязкі ваяводы - — ажыцяўленне адміністрацыйнай улады, кантроль над крыніцамі джяржаўных і велікакняжацкіх даходаў, арганізацыя ўзброеных сіл у ваяводстве, выкананне судовых функцый у замкавым судзе. Карыстаўся значнай незалежнасцю ад цэнтральных дзяржаўных органаў.
 
=== Расійская дзяржава ===
[[Выява:Russian boyar from XVII century.JPG|266px|thumb|right|Баярын-ваявода XVIIст.]]
У [[ВКМ|Расійскай дзяржаве]] з 16 ст. гарадавы ваявода - — кіраўнік гарадской і цывільнай адміністрацыі ў горадзе і адпаведным павеце. Канцэнтраваў усю паўнату ўлады на месцах, кантраваў органы губнога і земскага самакіравання. Пасля рэформы [[Пётр I|Пятра І]] у [[1719]] ваявода - — кіраўнік правінцыі (адзінкі, на якія падзялілася [[губерня]]), падпарадкоўваўся [[губернатар]]у. У [[1775]] правінцыі, а разам з імі пасады ваявод былі скасаваны, яны захаваліся толькі ў Магілёўскай і Пскоўскай губернях (ліквідаваны ў 1778).
 
=== Польшча ===
У [[Польшча|Польшчы]] і ў тым ліку ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]], у [[1920]]—[[1939]], ваявода - — кіраўнік усёй мясцовай адміністрацыі ваяводства, адначасова кіраўнік выканаўчага органа ваяводскага тэрытарыяльнага самакіравання. Пасада ваяводы была адноўлена ў [[1944]] і існавала ў Польшчы да [[1950]], адноўлена ў [[1973]].
 
=== Іншыя краіны ===
Тытул выкарыстоўваўся ў сярэднявечных [[Чэхія|Чэхіі]], [[Боснія|Босніі]], [[Балгарыя|Балгарыі]], [[Венгрыя|Венгрыі]], [[Харватыя|Харватыі]], [[Сербія|Сербіі]], [[Малдаўскае княства|Малдавіі]], [[Валахія|Валахіі]] і [[Трансільванія|Трансільваніі]] ў якасці тытула вайскавода.
 
== Крыніцы ==
* с. 562 т. 26, «Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов», г. Вильна, 1899  г.
 
{{літ|1=''А. П. Грыцкевіч''. Вайна Рэчы Паспалитай са Швецыяй // {{крыніцы/ЭГБ|2}}}}
 
{{ваяводы ВКЛ}}