Жыткавіцкі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51:
 
== Гісторыя ==
Утвораны 17 ліпеня 1924 г. з адміністрацыйным цэнтрам у мястэчку Жыткавічы Мазырскай акругі. У 1925 годзе ў складзе раёна 10 сельсаветаў: Бялёўскі, Ляхавіцкі, Рудняўскі (Руднянскі), Жыткавіцкі, Людзяневіцкі, Юркевіцкі, Вятчынскі, Дзякавіцкі, Князь-Азерскі, Браніслаўскі<ref>Справочник Мозырского округа. — Мозырь: издание Мозырского окружного исполнительного комитета, 1925. — 147, LXXXVIII с.</ref>. З 20 лютага 1938 г. па 8 студзеня 1954 г. уваходзіў у склад Палескай вобласці БССР. У 1954 г. увайшоў у склад Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бялёўскі, Вятчынскі, Жыткавіцкі, Ляхавіцкі сельсаветы, створаны Марохараўскі сельскі савет. Сучасныя межы раён набыў у першай палове 60-х гг. XX ст., калі праводзілася ўзбуйненне раёнаў і абласцей БССР. У 1960 г. да раёна былі далучаны Ленінскі сельсавет Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці<ref>[http://www.busel.org/texts/cat1er/id5ewzeep.htm Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 20 января 1960 г. Об упразднении некоторых районов Республики Беларусь]</ref> і Мілевіцкі сельсавет Старобінскага раёна Мінскай вобласці<ref>[http://www.busel.org/texts/cat1er/id5ewzeeo.htm Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 11 апреля 1960 г. О передаче Милевичского сельского Совета из состава Старобинского района Минской области в состав Житковичского района Гомельской области]</ref>, а ў 1962 г. — сельсаветы ліквідаванага Тураўскага раёна (Азяранскі, Верасніцкі, Перароўскі, Рычоўскі) і г.п. Тураў<ref>[http://www.busel.org/texts/cat1er/id5ewzeew.htm Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов Республики Беларусь]</ref>. 20 студзеня 1996 г. горад Жыткавічы і Жыткавіцкі раён былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку.
 
== Геаграфія ==