Розніца паміж версіямі "Атлантычны акіян"

няма тлумачэння праўкі
др (clean up, replaced: Ратэрдам → Ротэрдам using AWB)
'''Атлантычны акіян''' — другі па велічыні (пасля [[Ціхі акіян|Ціхага]]) акіян, аддзяляе [[Паўночная Амерыка|Паўночную]] і [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвую]] Амерыкі ад [[Еўропа|Еўропы]] і [[Афрыка|Афрыкі]].
 
Плошча (з мара́мі) 91,6  млн. км², працягласць з поўначы на поўдзень каля 15 тыс. км, аб'ёмаб’ём вады 329,7 мян. м³, сярэдняя глыбіня каля 3600  м, найбольшая  — 8742 м ([[жолаб Пуэрта-Рыка]]).
 
== Берагі ==
Берагавая лінія моцна расчлянёная ў [[Паўночнае паўшар'е|Паўночным паўшар'іпаўшар’і]], дзе размешчаны амаль усе моры і вялікія залівы ([[Балтыйскае мора]], [[Паўночнае мора]], [[Міжземнае мора]], [[Карыбскае мора]], [[Біскайскі заліў]], [[Гвінейскі заліў]]), і слаба парэзана ў [[Паўднёвае паўшар'е|Паўднёвым паўшар'іпаўшар’і]] ([[мора Уэдэла]], [[мора Скоша]], [[мора Лазарава]]  — каля [[Антарктыда|Антарктыды]]). Важная асаблівасць Атлантычнага акіяна  — наяўнасць міжземных мораў ([[Мексіканскі заліў]] і [[Карыбскае мора]] на захадзе і [[Міжземнае мора|Міжземнаморскі басейн]] на ўсходзе).
 
== Астравы ==
Агульная плошча астравоў 1070 тыс. км². Асноўныя група мацерыковага паходжання: [[Брытанскія астравы]], [[Канарскія астравы]], [[астравы Зялёнага Мыса]], [[Фалклендскія (Мальвінскія) астравы]], [[Вялікія Антыльскія астравы]], [[Ньюфаўндленд]] і часткова [[Малыя Антыльскія астравы]]. Ёсць вулканічныя ([[Азорскія астравы]], [[востраў Святой Алены]], [[Астравы Трыстан-да-Кунья|Трыстан-да-Кунья]] і інш.) і каралавыя ([[Багамскія астравы]] і інш.).
[[File:Atlantic Oceanic-Crust.jpg|thumb|250px|Будова дна]]
 
== Рэльеф дна і тэктанічная будова ==
У будове дна вылучаюцца падводная ўскраіна мацерыкоў ([[шэльф]]), [[мацерыковы схіл]] і [[ложа акіяна]]. Шэльф займае каля 10,3 % плошчы дна, мае слабы нахіл у бок адкрытага акіяна. Каля берагоў в-ва [[Грэнландыя]], п-ва [[Паўвостраў Лабрадор|Лабрадор]] шырыня шэльфа дасягае 300—400  км. Параўнальна вузкая шэльфавая зона акаймоўвае Заходнюю Еўропу і берагі [[Заходняя Афрыка|Заходняй Афрыкі]]. Уздоўж [[Аргенціна|аргенцінскага]] берага шырыня шэльфа 400  км і глыбіня 140—150  м; каля вусця [[Рака Амазонка|Амазонкі]] 300  км; уздоўж [[Гвіяна|гвіянскага]] ўзбярэжжа 90  км. Шэльфавая зона ў паўднёвай частцы Карыбскага мора і ў раёне [[Антыльскія астравы|Антыльскіх а-воў]] развітая слаба. Мацерыковы схіл стромкі, парэзаны падводнымі [[каньён]]амі, самы вялікі з іх  — Гудзон. Рэльеф ложа  — спалучэнне падводных хрыбтоў, падняццяў і катлавін.
[[File:Atlantic bathymetry.jpg|thumb|250px|Батыметрыя]]
У цэнтральнай частцы акіяна ад [[востраў Ісландыя|в-ва Ісландыя]] да в-ва Буве на 18 тыс. км цягнецца S-падобны мерыдыянальны [[Сярэдзінна-Атлантычны хрыбет]], які падзяляе Атлантычны акіян на ўсходнюю і заходнюю часткі (з глыбінёй над ім каля 3000  м; на ўсход і захад ад яго  — 5000—6000 м), а пасля экватара пераходзіцб у [[Паўднёва-Атлантычны хрыбет]]. На поўначы (каля Ісландыі) хрыбет мае назву [[Рэйк'янес]], на поўдні каля [[востраў Бувэ|в-ва Буве]] хрыбет паварочвае на ўсход і пераходзіць у [[Афрыканска-Антарктычны хрыбет]]. Там, дзе хрыбет уздымаецца на ўзровень мора,  — астравы вулканічнага паходжання ([[Ісландыя]], [[Азорскія астравы]], Сан-Паўлу і інш.). Важнейшая рыса будовы Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта  — папярочныя [[разлом]]ы (Чарлі Гібса, Атлантыс, Кейн, Віма, Романш, Сан-Паўлу, Св. Алены і інш.), якія разбіваюць асноўны хрыбет на асобныя блокі з шыротным зрушэннем іх адносна восі. На захад і ўсход ад Сярэдзінна-Атлантычнага хрыбта размешчаны падводныя ўзвышшы (Рыу-Гранды, Бермудскае), плато (Хатан, Зялёнага Мыса), хрыбты (Кітовы хрыбет, Паўднёва-Антыльскі хрыбет) і ўзвышшы, якія раздзяляюць катлавіны Паўночна-Амерыканскую, Бразільскую, Аргенцінскую, Заходне-Еўрапейскую, Канарскую, [[Ангольская катлавіна|Ангольскую]], Капскую і інш. з глыбінямі больш за 3000  м.
 
