Даўмонт Пскоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Крыніцы: афармленне
Радок 1:
{{ДД}}
[[Выява:Daumantas of Pskov.jpg|thumb|Даўмонт Пскоўскі]]
'''Даўмонт-Цімафей''' (? — {{ДС|20|5|1299}}, {{МС|Пскоў||}}) — князь у [[Нальшчаны|Нальшанскай зямлі]] (да 1260—1266), служылы князь пскоўскі (1266—1299). Кананізаваны праваслаўнай царквой (памяць 20 мая, у 3-і Тыдзень па Тройцы — у Саборы Пскоўскіх святых).
 
== Агляд крыніц ==
Крыніцы звестак пра Даўмонта падзяляюцца на 2 групы — летапісныя артыкулы і розныя рэдакцыі жыццяпісу Св. Даўмонта. Найбольш старажытнымі з'яўляюццаз’яўляюцца кароткія летапісныя артыкулы, якія захаваліся ў Наўгародскім I летапісе старэйшага ізводу (спіс кан. 13 ст., дапоўнены ў 1-ай траціне 14 ст.) і датычаць пскоўскага перыяду жыцця князя. Падрабязны апавяданне пра падзеі перад уцёкамі Даўмонта з Літвы ў Пскоў, захаваўся ў Галіцка-Валынскім летапісе, дзе апавядаецца пра забойства Даўмонтам вял.кн. Міндоўга. У інш. летапісах, якія адлюстроўваюць зборы 14 ст., ёсць рэдкія згадкі пра Даўмонта, летапісы 15-17 ст. злучаюць звесткі Наўгародскага I летапісу і жыццяпісу Даўмонта, складзенага пскоўскім аўтарам.
 
Жыццяпіс Даўмонта захаваўся ў некалькіх рэдакцыях 14-16 ст. У больш ранніх рэдакцыях жыццяпіс не меў загалоўка або называўся «Успенне» Даўмонта, «Сказанне» або «Аповесць» пра Даўмонта, назва «Жыціе» з'яўляеццаз’яўляецца толькі ў рэдакцыі кан. 16 ст. Пачатковая рэдакцыя жыццяпісу (Аповесць) з'явіласяз’явілася ў 2-й чвэрці 14 ст., гісторыя яе тэксту цесна звязаная з пскоўскім летапісаннем. Тэкстуальныя супадзенні паміж Аповесцю і артыкуламі пскоўскіх летапісаў 1323, 1341, 1343 г. даказваюць, што Аповесць і летапісныя артыкулы 2-й чвэрці 14 ст. ствараліся прыблізна адначасова ў адным коле кніжнікаў. У Аповесці князь паказаны выключна ў ратных сітуацыях (паходы на Літву, на Ракавор і ў Памор'еПамор’е, бітвы на Мірапоўне, з лівонскім ландмайстрам, у царквы Пятра і Паўла). Аўтар не распавядае пра літоўскі перыяд жыцця князя і прычыны яго ўцёкаў у Пскоў, не згадвае пра будаўніцтва ім цэркваў і абарончай сцяны, пра заснаванне пскоўскага Снетагорскага манастыра. У Аповесці ўвасобіўся пскоўскі ідэал князя — ваяра, заўсёды гатовага да абароны пскоўскіх земляў. У заключнай хвале князю, складзенай на аснове адмысловай рэдакцыі Жыція Св. Аляксандра Неўскага, да ўслаўлення ратнай доблесці Даўмонта далучаецца пералік яго хрысціянскіх дабрадзейнасцей.
 
Аповесці пра Даўмонта ў складзе пскоўскіх летапісаў адводзілася адмысловае месца. У Пскоўскім I летапісе яна стала прадмовай, у Пскоўскім II летапісе яна змешчана пасля ўступа, дзе коратка выкладаецца пачатковая гісторыя Русі, і пасля Жыція Св. Аляксандра Неўскага; у Пскоўскім III летапісе Аповесць уключана ў храналагічны шэраг. Тэксты Аповесці ў 3 рэдакцыях пскоўскіх летапісаў блізкія, але неідэнтычныя. Пачатковы тэкст дакладней перададзены ў Пскоўскім I летапісе. Складальнік Пскоўскага III летапісу пры ўключэнні Аповесці ў храналагічны шэраг паставіў у яе тэксце даты, унёс малаважныя рэдактарскія змены. Аповесць у Пскоўскім II летапісе шмат у чым адрозніваецца ад тэкстаў Аповесці ў інш. крыніцах — складальнік гэтага збору 1486 г. унёс папраўкі, якія адлюстравалі яго прамаскоўскія і антывечавыя настроі (выключаны фрагменты, дзе пскоўскі князь па адвазе і славе прыпадабняўся Св. Аляксандру Неўскаму і яго сыну Св. Дзмітрыю, пераменшана роля «мужоў пскавічоў» у рашэннях і перамогах князя).
 
