Розніца паміж версіямі "Ленін (Жыткавіцкі раён)"

др (аўтаматычны перанос катэгорыі)
У спісах населеных пунктаў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], якія складаліся Геаграфічным таварыствам пры Акадэміі навук, у Еўрапейскай частцы краіны лічыцца толькі адно пасяленне ў форме «Ленін» — мястэчка ў глыбіні [[Беларускае Палессе|Беларускага Палесся]]. Згодна з гістарычнымі даведкамі 5-га тома «Геаграфічнага слоўніка», выдадзенага ў Польшчы ў [[1884]], «Ленін — мястэчка з абшчынным кіраваннем. З першай чвэрці [[19 стагоддзе|XIX ст.]] стала ўласнасцю князёў [[Род Вітгенштэйнаў|Вітгенштэйнаў]]. Мястэчка мае 75 пасёлкаў-двароў, мост на Случы. Абшчына складаецца з 13 вясковых старастваў, 40 вёсак і налічвае 1729 сялян мужчынскага полу…»
 
У адпаведнасці з [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскім дагаворам]] паміж [[СССР]] і [[Польшча]]й [[1921]] года Ленін да [[17 верасня]] [[1939]] года знаходзіўся пад уладай белага арла. Палякі мала надавалі яму ўвагі, таму што Ленін быў на самым краю крэсаў, неаднаразова спрабавалі перайменаваць яго. Ленін быў цэнтрам Ленінскай гміны — ніжэйшай адміністрацыйнай адзінкі — [[Палескае ваяводства|Палескага ваяводства]]. У савецкі час хоць і існаваў з [[1940]] дапа [[19611950]] год цэнтр [[Ленінскі раён, Пінская вобласць|ЛенінскіЛенінскага раёнраёна]], (з 1950 года да скасавання раёна ў 1960 годзе адміністрацыйным цэнтрам яго былі [[Мікашэвічы]]). Дашчэнту зруйнаваны, спалены нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Ленін з мястэчка паступова пераўтварыўся ў звычайную вёску. Фашысты знішчылі амаль усё насельніцтва, усіх да аднаго з больш як 2000 яўрэяў, якія складалі большасць жыхароў. Гэта была самая страшная трагедыя, якую давялося перажыць мястэчку за ўсю гісторыю яго існавання. Мемарыял ахвярам [[Халакост]]а можна пабачыць пры ўваходзе на старажытныя іўдзейскія могілкі. Яны ўнікальныя і самі сабой. Старыя надмагіллі там — драўляныя. Сотні помнікаў, выразаных з тоўстага дрэва. Гэткіх драўляных яўрэйскіх надмагілляў, густа спярэшчаных тэкстамі і разбою, няма больш нідзе ў Беларусі. Пасля вызвалення Леніна тут не засталося ніводнай драўлянай хаты, згарэлыя цагляныя будынкі сяляне разбіралі на печы. 9 студзеня 1952 года статус Леніна панізілі з гарадскога пасёлка да вёскі, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Сцяблевіцкага сельсавета, які быў перайменаваны ў Ленінскі<ref>Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. Т. 2: (1944―1980 гг.)</ref>.
Пасля вызвалення Леніна тут не засталося ніводнай драўлянай хаты, згарэлыя цагляныя будынкі сяляне разбіралі на печы.
 
=== Назва ===