Ліга нацый УЕФА: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 00:05, 15 кастрычніка 2018

Ліга нацый УЕФА[1] (англ.: UEFA Nations League) — двухгадовае міжнароднае футбольнае спаборніцтва еўрапейскіх мужчынскіх нацыянальных зборных, заснаванае ў 2018 годзе.

Футбол
Футбол
Ліга нацый УЕФА


 
Заснаваны: 2018
Краіна: Еўропа (УЕФА)
Кол-ць каманд: 55
Бягучы сезон
Ліга нацый УЕФА 2018/2019

У першым сезоне ўсе ўдзельнікі падзеленыя на чатыры групы, пераможцы якіх згуляюць у «матчы чатырох», а таксама аўтаматычна трапляюць у фінальную частку ЧЕ-2020.

Гісторыя

У кастрычніку 2013 года прэзідэнт Нарвежскай футбольнай асацыяцыі Юнгвэ Гален пацвердзіў намер стварыць для членаў УЕФА трэці міжнародны турнір нацыянальнага ўзроўню[2]. Турнір пакліканы палегчыць ці замяніць правядзенне таварыскіх матчаў.

27 сакавіка 2014 года на XXXVIII чарговым кангрэсе УЕФА ў Астане прапанова стварэння Лігі нацый была адзінагалосна падтрымана ўсімі 54 краінамі-членамі УЕФА[1].

Фармат

55 нацыянальных зборных УЕФА (дадалося Косава) падзяляюцца на чатыры лігі (дывізіёны)[1][3][4][5][6]: 12 каманд у лізе A, 12 каманд у лізе B, 15 каманд у лізе C і 16 каманд у лізе D. Кожная з ліг падзяляецца на чатыры групы (па тры ці чатыры каманды), унутры якой гуляюць па кругавой сістэме дома і ў гасцях.

Пераможцы чатырох груп найвышэйшага дывізіёна — Ліга A — гуляюць у фінале Лігі нацый з двума паўфіналамі і фіналам.

Паміж лігамі адбываецца ратацыя: пераможца кожнай з чатырох груп лігі аўтаматычна пераходзіць у вышэйшую лігу з наступнага сезона, а каманда, якая заняла апошняе месца, выбывае ў ніжэйшую лігу.

Ліга нацый УЕФА дазваляе таксама кваліфікавацца на Чэмпіянат Еўропы па футболе. Акрамя «фіналу чатырох» у Лізе A, будуць праводзіцца яшчэ чатыры плэй-оф у падобным фармаце. Пераможца кожнай з груп выходзіць у паўфінал. Калі пераможцам з’яўляецца ўжо адна з кваліфікаваных зборных, яе месца займае наступная паводле рэйтынгу. Калі ва ўсёй лізе засталося меней за чатыры некваліфікаваныя зборныя, месцы ў плэй-оф гэтай лігі дастаюцца камандзе з ніжэйшай лігі. Паміж імі размяркоўваюцца 4 пуцёўкі на ЧЕ (з 24 агулам)[5][6][7].

Кожны сезон Лігі нацый будзе гуляцца ў верасні — лістападзе няцотнага года (групавы этап) і сканчацца ў чэрвені наступнага (фінал чатырох Лігі A)[5][6][7].

Фіналы чатырох

Сезон Месца Фінал За 3-е месца
Пераможца Вынік 2-е месца 3-е месца Вынік 4-е месца
2018/19

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в UEFA Nations League receives green light (англ.). UEFA (27 сакавіка 2014). Праверана 29 верасня 2018.
  2. Lars Hojem Kvam.. Hva om Ronaldo, Özil, Balotelli og Pique møtes til ligaspill - med sine landslag? (нарв.). Dagbladet (9 кастрычніка 2013). Праверана 29 верасня 2018.
  3. UEFA Nations League: all you need to know (англ.). UEFA (3 верасня 2018). Праверана 29 верасня 2018.
  4. UEFA Nations League/UEFA EURO 2020 qualifying (англ.) (PDF). UEFA. Праверана 29 верасня 2018.
  5. а б в UEFA Nations League format approved (англ.). UEFA (4 снежня 2014). Праверана 29 верасня 2018.
  6. а б в UEFA Nations League format and schedule confirmed (англ.). UEFA (4 снежня 2014). Праверана 29 верасня 2018.
  7. а б UEFA Nations League and European Qualifiers competition format, 2018—2020 (англ.) (PDF). UEFA. Праверана 29 верасня 2018.

Спасылкі