Вільгельм Кубэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ключ
Радок 6:
==У палітыцы==
 
Адзін з заснавальнікаў Нямецкага нацыянальнага саюзу студэнтаў, яго кіраўнік (1911—1914). Сябар Нямецкай сацыяльнай партыі (1911—1913), Нямецкай кансерватыўнай партыі (1913—1918), рэдактар розных партыйных газет. У Нямецкай нацыянальнай народнай партыі (1919—1923), генеральны сакратар брэслаўскай (1919), потым берлінскай (1920) арганізацыі. Адзін з заснавальнікаў (разам з членамі тады забароненай НСДАП) Нямецкай сацыялістычнай партыі свабоды (1923), дэпутат Рэйхстагу (1924), праваднік поглядаў НСДАП. Член Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі (НСДАП) з 1.12.1927. Гауляйтэр партыйнай акругі Остмарк (1928?), актыўны і паспяховы дзеяч на гэтых землях на карысць НСДАП. Дэпутат прускага Ландтагу (май 1928), кіраўнік фракцыі нацыянал-сацыялістаў, паспяховы палітычны дзеяч, значна спрычыніўся ў гэтай ролі да будучай перамогі НСДАП<ref>Наогул, дзейнасць у гэты перыяд заслужыла Кубэ ўдзячнасць і моцную падтрымку Гітлера ў шэрагу будучых эпізодаў.</ref>. Пасля перамогі НСДАП, обер-прэзідэнт Берліна і Брандэнбургу (25.3.1933), гауляйтэр партыйнай акругі Курмарк (1.6.1933). Дэпутат Рэйхстагу, дзяржаўны саветнік у Прусіі (1933—1936). У 1936—1941 не граў актыўнай ролі ў палітычным жыцці Германіі (гл. [[#Погляды#Антысемітызм|Эпізод з ананімным лістом]]), але заставаўся членам НСДАП, дэпутатам Рэйхстагу і гауляйтэрам. Генеральны камісар нямецкай грамадзянскай адміністрацыі<ref>Прызначэнне Кубэ пасля пяці гадоў палітычнага нябыту на важную пасаду, хоць і мела за сабой моцную падтрымку Гітлера, але выклікала здзіўленне і шматлікія пярэчанні многіх у кіравальных колах Германіі.</ref> ў Генеральным Камісарыяце Беларусь (1941—1943). Загінуў ад падкладзенай бомбы.
 
=== Гібель Кубэ ===