== Донныя адклады ==
Найбольш пашыраны арганагенныя адклады ([[фарамініферы|фарамініферавыя]] ці глабігерынавыя глеі), якія займаюць 67,5 % плошчы дна ад Ісландыі да 57—58° пд. ш. Чырвоныя гліны (каля 25 % плошчы) высцілаюць днішчы амаль усіх глыбакаводных катлавін. Тэрыгенныя адклады (жвірова-галечны матэрыял, гліны) пашыраны на шэльфе, мацерыковым схіле і шырокай паласой акаймоўваюць ложа акіяна каля ўзбярэжжаў [[ЗША]], [[Бразілія|Бразіліі]], Аргенціны, [[Антарктыда|Антарктыды]]. Карысныя выкапні: [[золата]] і [[алмаз]]ы (у рачных вынасах паўднёва-ўсходняй часткі), [[фасфарыт]]ы (на шэльфе), [[нафта]] і газ ([[Венесуэльскі заліў]], [[Мексіканскі заліў]], [[Паўночнае мора]]), [[жалезная руда]] (каля [[Ньюфаўндленд]]а і інш.), [[волава|алавяныя руды]] (каля берагоў Вялікабрытаніі), [[жалеза-марганцавыя канкрэцыі]] (каля [[паўвостраў Фларыда|Фларыды]], [[Паўднёвая Афрыка|Паўднёвай Афрыкі]]) і інш.
[[File:N Atl Hurricane climatology.png|thumb|250px|Фарміраванне і шляхі ураганаў у Паўночнай Атлантыцы]]
[[File:March 1974 Subtropical Cyclone.jpg|thumb|злева|250px|Субтрапічны цыклон у Паўднёвай Атлантыцы, 1974]]
 
== Клімат ==
Атлантычны акіян размешчаны з поўначы на поўдзень амаль ва ўсіх кліматычных паясах  — ад экватарыяльнага ў цэнтры да [[субарктычны пояс|субарктычнага]] на поўначы і [[антарктычны клімат|антарктычнага]] на поўдні. Над ім развіваюцца 4 асноўныя цэнтры дзеяння атмасферы  — [[Ісландскі мінімум|Ісландскі]] і [[Антарктычны мінімум]]ы, Паўночна-Атлантычны ([[Азорскі максімум|Азорскі]]) і Паўднёва-Атлантычны максімумы, якія ў раёне экватара падзелены зонай паніжанага ціску. Гэтыя цэнтры пры ўзаемадзеянні з ініішмі абласцямі атмасфернага ціску абумоўліваюць панаванне моцных заходніх вятроў ва ўмераных шыротах і паўночна-ўсходніх і паўднёва-ўсходніх вятроў ([[пасаты|пасатаў]]) у [[субтропікі|субтрапічных]] і [[тропікі|трапічных]] шыротах, адпаведна Паўночнага і Паўднёвага паўшар'яўпаўшар’яў. Найбольш моцныя вятры ва ўмераных шыротах Паўднёвага паўшар'япаўшар’я («равучыя саракавыя»). Для паўночных трапічных шырот характэрны т.зв. [[Вест-Індыя|вест-індскія]] ураганы, якія пануюць з чэрвеня да лістапада і перасякаюць акіян з усходу на захад.
[[File:Map of the Atlantic Ocean (сurrents).svg|thumb|250px|Акіянічныя цячэнні]]
 
