Станіслаў Манюшка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dziva4ok (размовы | уклад)
Радок 38:
Стварэнне першых вадэвіляў, музычных камедый і камічных опер звязана з [[Беларусь|Беларус]]сю. У [[1834]] [[мінск]]імі аматарамі пастаўлены «Канторскія служачыя», у [[1841]] у Гродне і ў 1843 у Мінску — «Латарэя». На лібрэта [[В. Дуніна-Марцінкевіч]]а напісаны «Рэкруцкі набор» (з [[К. Кжыжаноўскі]]м; паст. 1841, Мінск), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», «[[Ідылія (опер)|Ідылія]]» («Сялянка», з К. Кжыжаноўскім; паст. 1852, Мінск). «Сялянка», дзякуючы выкарыстанню ў [[лібрэта]] [[Беларуская мова|беларускай мов]]ы (разам з [[польская|польска]]й) і апоры на беларускі музычны фальклор, мела вялікае значэнне для [[Беларуская музыка|беларускай музычнай культуры]].
 
Са сталых опер найбольш папулярная «Галька» (1847, паст. 1854, 2-я рэд. 1859), якая адлюстроўвае сацыяльныя канфлікты і мае дэмакратычную накіраванасць. Сярод іншых твораў: оперы «Графіня» (1860), «Вербум нобіле» («Слова гонару», 1861), «Страшны двор» (1865), «Парыя» (1869); балеты «Монтэ-Крыста» (1866), «На пастоі» (1868), «Хітрыкі сатаны» (1870); кантаты «Мільда» (1848), «Ніёла» (1865), «Крымскія санеты» на словы [[А. Міцкевіч]]а (1868); месы, 4 «Вострабрамскія літаніі», рэквіем; аркестравыя уверцюры і танцы; 2 струнных квартэты; творы для фартэпіяна, у т.л. цыкл «Забаўкі» (1843), транскрыпцыі паланэзаў [[М. К. Агінскі|М. К. Агінск]]ага; болылбольш за 400 сольных песень (увайшлі ў 12 «Хатніх спеўнікаў», 12 песень на вершы [[Я. Чачот]]а), музыка да драматычных спектакляў і інш.
 
Творам Станіслава Манюшкі ўласцівы яскравая меладычнасць, лірызм, даступнасць музычнай мовы, операм і аперэтам — майстэрства стварэння індывідуальных харакгарыстык і будовы масавых, ансамблевых і сольных сцэн. Вытокі яго музычнай мовы ў польскім і беларускім фальклоры (многія з яго арыгінальных мелодый лічацца народнымі).