Розніца паміж версіямі "ФІФА"

2 байты дададзена ,  2 гады таму
др
→‎Гісторыя: артаграфія
др
др (→‎Гісторыя: артаграфія)
Неабходнасць у стварэнні адзінай арганізацыі для кіравання ўсім сусветным футболам стала відавочнай у пачатку XX стагоддзя з павелічэннем колькасці і папулярнасці міжнародных футбольных спаборніцтваў. Першапачаткова працэс праходзіў пад кіраўніцтвам Футбольнай асацыяцыі Англіі, але ў выніку заснаваць ФІФА выпала на долю сямі іншых еўрапейскіх краін. ФІФА была заснавана ў [[Парыж]]ы [[21 мая]] [[1904]] года; менавіта месца заснавання стала прычынай таго, што ў агульнапрынятых поўнай і скарочанай назвах выкарыстоўваецца [[французская мова]]. Першым прэзідэнтам ФІФА быў [[Рабер Герэн]].
 
Першыя спаборніцтвы пад эгідай ФІФА былі праведзены ў 1906 годзе - зрэшты, асаблівага поспеху ў арганізацыі спаборніцтваў ФІФА адразу не дасягнула. Гэты факт, у спалучэнні з шэрагам эканамічных фактараў, прывёў да замены Герэна на пасадзе прэзідэнта Дэніэлам Вулфалам з Англіі, якая да гэтага моманту ўжо была членам асацыяцыі. Наступнае спаборніцтва пад эгідай ФІФА - футбольны турнір на лонданскіх Алімпійскіх гульнях 1908 - было больш паспяховым, хоць і ўзніклі некаторыя праблемы, звязаныя з удзелам у Алімпійскіх гульнях прафесійных футбалістаў.
 
ФІФА перастала быць выключна ўнутрыеўрапейскай арганізацыяй з прыняццем у яе шэрагі Асацыяцыі футбола ПАР у 1909, Асацыяцыі футбола Аргенціны ў 1912 і Федэрацыі футбола ЗША ў 1913 годзе.
301

праўка