== Гідралагічны рэжым ==
Паверхневыя цячэнні пад уплывам цыркуляцыі атмасферы ўтвараюць у субтрапічных і трапічных шыротах [[антыцыклон|антыцыкланальны]], а ў паўночных умераных і паўднёвых высокіх  — [[цыклон|цыкланальны]] кругавароты. Характэрная рыса Атлантычнага акіяна  — магутная сістэма [[Гальфстрым]]а. [[Гальфстрым]] і яго працяг  — [[Паўночна-Атлантычнае цячэнне]]  — утвараюць адпаведна заходнюю і паўночную перыферыі паўночнага антыцыкланальнага кругавароту, у якім усходняя перыферыя  — халоднае [[Канарскае цячэнне]], паўднёвая  — цёплае [[Паўночнае Пасатнае цячэнне]]. Паўночны цыкланальны кругаварот складаецца цячэннямі  — цёплымі Паўночна-Атлантычным і [[цячэне Ірмінгера|Ірмінгера]] і халодным [[Лабрадорскае цячэнне|Лабрадорскім]], якое паступае з [[мора Бафіна]]. У паўднёвай частцы акіяна антыцыкланальны кругаварот утвараецца на поўначы з захаду цёплымі [[Паўднёвае Пасатнае цячэнне|Паўднёвым Пасатным]] і [[Бразільскае цячэнне|Бразільскім]]. Цыкланальны кругаварот развіваецца каля 50° пд.ш. з цэнтрам у [[мора Уэдэла|моры Уэдэла]]. Атлантычныя цыркуляцыі паўночнай і паўднёвай частак Атлантычнага акіяна падзяляюцца летам на поўнач ад экватара [[Міжпасатнае проціцячэнне|Міжпасатным (Экватарыяльным) проціцячэннем]], якое зімой змяняецца агульным заходнім пераносам паверхневых водаў. Больш пастаяннай мяжой з'яўляеццаз’яўляецца на экватары падпаверхневае проці[[цячэнне Ламаносава]].
 
Тэмпература вады на паверхні Атлантычнага акіяна зімой (у лютым у паўночнай, у жніўні ў паўднёвай частцы) ад +28 °СC на экватары да +6 °СC на 60° пн.ш. і -1−1 °СC на 60° пд.ш., летам (у жніўні ў паўночнай, у лютым у паўднёвай частцы) адпаведна ад +26 °СC да +10 °СC і каля 0 °СC. Салёнасць 34—37‰34—37 ‰. Самая вялікая шчыльнасць вады больш за 1027 кг/м³ на паўночны ўсход і поўдзень ад экватара змяншаецца да 1022,5 кг/м³.
 
Прылівы пераважаюць паўсутачныя (да 18  м у [[заліў Фандзі|заліве Фандзі]]). У асобных раёнах прылівы мяшаныя і суткавыя (ад 0,5 да 2,2 м).
 
Ільды ў паўночнай частцы акіяна ўтвараюцца толькі ва [[унутранае мора|ўнутраных морах]] умераных шырот ([[Балтыйскае мора|Балтыйскім]], [[Паўночнае мора|Паўночным]], [[Азоўскае мора|Азоўскім]] і інш.). Вялікая колькасць ільдоў і [[айсберг]]аў выносіцца ў адкрыты акіян з [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночнага Ледавітага акіяна]] (да 30° пн.ш.), утвараецца каля Антарктыды і ў моры Уэдэла, дасягаючы 35° пд.ш.
[[File:Pilotwal2.JPG|thumb|250px|Чорны дэльфін]]
 
