Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 64:
 
У маі [[1931]] года Калегія Наркамасветы БССР прыняла пастанову аб стварэнні на базе БДУ пяці самастойных інстытутаў. За кароткі час пры актыўным удзеле БДУ ў беларускай сталіцы былі адкрыты новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы: [[Мінскі медыцынскі інстытут]], [[Вышэйшы педагагічны інстытут]], [[Мінскі юрыдычны інстытут]]. [[ЦВК БССР|ЦВК]] і [[СНК БССР]] канстатаваў, што за 10 гадоў свайго існавання БДУ стаў базай для стварэння ў рэспубліцы 12-ці [[ВНУ]] і шэрага [[НДІ]]. Акрамя таго, БДУ аказаў усялякую дапамогу ў стварэнні ў Мінску [[Дзяржаўная бібліятэка БССР|Дзяржаўнай бібліятэкі БССР]], [[Інстытут беларускай культуры|Інстытута беларускай культуры]], пераўтворанага ў кастрычніку [[1928]] года ў [[Акадэмія навук Беларускай ССР|Акадэмію навук]].
[[Файл:Галоўны корпус БДУ. Від з боку Дома ўрада, 1930-я.jpg|thumb|Галоўны корпус БДУ з боку [[Дом урада (Мінск)|Дома ўрада]], [[1930-я]] гады. (У перабудаваным выглядзе гэты будынак сёння частка педагагічнага ўніверсітэта)]]
 
Пасля рэарганізацыі ў [[1930]] годзе ў складзе ўніверсітэта захаваліся факультэты (фізіка-матэматычны, хімічны, біялагічны), якія рыхтавалі малодшых навуковых супрацоўнікаў і выкладчыкаў рабфакаў, тэхнікумаў і старэйшых класаў сярэдняй школы. Тэрмін навучання павялічыўся да 5 гадоў.