Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 40:
 
== Савецкі перыяд ==
[[Файл:Saints Peter and Paul Cathedral.jpg|міні|справа|Кафедральны сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску дзе 23 ліпеня 1922 года адбыўся царкоўны сінод.]]
[[23 ліпеня]] [[1922]] года ў кафедральным [[Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла, Мінск|саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла]] ў [[Мінск]]у адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў дзеля абароны ад абнаўленцкага ВЦУ стварыць аўтаномную (але не аўтакефальную) беларускую мітраполію, абраць архіепіскапа [[Мелхіседэк (Паеўскі)|Мелхіседэка (Паеўскага)]] мітрапалітам з тытулам ''Мінскі і Беларускі'' і стварыць 4 епархіі: Мінскую, Бабруйскую, Мазырскую і Слуцкую. Паводле іншых звестак, стварэнне мітраполіі санкцыянаваў патрыярх Ціхан, а Мелхіседэк толькі самачынна ўзяў на сябе кіраўніцтва ўсімі епархіямі на тэрыторыі Беларусі, а не толькі Мінскай<ref>http://www.church.by/resource/Dir0056/Dir0083/Dir0102/Page0103.html</ref>. Кардынальных наступстваў гэты крок не меў, і беларускія святары працягвалі знаходзіцца ў кананічных адносінах з Маскоўскім Патрыярхатам, а ў чэрвені 1926 года Мелхіседэк прынёс пакаянне мітрапаліту [[Сергій (Старгародскі)|Сергію]] і склаў з сябе тытул мітрапаліта<ref>http://www.pstbi.ccas.ru/bin/db.exe/no_dbpath/docum/cnt/ans/newmr/?HYZ9EJxGHoxITYZCF2JMTdG6XbuAdOjZeC4Zd8Ke60WDc8KWsOeceG0AeCKUe8gUWymWfe8ctmY*</ref>.