== Флора і фаўна ==
Атлантычны акіян насяляюць каля 2000 тыс. відаў раслін і жывёл. Да глыбіні 100—200  м донная расліннасць ([[ламінарыя|ламінарыі]], [[зялёныя водарасці]], [[чырвоныя водарасці]]). У трапічным поясе [[сіне-зялёныя водарасці]], у палярным  — [[дыятомавыя водарасці]], у [[Саргасава мора|Саргасавым моры]] вялікая колькасць саргасавых водарасцей. Значную масу [[планктон]]у складаюць ракападобныя  — амфіподы і эраўзііды, [[крыль]]. [[Кіты|Кітоў]] і [[ластаногія|ластаногіх]] каля 100 відаў. Агульная колькасць відаў рыб перавышае 15 тысяч. Фаўна трапічных шырот  — [[радыялярыі]], [[сіфанафоры]], [[медузы]], [[крабы]], [[лятучыя рыбы]], [[акулы]], [[марскія чарапахі]] і [[кашалот]]ы; умераных і палярных  — весланогія [[ракападобныя]] і крыланогія [[малюскі]], [[селядзец]], [[траскі|трасковыя]] і камбалавыя рыбы, [[кіты]], [[ластаногія]] і інш. Глыбакаводная фаўна  — [[ігласкурыя]] рыбы, [[губкі]], [[гідроідныя]]. Марскіх птушак мала.
 
== Экалагічныя праблемы ==
 
Атлантычны акіян з'яўляеццаз’яўляецца з спрадвечных часоў месцам інтэнсіўнага марской рыбнай і зверабойнай здабычы. Рэзкае ўзрастанне магутнасцей і рэвалюцыя ў тэхніцы рыбнай лоўлі прывялі да пагрозлівых маштабаў. З вынаходствам гарпуннай гарматы ў паўночнай Атлантыцы кіты былі ў асноўным знішчаны яшчэ ў канцы XIX стагоддзя. У сувязі з масавым развіццём пелагічаскай кітабойнай здабычы ў антарктычных водах ў сярэдзіне XX стагоддзя кіты тут таксама былі блізкія да поўнага вынішчэння. З сезона 1985-19861985—1986 гадоў Міжнароднай камісіяй па здабычы кітоў быў уведзены поўны мараторый на камерцыйны кітабойны промысел любых відаў. У чэрвені 2010 года на 62-м пасяджэнні Міжнароднай кітабойнай Камісіі пад ціскам Японіі, Ісландыі і Даніі мараторый быў прыпынены<ref name="Япония, Исландия и Дания продолжат убивать китов">{{cite web|url=http://www.buenolatina.ru/news.php?id=251|title=Япония, Исландия и Дания продолжат убивать китов|publisher=BuenoLatina|accessdate=2012-05-18|archiveurl=http://www.webcitation.org/67yAcuo2l|archivedate=2012-05-27}}</ref>.
 
[[Файл:Deepwater Horizon oil spill - May 24, 2010.jpg|thumb|Нафтавая пляма [[24 мая]] [[2010]] года, <br />выгляд з космаса]]
 
Выбух на нафтавай платформе Deepwater Horizon, якая належыць брытанскай кампаніі BP, які адбыўся 20 красавіка 2010 года, лічыцца самай буйной экалагічнай катастрофай, якая калі-небудзь адбывалася на моры. У выніку аварыі ў воды Мексіканскага заліва вылілася каля 5 мільёнаў барэляў сырой нафты, забруджана 1100 міль ўзбярэжжа. Уладамі уведзеная забарона на рыбную лоўлю, для промыслу зачыненая больш за траціна ўсёй акваторыі Мексіканскага заліва<ref name="РИА-27-03-2011">{{cite web|url=http://eco.ria.ru/nature/20110327/358233045.html|title=Завершается работа по очистке от нефти побережья Мексиканского залива|author=|date=27 марта 2011 года|work=|publisher=[[РИА Новости]]|accessdate=2012-05-18|lang=ru|archiveurl=http://www.webcitation.org/67yAeXgpa|archivedate=2012-05-27}}</ref>. Па стане на 2 лістапада 2010 года было сабрана 6814 мёртвых жывёл, у тым ліку 6104 птушкі, 609 марскіх чарапах, 100 дэльфінаў і іншых млекакормячых, і 1 іншая рэптылія<ref name="www.restorethegulf.gov">{{cite web|url=http://www.restorethegulf.gov/sites/default/files/documents/pdf/Consolidated%20Wildlife%20Table%20110210.pdf|title=Deepwater Horizon Response Consolidated Fish and Wildlife Collection Report|author=|date=2 ноября 2010 года|work=|publisher=|accessdate=2012-05-18|lang=en|archiveurl=http://www.webcitation.org/67yAkUJa4|archivedate=2012-05-27}}</ref>. Паводле дадзеных Упраўлення асабліва ахоўных рэсурсаў Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных упраўленняў у 2010-20112010—2011 гады зафіксавана павышэнне смяротнасці кітападобных на поўначы Мексіканскага заліва ў некалькі разоў у параўнанні з папярэднімі гадамі (2002-20092002—2009 гады)<ref name="NOAA Fisheries">{{cite web|url=http://www.nmfs.noaa.gov/pr/health/mmume/cetacean_gulfofmexico2010.htm|title=2010-2012 Cetacean Unusual Mortality Event in Northern Gulf of Mexico|author=|date=18 марта 2012 года|work=|publisher=NOAA Fisheries Office of Protected Resources|accessdate=2012-05-18|lang=en|archiveurl=http://www.webcitation.org/67pZxjWKi|archivedate=2012-05-21}}</ref>.
 