У 2-х пскоўскіх Пралогах 1341 г. змешчана кароткае Жыціе Даўмонта, дзе даюцца агульныя звесткі пра яго жыццё. Жыціе было складзена незалежна ад Аповесці, якая з'явіласяз’явілася прыкладна ў гэты ж час.
 
У 15 ст. Аповесць увайшла ў агульнарускія зборы, пры гэтым яе тэкст быў злучаны з весткамі Наўгародскага I летапісу. З часам тэкст Аповесці перажываў змены ў адпаведнасці з агульным характарам правак у летапісных помніках. Асобную цікавасць уяўляе жыццяпіс Даўмонта ў Скарочаным Літоўскім летапісе (спіс 1520-х г.), дзе гаворыцца як пра літоўскі перыяд жыцця Даўмонта, так і пра яго ўцёкі ў Пскоў, хрышчэнне і паходы на Літву. Жыццяпіс у гэтай крыніцы выяўляе падабенства са звесткамі пра князя інш. летапісаў (Уладзімірскага летапісца, летапісаў тыпу Сафійскага I, летапісных збораў 1479 г. і кан. 15 ст., «Кнігі ступеневай царскага радаслоўя» і інш.). Аповедам пра вял.кн. Войшалка, сына Міндоўга, і «вернага» «новапрасвечанага» Даўмонта завяршаецца апавяданне Скарочанага Літоўскага летапісу пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага; Войшалк і Даўмонт прадстаўленыя як апошнія прадстаўнікі дынастыі Міндоўга, пасля іх пайшлі князі «іншага роду».
 
Тэкст, блізкі да Аповесці з Наўгародскага V летапісу, лёг у аснову 2-х рэдакцый 16 ст. жыццяпісу Даўмонта — хранаграфічнай і сярэдняй. Хранаграфічная рэдакцыя, паводле сведчання яе складальніка, была ім спісана «з хранографа». З разнесеных па гадавых артыкулах вестак пра Даўмонта, якія злучалі тэксты Наўгародскага I летапісу і пскоўскай Аповесці, рэдактар стварыў суцэльны твор, унёсшы ў летапісны тэкст некаторыя папраўкі і змены. Так, ён удакладніў, што рака Даўмонта была пастаўлена ў Траецкім саборы «за правым клірасам». Аўтар сярэдняй рэдакцыі значна перапрацаваў і дапоўніў агульны з хранаграфічнай рэдакцыяй пратограф. У сярэдняй рэдакцыі ўпершыню апавядаецца пра будаўніцтва Даўмонтам храмаў, заснаванне Снетагорскага манастыра. Аўтар сярэдняй рэдакцыі выключыў дэталі, якія нагадвалі пра залежнасць Даўмонта ад вял.кн. уладзімірскіх. Адно з асноўных адрозненняў сярэдняй рэдакцыі ад папярэдніх варыянтаў палягае ў тым, што ў ёй з'яўляеццаз’яўляецца «Сваяцтва пра блажэннага і прыснапамятнага князя Вышэлега», дзе апавядаецца пра Войшалка, яго пастрыжэнне на Афоне, вяртанне ў Літву, заснаванне манастыра «на нейкім месцы», месці забойцам бацькі і сыходу ў манастыр на Св. Гары. У «Сваяцтве…» Даўмонт названы братам Войшалка і малодшым сынам вял.кн. Міндоўга, пасля забойства якога «сваякамі» Даўмонт быў змушаны бегчы ў Пскоў. «Сваяцтва…» было складзена пад уплывам адной з версій радаводу вял.кн. літоўскіх, якая адбілася ў Летапіснай і Румянцаўскай рэдакцыях радаводных кніг 1530-х г.
 
Жыціе Даўмонта (прастранная рэдакцыя Аповесці), уяўляе сабой збор шматлікіх сведчанняў пра пскоўскі князя рознага часу і паходжанні, было напісана ў кан. 16 ст. У Жыціі (як і ў сярэдняй рэдакцыі Аповесці) князь названы сынам Міндоўга. Жыціе пачынаецца з апавяданню пра Войшалка, пра забойства Міндоўга «сваякамі», пра помсту Войшалка і пра ўцёкі Даўмонта ў Пскоў. Апроч вядомых па інш. рэдакцыях падзей, звязаных з Даўмонтам, у прастраннай рэдакцыі прыведзены апавяданне пра 2 пасмяротныя цуды і пра мрою каваля Дарафея з Багародзіцай і Пскоўскімі святымі, у т.л. Даўмонтам, падчас аблогі Пскова кар. Стэфанам Баторыем у 1581 г. Аўтар прастраннай рэдакцыі вольна абыходзіцца з гістарычным матэрыялам, суправаджае аповеды пра перамогі князя біблейскімі цытатамі, агіяграфічнымі характарыстыкамі, падрабязнымі апісаннямі бітваў, якія складаюцца з традыцыйных формулаў ваенных аповесцяў.
 
