Пакістан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 96:
У III—II тысячагоддзях да н. э. на тэрыторыі Пакістана быў цэнтр адной з самых старажытных цывілізацый у гісторыі чалавецтва — [[Індская цывілізацыя|Харапскай]]. У II тыс. да н. э. тэрыторыю Пакістана засялілі [[арыі]]. Пасля паходаў [[Аляксандр Македонскі|Аляксандра Македонскага]] ў заходнеіндыйскія мегаполісы (такія, як [[Таксіла]]) пранікае дух [[элінізм]]у. Утвараецца магутнае [[Кушанскае царства]] — першы ачаг распаўсюджвання [[будызм]]у.
 
З [[VIII стагоддзе|VIII ст.]] н. э. на тэрыторыі краіны пачынаецца распаўсюджванне [[іслам]]у. У сярэднія вякі ўтвараюцца буйныя мусульманскія дзяржавы на чале з [[Газневіды|Газневідамі]] і [[Гурыды|Гурыдамі]]. У [[XIII стагоддзе|XIII ст.]] тэрыторыя ўваходзіць у склад [[Мангольская імперыя|Мангольскай імперыі]]. Пасля распаду Мангольскай імперыі тэрыторыя ўваходзіць у дзяржаву [[Цімурыды|Цімурыдаў]], якая распадаецца на некалькі дзяржаў. Адзін з прадстаўнікоў дынастыі Цімурыдаў у [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] заснаваў [[імперыя Вялікіх Маголаў|імперыю Вялікіх Маголаў]]. Пасля распаду якой у [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] адбываецца ўздым [[сікхізм|сікхскага]] [[нацыяналізм]]у ў [[Сінд]]зе, [[Белуджыстан]]е, [[Пенджаб (рэгіён)|Пенджабе]]е.
 
=== Каланіяльны перыяд ===
У [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] тэрыторыя сучаснага Пакістана была захоплена англійскімі войскамі і ўключана ў склад [[Брытанская Індыя|Брытанскай Індыі]].
 
Адным з духоўных заснавальнікаў дзяржавы быў паэт [[Мухамад Ікбал|Ікбал]], кіраўнік [[Мусульманская ліга|Мусульманскай Лігі]], арганізацыі прыхільнікаў самастойнага развіцця мусульманскіх тэрыторый. Іменна Ікбал прапанаваў у [[1930]] годзе стварыць незалежную мусульманскую дзяржаву, у якую ўвайшлі б [[Пенджаб (правінцыя)|Пенджабе]], [[Сінд]], [[Паўночна-заходняя пагранічная правінцыя]] (ПЗПП) і [[Белуджыстан]]. Назву для дзяржавы яшчэ ў [[1933]] годзе прапанаваў студэнт-мусульманін [[Чаудхуры Рахмат Алі]], які вучыўся ў [[Кембрыдж]]ы. Пакістан літаральна азначае «краіна чыстых», гэта [[акронім]]: «П» — ад [[Пенджаб, Пакістан|Пенджаба]], «А» — ад афганцаў з мяжы (гэта значыць [[пуштун]]аў ПЗПП), «К» — ад [[Кашмір]]а, «С» — ад [[Сінд]]а, а «тан» — ад [[Белуджыстан]]а. 23 сакавіка [[1940]] года ў [[Лахор]]ы была прынята гістарычная [[Лахорская рэзалюцыя]], якая абвяшчала прынцыпы існавання мусульманскай абшчыны ў незалежнай дзяржаве.
 
=== Сучасны перыяд ===