Розніца паміж версіямі "Нікаля Шарль Удзіно"

няма тлумачэння праўкі
др (→‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
У 1812 годзе на чале 2-га армейскага корпуса Удзіно ваяваў з расійскім генералам графам [[Пётр Вітгенштэйн|Пятром Вітгенштэйнам]]; [[17 жніўня]], цяжка паранены ў [[Першая бітва пад Полацкам, 1812|першай бітве пад Полацкам]], здаў камандаванне [[Ларан Гувіён Сен-Сір|Гувіёну Сен-Сіру]], ад якога праз 2 месяцы прыняў яго зваротна. Падчас [[Бітва на Бярэзіне|пераправы праз Бярэзіну]] ён дапамог [[Напалеон I Банапарт|Напалеону]] выратавацца, але сам быў цяжка паранены. Не акрыяўшы яшчэ ад ранаў, прыняў камандаванне 12-м армейскім корпусам, ваяваў [[Бітва пры Баўцэне|пад Баўцэнам]] і быў пабіты пры [[Лукау]] [[4 чэрвеня]] [[1813]] года.
 
Пасля перамір'яперамір’я Удзіно атрымаў камандаванне над войскам, якое прызначана было дзейнічаць супраць сталіцы [[Каралеўства Прусія|Прусіі]]. Пабіты [[23 жніўня]] пры [[Бітва пры Гросберэне|Гросберэне]], ён быў аддадзены пад начальства [[Мішэль Ней|маршала Нея]] і разам з апошнім ізноў пацярпеў паражэнне [[Бітва пры Дэневіцэ|пры Дэневіцэ]] ([[6 верасня]]). У 1814 годзе ваяваў пры [[Бітва пры Бар-сюр-Обе|Бар-сюр-Об]], потым [[Узяцце Парыжу, 1814|абараняў Парыж]] супраць [[Карл Філіп цу Шварцэнберг|Шварцэнберга]] і затуляў адступ імператара.
 
Прыбыўшы ў [[Фантэнбло]] з Напалеонам, Удзіно ўгаворваў яго адрачыся ад прастола і, калі [[Бурбоны]] былі адноўлены, далучыўся да іх. У падзеях [[Сто дзён|Ста дзён]] (1815) не прымаў ніякага ўдзелу.