У Саргасавым моры ўтварылася вялікая смеццевая пляма з пластыка і іншых адходаў, сфарміраваная акіянічнымі плынямі, якая паступова канцэнтруецца ў адной вобласці<ref name="Мусорный остров в Тихом Океане">{{cite web|url=http://www.ecologoff.ru/eco-problems/20-musornyj-ostrov-v-tixom-okeane.html|title=Мусорный остров в Тихом Океане|publisher=ECOlogoFF.Ru - экологически чистый сайт|accessdate=2012-05-18|archiveurl=http://www.webcitation.org/659SDbCxY|archivedate=2012-02-02}}</ref>.
 
У некаторых раёнах Атлантычнага акіяна назіраецца радыёактыўнае забруджванне. Адходы атамных электрастанцый і даследчых цэнтраў скідаюцца ў рэкі і прыбярэжныя вады мораў, а часам у глыбакаводныя частцы акіяна. Да ліку моцна забруджаных радыеактыўнымі адходамі акваторый Атлантычнага акіяна ставяцца Паўночнае, Ірландскае, Міжземнае мора, Мексіканскі, Біскайскі залівы і Атлантычнае ўзбярэжжа ЗША. Толькі ў 1977 годзе ў Атлантыку было скінута 7180 кантэйнераў з 5650 тонамі радыеактыўных адходаў. Агенцтва па абароне навакольнага асяроддзя ЗША паведаміла аб заражэнні марскога дна ў 120 мілях на ўсход ад мяжы паміж штатамі Мэрыленд і Дэлавэр. Там на працягу 30 гадоў пахаваныя 14300 зацэментаваных кантэйнера, якія ўтрымлівалі плутоній і цэзій, радыёактыўнае забруджванне перавысіла «чаканае» у 3-70 разоў. У 1970 году ЗША затапілі ў 500  км ад узбярэжжа Фларыды судна «Расэл-Брыг», на борце якога знаходзілася 68 т нервова-паралітычнага газу (зарына), змешчанага ў 418 бетонных кантэйнерах. У 1972 годзе ў водах акіяна на поўнач ад Азорскіх выспаў Германія затапіла 2500 металічных бочак з прамысловымі адходамі, якія змяшчаюць моцнадзейныя цыяністым яды. Вядомыя выпадкі хуткага разбурэння кантэйнераў у параўнальна неглыбокіх водах Паўночнага і Ірландскага мораў і праліва Ла-Манш з самымі згубныя наступствы для фауны і флоры акваторый. У водах паўночнай Атлантыкі загінулі 4 атамныя падводныя лодкі: 2 савецкія (у Біскайскім заліве і адкрытай частцы акіяна) і 2 амерыканскія (ля берагоў ЗША і ў адкрытай частцы акіяна)<ref name="Мировой океан под угрозой">{{cite web|url=http://nplit.ru/books/item/f00/s00/z0000032/st008.shtml|title=Мировой океан под угрозой|publisher=NPLit.ru: Библиотека юного исследователя|accessdate=2012-06-21|archiveurl=http://www.webcitation.org/68e57Qsv3|archivedate=2012-06-24}}</ref>.
 
