Пакістан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 102:
=== Старажытны перыяд ===
[[Файл:Mohenjo-daro Priesterkönig.jpeg|thumb|200px|Статуэтка жраца з [[Махенджа-Дара]]]]
У III—II тысячагоддзях да н. э. на тэрыторыі Пакістана быў цэнтр адной з самых старажытных цывілізацый у гісторыі чалавецтва — [[Індская цывілізацыя|Харапскай]]. У II тыс. да н. э. тэрыторыю Пакістана засялілі [[арыі]]. Пасля паходаў [[Аляксандр Македонскі|Аляксандра Македонскага]] ў заходнеіндыйскія мегаполісы (такія, як [[Таксіла]]) пранікае дух [[элінізм]]у. Утвараецца магутнае [[Кушанскае царства]] — першы ачаг распаўсюджвання [[будызм]]у.
 
З [[VIII стагоддзе|VIII ст.]] н. э. на тэрыторыі краіны пачынаецца распаўсюджванне [[іслам]]у. У сярэднія вякі ўтвараюцца буйныя мусульманскія дзяржавы на чале з [[Газневіды|Газневідамі]] і [[Гурыды|Гурыдамі]]. У [[XIII стагоддзе|XIII ст.]] тэрыторыя ўваходзіць у склад [[Мангольская імперыя|Мангольскай імперыі]]. Пасля распаду Мангольскай імперыі тэрыторыя ўваходзіць у дзяржаву [[Цімурыды|Цімурыдаў]], якая распадаецца на некалькі дзяржаў. Адзін з прадстаўнікоў дынастыі Цімурыдаў у [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] заснаваў [[імперыя Вялікіх Маголаў|імперыю Вялікіх Маголаў]], пасля распаду якой у [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] адбываецца ўздым [[сікхізм|сікхскага]] [[нацыяналізм]]у ў [[Сінд]]зе, [[Белуджыстан]]е, [[Пенджаб (рэгіён)|Пенджабе]].
 
=== Каланіяльны перыяд ===
У [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] тэрыторыя сучаснага Пакістана была захоплена англійскімі войскамі і ўключана ў склад [[Брытанская Індыя|Брытанскай Індыі]]. Супрацьстаянне паміж індуізмам і ісламам раскалола Брытанскую Індыю і прывяло да гвалту на рэлігійнай глебе. Таму яшчэ да набыцця незалежнасці была відавочнай неабходнасць стварыць на месцы калоніі дзве дзяржавы, размежаваўшы тэрыторыю па рэлігійным прынцыпе. Адным з духоўных заснавальнікаў мусульманскай дзяржавы быў паэт [[Мухамад Ікбал|Ікбал]], кіраўнік [[Мусульманская ліга|Мусульманскай Лігі]], арганізацыі прыхільнікаў самастойнага развіцця мусульманскіх тэрыторый. Менавіта Ікбал прапанаваў у [[1930]] годзе стварыць незалежную мусульманскую дзяржаву, у якую ўвайшлі б [[Пенджаб (правінцыя)|Пенджабе]], [[Сінд]], [[Паўночна-заходняя пагранічная правінцыя]] (ПЗПП) і [[Белуджыстан]]. Назву для дзяржавы яшчэ ў [[1933]] годзе прапанаваў студэнт-мусульманін [[Чаудхуры Рахмат Алі]], які вучыўся ў [[Кембрыдж]]ы. Пакістан літаральна азначае «краіна чыстых», гэта [[акронім]]: «П» — ад [[Пенджаб, Пакістан|Пенджаба]], «А» — ад афганцаў з мяжы (гэта значыць [[пуштун]]аў ПЗПП), «К» — ад [[Кашмір]]а, «С» — ад [[Сінд]]а, а «тан» — ад [[Белуджыстан]]а. 23 сакавіка [[1940]] года ў [[Лахор]]ы была прынята гістарычная [[Лахорская рэзалюцыя]], якая абвяшчала прынцыпы існавання мусульманскай абшчыны ў незалежнай дзяржаве.
 
=== Сучасны перыяд ===
Радок 120:
З пачатку 2000-х гадоў паўночна-заходні рэгіён Пакістана [[Вазірыстан]] з'яўляецца апорай руху [[Талібан]]. У [[2004]] у талібы захапілі фактычную ўладу ў рэгіёне. Пасля [[11 верасня 2001 года]] Пакістан афіцыйна спыніў падтрымку рэжыму талібаў і падтрымаў умяшанне ЗША супраць талібаў.
 
18 лютага [[2008]] года ў Пакістане прайшлі ўсеагульныя выбары, якія з-за [[забойства Беназір Бхута]] былі перанесены з 8 студзеня 2008 года. На выбарах Пакістанская народная партыя атрымала большасць галасоў і сфарміравала альянс з [[Пакістанская мусульманская ліга|Пакістанскай мусульманскай лігай]]. 18 жніўня [[2008]] года Первез Мушараф сышоў з пасады прэзідэнта Пакістана ва ўмовах пагрозы [[імпічмент]]а. У ходзе прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся пасля гэтага, перамог кандыдат Пакістанскай народнай партыі [[Асіф Алі Зардары]] атрымаў перамогу і стаў прэзідэнтам Пакістана.
 
Па дадзеных на чэрвень [[2009]] года<ref>Пакистан//Военное зарубежное обозрение, № 6 2009</ref> тэрыторыі Пакістана, пагранічныя з [[Афганістан]]ам, амаль не кантралююцца ўладамі гэтай дзяржавы. 728 маякрасавіка 2009[[2011]] года прэм'ерадбыўся [[Афгана-міністрпакістанскі Пакістанапагранічны Юсуфканфлікт|пагранічны Рэзаканфлікт]] Гіланіпаміж аб'явіў, што ён аддаў загад арміі знішчыць тэрарыстаў. Пачаліся баі з прымяненнем авіяцыі, танкаў[[Афганістан]]ам і артылерыіПакістанам зкаля мэтайгорада захапіць адміністрацыйны цэнтр [[Сват, Пакістан{{нп3|акругіАнгур-Ада||en|Angoor Сват]] — горад [[Мінгора]]Ada}}.
 
{{Гл. таксама|Хваляванні ў Пакістане, 2011}}
28 красавіка [[2011]] года адбыўся [[Афгана-пакістанскі пагранічны канфлікт|пагранічны канфлікт]] паміж [[Афганістан]]ам і Пакістанам каля горада {{нп3|Ангур-Ада||en|Angoor Ada}}. 12 салдат узброеных сіл Афганістана і адзін [[Пагранічны корпус Пакістана|пагранічнік]] Пакістана загінулі ў ходзе бою. Тры пакістанскія пагранічнікі і восем мірных жыхароў Ангур-Ады атрымалі раненні<ref>{{cite news|url=http://tribune.com.pk/story/157727/afghan-forces-attack-pakistan-army-check-post-4-wounded/|title=Pak-Afghan relations: Border clash mars peace overtures|publisher=|date=28 апреля 2011}}</ref>.
 
== Дзяржаўны лад ==