Таксама Даўмонт згадваеццца ў беларуска-літоўскіх летапісах 16 ст., [[Хроніка ВКЛ|Хроніцы ВКЛ]] і [[Хроніка Быхаўца|Хроніцы Быхаўца]], звесткі якіх у перыяд да смерці Гедзіміна надзвычай сумбурныя і ненадзейныя. Паводле гэтых летапісаў, Даўмонт быў сынам Рамана і братам Нарымунта, [[Трайдзень|Трайдзеня]], [[Гольша|Гольшы]] і [[Гедрус]]а. Гісторыя з жонкай Даўмонта расказваецца значна складаней: спачатку Даўмонт адабраў жонку ў свайго брата Нарымунта, а пасля апошні забірае яе назад. Міндоўг у Хроніцы ВКЛ не згаданы наогул, а ў Хроніцы Быхаўца з'яўляеццаз’яўляецца за некалькі пакаленняў да Даўмонта.
 
Мацей Стрыйкоўскі ўспамінаў не толькі Даўмонта Пскоўскага, але за часамі вялікага князя Вітаўта яшчэ і Даўмонта Гедройцкага, а таксама літоўскі народны напеў пра яго.
Радок 32:
Увесну 1271 г., рухаючыся па Чудскім і Пскоўскім азёрам і р. Вялікай, войска лівонскіх немцаў разарыла шэраг памежных паселішчаў Пскоўскай зямлі. Захапіўшы шмат маёмасці і палонных, немцы пайшлі назад, 23 красав. 1271 г. на р. Мірапоўне з 60 пскавічамі Даўмонт дагнаў іх (паводле руск. крыніц 800 чал.) і разбіў. У 1272 г. напад немцаў на Пскоўскую зямлю паўтарыліся. 8 чэрв. 1272 г. пад Псковам Даўмонт перамог войскі лівонскага магістра, затым у адказ на спусташэнне пскоўскіх памежных воласцей (да 8 верасн.) спустошыў эстонскія землі Лівонскага ордэна. У Жыціі Даўмонта паведамляецца, што пасля здабытых у 1266—1272 гг. перамог князь узвёў у Пскове каля свайго палаца 3 храма, відаць драўляных, прысвечаных святым, якія заступаліся за яго ў бітвах: у імя мч. Цімафея, вмч. Георгія і Феадора Стратылата.
 
У кан. 1270-90-х г. Даўмонт падтрымліваў палітыку вял.кн. уладзімірскіх Дзмітрыя Аляксандравіча, затым яго малодшага брата Андрэя Аляксандравіча. У 1278 г. браў удзел у паходзе вял.кн. Дзмітрыя на Карэльскую зямлю. У 1282 г. валодаў [[Капор'е]]м у Наўгародскай зямлі, у лют. 1282 г. у адказ на паланенне наўгародцамі 1 студз. сям'ісям’і і [[дружына|дружыны]] вял.кн. Дзмітрыя Даўмонт з Капор'яКапор’я здзейсніў напад на Ладагу, дзе вызваліў вызваліў сям'юсям’ю і баяраў вял.кн., а таксама вярнуў казну. Відавочна, да 1281—1282 г. трэба аднесці шлюб паміж Даўмонтам і Марыяй, дачкой Дзмітрыя Аляксандравіча. У 1285 г. разам з пскавічамі і літоўцамі Даўмонт здзейсніў няўдалы паход на Цвярскую зямлю. Тут у воласці Алешня князь пацярпеў паразу ад аб'яднанагааб’яднанага войска гарадоў Цверы, Таржка, Зубцова, Ржэвы, Масквы, Валака Ламскага і Дзмітрава і трапіў у палон, але праз нейкі час быў вызвалены. У 1292 г. лівонскія крыніцы згадваюць Даўмонта як аднаго з 4 князёў Паўночна-Заходняй Русі, якія знаходзіліся ў падначаленні вял.кн. Дзмітрыя<ref>Пашуто… С. 385. Прим. 124.</ref>. У кан. 1293 г. у Даўмонта ў Пскове хаваўся ад ардынскай раці царэвіча Тудан-Менгу (паводле руск. крыніцах Дзюдзень) вял.кн. Дзмітрый.
 
Знойдзена 2 княжых пячаткі, якія належалі Даўмонту<ref>Янин, Гайдуков… Т. 3. С. 107, 220.</ref>. Адна з іх знойдзена пры раскопках у Таржку, другая захавалася на дагаворнай грамаце Цяшаты і Якіма, якую напісаў «Давмонтаў пісец». Магчыма, грамата сведчыць пра функцыянаванне ў Пскове пры Даўмонце княжага адміністрацыйнага апарату.
Радок 65:
 
* ''Преврацкий В.'' [http://jivebelarus.net/history/faces/Prince-Dovmont-in-the-light-of-historical-sources.html Князь Довмонт в свете исторических источников] // Jivebelarus.net [Электронный ресурс] — Дата доступа 13.11.2014
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Князі нальшанскія]]
[[Катэгорыя:Князі пскоўскія]]
[[Катэгорыя:Пахаваныя ў Пскове]]