== Гаспадарчае выкарыстанне ==
Атлантычны акіян дае каля 35 % сусветнага ўлову рыбы. Галоўныя прамысловыя віды: [[траскі|траска]], [[мойва]], [[селядзец]], [[стаўрыды|стаўрыда]], марскі акунь, [[скумбрыя]], [[тунцы|тунец]]; значнае месца належыць беспазваночным ([[крэветкі]], [[вустрыцы]], [[мідыі]], [[кальмары]]). Прамысловьм раёны: Паўночна-Усходні, Цэнтральна-Усходні і Паўднёва-Заходні.
 
Вядзецца здабыча [[нафта|нафты]] і [[прыродны газ|газу]] (Венесуэльскі, Мексіканскі, [[Гвінейскі заліў|Гвінейскі]] залівы, [[Паўночнае мора]], Міжземнае мора), [[сера|серы]] ([[Мексіканскі заліў]]), [[жалезная руда|жалезнай руды]] (каля п-ва [[Ньюфаўндленд]], [[Фінляндыя|Фінляндыі]] і інш.), [[каменны вугаль|каменнага вугалю]] (прыбярэжныя раёны [[Канада|Канады]] і [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]]) і інш. [[Прыліўная электрастанцыя]] ў вусці р. Ранс ([[Францыя]]).
 
[[File:9-028 Rotterdam ECT.jpg|thumb|Кантэйнерныя тэрміналы ў порце [[Ротэрдам]]а]]
На долю Атлантычнага акіяна прыпадае прыблізна 1/3 аб'ёмуаб’ёму сусветнага марскога гандлю. Самая шчыльная сетка акіянскіх шляхоў паміж 35—40° і 55—60° пн.ш. (маршруты паміж партамі [[Еўропа|Еўропы]] і [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыкі]]). Над паўднёвай часткай акіяна пралягаюць асноўныя трансатлантычныя авіялініі, па дне пракладзены [[тэлеграф]]ныя кабелі (агульная даўжыня каля 200 тыс. км). Развіты прыморская рэкрэацыя і марскі турызм. Важнейшыя парты: [[Ротэрдам]] (Нідэрланды), [[Антверпен]] ([[Бельгія]]), [[Марсель]], [[Гаўр]] (Францыя), [[Гамбург]] ([[Германія]]), [[Лондан]] (Вялікабрытанія), [[Генуя]] ([[Італія]]), [[Новарасійск]], [[Санкт-Пецярбург]] ([[Расія]]), [[Ільічоўск]], [[Адэса]] ([[Украіна]]), [[Рыга]] ([[Латвія]]), [[Дакар]] ([[Сенегал]]), [[Кейптаўн]] ([[ПАР]]), [[Буэнас-Айрэс]] (Аргенціна), [[Нью-Ёрк]], [[Х'юстан]], [[Новы Арлеан]], [[Філадэльфія]] (ЗША).
 
== Эканоміка-геаграфічныя правінцыі ==
Навукоўцамі выдзяляюцца шэсць эканоміка-геаграфічных правінцый Атлантычнага акіяна: ''Паўночна-Заходняя'', ''Паўночна-Усходняя'', ''Цэнтральна-Заходняя'', ''Цэнтральна-Усходняя'', ''Паўднёва-Заходняя'', ''Паўднёва-Усходняя''.
 
=== Паўночна-Заходняя правінцыя ===
* Прылягае да прамысловага комплексу [[Новая Англія|Паўночнага Усходу ЗША]] і ўзбярэжжа Канады. Паўночная мяжа - — 70° паўночнай шыраты, паўднёвая - — 35° паўночнай шыраты. Усходняя мяжа - — Паўночна-Атлантычны хрыбет
* Буйныя запасы жалезных, тытанавых руд, на [[шэльф]]е - — фасфарыты, нафта
* Адзін з найбольш прадукцыйных для рыбалоўства раёнаў акіяна. Так, толькі на [[Вялікая Ньюфаўндлендская банка|Вялікай Ньюфаўндлендскай банцы]] штогод вылоўліваецца да 2,2  млн т рыбы
* На 1000-кіламетровым кавалку прыбярэжных раёнаў пражывае больш за 100  млн чалавек
 
