Цярнопальскі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Цярнопальскі езуіцкі калегіум''' – навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў [[Цярнопаль|Цярнопалі]] на працягу ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя.
 
== Гісторыя ўстановы ==
З’яўленне [[Езуіты|езуітаў]] у Цярнопалі адносіцца да сярэдзіны XVII ст., калі ў горадзе распачаў сваю дзейнасць місіянерскі пункт, звязаны з [[Камянец-Падольскі|Камянец-Падольскім]] езуіцкім калегіумам.
 
Пасля забароны дзейнасці [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] на тэрыторыі [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] шмат хто з езуітаў апынуўся ў [[Галічына|Галічыне]], што ў той час уваходзіла ў склад [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]] (Каралеўства Галіцыя і Ладамерыя). Узмацненне мясцовай езуіцкай суполкі дало штуршок да актывізацыі місіянерскай і, асабліва, адукацыйнай дзейнасці Таварыства ў краі. Галоўным асяродкам айцоў-езуітаў у Галічыне быў Цярнопаль.
 
Першыя езуіты-выгнанцы з Расійскай імперыі прыехалі ў Цярнопаль [[19 кастрычніка]] [[1820]] г., а ўжо [[6 лістапада 1820 г.]] у горадзе была адкрыта езуіцкая публічная школа. Спачатку дзейнічаў клас інфімы, дзе вучням даваліся базавыя веды ў лаціне. Потым з’явіліся класы граматыкі і сінтаксісу, дзе яны маглі паглыбляць сваю падрыхтоўку ў гэтай мове.
 
У верасні [[1821]] г. пачаў сваю дзейнасць канвікт – інтэрнат для вучняў, якія прыязджалі да езуітаў па веды не толькі з Цярнопальшчыны, але таксама і з іншых раёнаў Аўстрыйскай імперыі. Пражыванне ў канвікце давала магчымасць дадаткова займацца з настаўнікамі-езуітамі і знаходзіцца пад іх апекай. На працягу двух наступных гадоў для патрэб гэтай установы быў ўзведзены двухпавярховы будынак з некалькімі дзясяткамі пакояў.
 
Наступным крокам цярнопальскіх езуітаў было заснаванне [[1 кастрычніка]] [[1821]] г. гімназіі. У 1823 г. у Цярнопалі з’явілася аддзяленне філасофіі для свецкіх студэнтаў і езуіцкіх клірыкаў. У 1825-1826 гг. для заняткаў у калегіуме быў узведзены новы будынак.
Аснову выкладчыцкага корпусу Цярнопальскага езуіцкага калегіума склалі прафесары і выпускнікі былой Полацкай езуіцкай акадэміі: Вінцэнцій Бучынскі, Якаб Кандраў, Маўрыцый Палонскі, Юзаф Цытовіч і многія іншыя. Гэта дало магчымасць падтрымліваць ва ўстанове высокі ўзровень адукацыйнага і выхаваўчага працэсу. Не дзіўна, што езуіцкія школы доўгі час карысталіся вялікай папулярнасцю сярод мясцовага жыхарства: 3 1824 г. у іх навучаліся 394 вучні, а ў 1836 г. – ужо 500.