Дні еўрапейскай спадчыны: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дні еўрапейскай спадчыны''' былі арганізаваны па ініцыятыве Савет Еўропы|Савета Еўропы...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:27, 16 кастрычніка 2018

Дні еўрапейскай спадчыны былі арганізаваны па ініцыятыве Савета Еўропы. Іх галоўная мэта - павялічыць значэнне культурнай спадчыны для насельніцтва Еўропы, а таксама зацікавіць людзей ў захаванні гістарычнай спадчыны. Для гэтага раней малавядомыя ў Еўропе помнікі культурнай спадчыны зрабілі даступнымі для грамадскасці, а таксама прапануюць адмысловыя туры ў гэтыя месцы. Каардынацыя праекта праходзіць пад кіраўніцтвам "Фонду караля Бодуэна" ў Бруселі.

Гісторыя

Пад слоганам "Удыхніце новае жыццё ў культурную спадчыну - Faire passer sur le patrimoine le souffle de la vie" французскі міністр культуры Жак Ланг ў 1984 годзе ўпершыню ў гісторыі Францыі ініцыяваў "Дзень адчыненых помнікаў" (Journées Portes ouvertes monuments historiques). Гэтае мерапрыемства задумвалася як эксперымент, аднак, знайшло такі водгук, што годам пазней, у рамках канферэнцыі Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага саюза]] па абароне архітэктурнай спадчыны ў Еўропе, якая праходзіла ў Гранаде ў кастрычніку 1985 года, быў складзены і падпісаны дагавор. Мэтай рэзалюцыі было паказаць каштоўнасць культурнай спадчыны грамадскасці. У 1992 годзе Савет Еўропы стварыў офіс інфармацыі і камунікацыі.

У 1999 годзе ў дадзенай ініцыятыве прымалi ўдзел 46 краін. Менавіта ў гэтым годзе яна атрымала сваю цяперашняю назву "Дні еўрапейскай спадчыны" (Journées européennes du Patrimoine / European Heritage Days (EHD)).

Увесь верасень у розных краінах з рознай працягласцю і з рознымі тэмамі праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх з'яўляецца павышэнне дасведчанасці аб багацці і разнастайнасці культурнай спадчыны.

Агульныя прынцыпы

Усе мерапрыемствы павінны праходзіць у краінах па агульных прынцыпах. А менавіта:

  • Дні еўрапейскай спадчыны праходзяць у выходныя верасня
  • Перавага аддаецца наведванню будынкаў, якія звычайна недаступны для грамадскасці
  • Для будынкаў, якія звычайна адкрыты для наведвання, павінны быць падрыхтаваны спецыяльныя туры, выставы, канцэрты ці шоў.
  • Наведванне помнікаў, калі гэта магчыма, павінна быць бясплатным.
  • Асаблівая ўвага павінна быць нададзена прыцягненню моладзі і дзецям школьнага ўзросту.
  • Паўсюдна выкарыстоўваецца назва "Дні еўрапейскай спадчыны".
  • А таксама лагатып і рэклама.

Назва “Дні еўрапейскай спадчыны” ў розных краінах

Спасылкі