=== Паўночна-Усходняя правінцыя ===
* Прасціраецца ад [[Грэнландыя|Грэнландыі]] да зоны паўночнай субтрапічнвй канвергенцыі (27°45' паўночнай шыраты, каля Дакара)
* Характэрная найбольшая інтэнсіўнасць марскіх перавозак. У транспартных сувязях інтэнсіўна выкарыстоўваецца [[Суэцкі канал]]
* Тут самыя вялікія запасы і максімальныя ўловы рыбы ў Атлантычным акіяне
 
=== Цэнтральна-Заходняя правінцыя ===
* Інтэнсіўнае развіццё марскіх перавозак, з задзейнічаннем [[Панамскі канал|Панамскана канала]]: буйнейшыя перавозкі нафтагазавай і сельскагаспадарчай сыравіны, [[баксіт]]аў
* Буйныя разведаныя запасы нафты і прыроднага газу
* Сюды выходзяць паўднёвыя [[штаты ЗША]] з іх [[нафтаздабыча]]й, [[нафтахімія]]й, [[суднабудаванне]]м, [[ваенна-прамысловы комплекс|ваенна-прамысловым комплексам]] і нафтагазавымі радовішчамі
 
=== Цэнтральна-Усходняя правінцыя ===
* Ляжыць паміж Сярэдзінна-Атлантычным хрыбтом і узбярэжжам [[Афрыка|Афрыкі]], паміж 27°45' паўночнай шыраты і 6°30' паўднёвай шыраты (вусце [[рака Конга|ракі Конга]])
* Буйныя залежы [[тытан]]а-марганцавых мінералаў на шэльфе [[Сенегал]]а і [[Нігерыя|Нігерыі]]
* Фасфарытаноснасць і нафтагазаноснасць ад [[Кот-д'Івуар]]а да [[Экватарыяльная Гвінея|Экватарыяльнай Гвінеі]] і [[Правінцыя Кабінда|Кабінды]]
* Высокая біяпрадукцыйнасць дазваляе вылоўліваць каля 3,3  млн т рыбы ў год (другое месца пасля паўночна-Усходняй правінцыі). Асноўны ўклад уносяць [[Гана]], Нігерыя, Сенегал
* Тут ажыццяўляецца 1/3 усіх перавозак баксітаў і [[гліназём]]у
* Развітая горназдабыўная прамысловась і адносна слабое развіццё ўсіх астатніх галін гаспадаркі
* Асноўныя складнікі перавозак сельскагаспадарчай сыравіны - — [[какава]], [[арахіс]], [[кава]], [[банан]]ы, [[ананас]]ы
 
=== Паўднёва-Заходняя правінцыя ===
* Уключае акваторыю Атлантычнага акіяна паміж [[Паўднёва-Атлантычны хрыбет|Паўднёва-Атлантычным хрыбтом]] і узбярэжжам Бразіліі, [[Уругвай|Уругвая]] і Аргенціны
* У Бразільскай катлавіне размешчана шырокая зона жалеза-марганцавых канкрэцый, а на шэльфе усяго ўзбярэжжа - — зона нафты, газу і фасфарытаў. Тут жа выяўлены прыбярэжныя росыпы тытанавых мінералаў, [[цыркон]]у і манацытаў .
* Адкрытыя воды правінцыі - — найменш прадуктыўны раён Паўднёвай Атлантыкі, на большай частцы шэльфа прадуктыўнасць адпавядае сярэднім значэнням, дасягаючы павышанага ўзроўню ў вусці ракі Амазонкі, на шэльфе [[Патагонія|Патагоніі]], у зоне змешвання [[Фалклендскае цячэнне|Фалклендскага]] і [[Бразільскае цячэнне|Бразільскага]] цячэнняў. У атлантычным рыбалоўстве правінцыя адыгрывае важную ролю (10 %), а з агульных ўловаў (2,3  млн т) асноўны аб'ёмаб’ём прыпадае на Аргенціну (0,9  млн т) і Бразілію (0,6  млн т) , а таксама экспедыцыйнцю лоўлю [[Іспанія|Іспаніі]] (110 тыс. т) і [[Рэспубліка Карэя|Рэспублікі Карэя]] (160 тыс. т)
* З усіх правінцый Атлантыкі Паўднёва-Заходняя адрозніваецца найменш інтэнсіўнымі марскімі перавозкамі. Найбольш грузанапружаныя лініі праходзяць праз яе паўночную частку, звязваючы Бразілію , Аргенціну і Уругвай з краінамі Еўроп , Паўночнай і [[Цэнтральная Амерыка|Цэнтральнай Амерыкі]] і Заходняй Афрыкі, вузлы марскіх паведамленняў канцэнтруюцца ў [[Рыа-дэ-Жанейра]], [[Рэсіфі]], вусці Амазонкі і раёне [[эстуарый Ла-Плата|эстуарыя Ла-Плата]]. Праз парты правінцыі праходзіць да 25 % сусветных марскіх перавозак жалезнай руды (з Бразіліі ў Еўропу і [[Японія|Японію]]), 15 % нафты (з краін Персідскага заліва і Заходняй Афрыкі ў краіны Паўднёвай Амерыкі, часткова - — ў ЗША), а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі ([[збожжа]], [[мяса]], кава, [[цукар]], [[воўна]], [[бавоўна]]).
* Інтэнсіўныя знешнегандлёвыя сувязі краін правінцыі абслугоўвае марскі транспарт (95  %) , каля 2/3 экспарту складаюць сельскагаспадарчая і мінеральная сыравіна. У імпартных марскіх перавозках дамінуюць машыны і абсталяванне, нафта- і хімічныя тавары з ЗША, краін [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]] і Японіі
 
