Розніца паміж версіямі "Антыбіётыкі"

др (→‎Спасылкі: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB)
 
'''Антыбіётыкі''' (ад {{lang-grc|Ἀντί}} — anti — супраць, βίος — bios — [[жыццё]]) — [[арганічныя рэчывы]], што ўтвараюцца ў [[мікраарганізмы|мікраарганізмах]] і ў невялікіх дозах прыгнечваюць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў, [[вірусы|вірусаў]] і клетак. Да антыбіётыкаў адносяць таксама раслінныя ([[фітанцыды]]) і жывёльнага паходжання рэчывы з антымікробным дзеяннем.
 
Вядома каля 45 тысяч антыбіётыкаў, у медыцынскай практыцы выкарыстоўваецца каля 60. Першы клінічна эфектыўны антыбіётык ''[[пеніцылін]]'' быў адкрыты [[Вялікабрытанія|англійскім]] [[мікрабіёлаг]]ам [[Аляксандр Флемінг|А. Флемінгам]] у [[1929]] годзе.
 
Тэрмін ''антыбіётык'' быў упершыню выкарыстаны ў [[1942]] годзе [[Зельман Ваксман|Зельманам Ваксманам]] і яго супрацоўнікамі ў часопісных артыкулах для апісання любога рэчыва, што выпрацоўваецца мікраарганізмам, які з'яўляецца антаганістычным да росту іншых мікраарганізмаў у высокай ступені развядзення.<ref name="Wakeman1947">{{cite journal |author=SA Waksman|title=What Is an Antibiotic or an Antibiotic Substance? |journal=Mycologia |volume=39 |issue=5 |pages=565–569 |year=1947|doi=10.2307/3755196 |pmid=20264541 |jstor=3755196}}</ref> Гэта азначэнне выключала рэчывы, якія забіваюць бактэрыі, але не вырабляюцца мікраарганізмамі (напрыклад, [[страўнікавы сок]]). Яно таксама не ўключала сінтэтычныя антыбактэрыйныя злучэння, такія як [[сульфаніламіды]].
Ананімны ўдзельнік