=== Паўднёва-Усходняя правінцыя ===
* Распасціраецца паміж Афрыкай і Паўднёва-Атлантычным хрыбтом ад паралелі вусця р. Конга (6° 30' паўднёвай шыраты) да зоны паўднёвай субтрапічнай канвергенцыі
* Берагавая зона правінцыі багатая на карысныя выкапні. На шэльфе [[Намібія|Намібіі]] і [[ПАР]] распрацоўваюцца россыпы [[алмаз]]аў, выяўлены фасфарыты. У Капскай катлавіне выяўленыя багатыя жалеза-марганцавыя канкрэцыі. На прыбярэжных тэрыторыях маюцца буйныя радовішчы медных, [[вісмут]]авых і [[торый|торыевых]] руд (ПАР), [[свінец|свінцу]], [[цынк]]у і [[ванадый|ванадыю]] (Намібія), жалезнай, марганцавай і [[уранініт|уранавай руд]], нафты, [[галіт|спажыўной]] і [[калійныя солі|калійнай солей]] ([[Ангола]]).
* Прыбярэжныя воды ў берагоў Намібіі і ПАР вылучаюцца павышанай рыбапрадукцыйнасцю (ад 500 да 1000-3000 кг/км²), што абумоўлена інтэнсіўным [[апвелінг]]ам ў гэтым раёне. Марское [[рыбалоўства]] дае 1,6  млн т уловаў. Акрамя прыбярэжных краін (ПАР - — 750 тыс. т, Намібія - — 545 тыс. т, Ангола - — 250 тыс. т), экспедыцыйную лоўлю вялі ў 1990 х гг. Расія, [[Украіна]], Рэспубліка Карэя і інш., аднак з-за падрыву біялагічнай прадукцыйнасці асноўных відаў яго аб'ёмыаб’ёмы знізіліся.
* У правінцыі праходзіць зона інтэнсіўных міжнародных марскіх перавозак: галоўным чынам транзітных перавозак нафты (больш за 1/3 сусветных) у [[Заходняя Еўропа|Заходнюю Еўропу]] і ЗША, жалезнай руды (з Бразіліі ў Японію, з [[Аўстралія|Аўстраліі]] і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі - — ў Еўропу), [[вугаль|вугалю]] і баксітаў, а таксама гатовай прамысловай прадукцыі з Еўропы і ЗША ў краіны [[Індыйскі акіян|Індыйскага акіяна]].
 
== Літаратура ==
* Вітчанка А. Атлантычны акіян // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.
* [[Іван Іванавіч Пірожнік|Пирожник И. И.]] Экономическая география Мирового океана. Мн., 2004.
 
== У Сеціве ==
== Спасылкі ==
* [http://old.euroradio.fm/by/754/news/28336/ Артыкул «Упершыню ў свеце жанчына пераплыла Атлантычны акіян»]
* {{Commons|Category:Atlantic Ocean}}
167

правак