Пакістан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 137:
== Эканоміка ==
{{main|Эканокіка Пакістана}}
Эканамісты сцвярджаюць, што да ХVIII стагоддзя Пакістан быў часткай найбагацейшага рэгіёну свету. Аднак еўрапейская цывілізацыя развівалася куды больш дынамічна і неўзабаве Індыя, часткай якой быў Пакістан, стала брытанскай калоніяй. Каланіяльны перыяд шмат у чым вызначае твар сучаснай пакістанскай эканомікі. У другой палове ХХ стагоддзя эканамічнае развіццё незалежнага Пакістана запавольвалася ў часы дэмакратычнага кіравання і паскаралася ў перыяды ваенных рэжымаў. Пачатак ХХІ ст быў адзначаны сур'ёзнымі рэформамі, якія далі эканоміцы станоўчы і моцны штуршок. Урад Первеза Мушарафа праводзіў адносна ліберальную эканамічную палітыку, за апошнія гады былі прыватызаваныя некалькі буйных банкаў, найбуйнейшая тэлекамунікацыйная кампанія.
 
[[Файл:Karachi - Pakistan-market.jpg|thumb|200px|left|Гандляр тканінай у Карачы]]
Пакістан — індустрыяльна-аграрная краіна з шматукладнай эканомікай. [[Сельская гаспадарка]] працягвае граць вялікую ролю ў эканоміцы краіны і займае 24,7 % усяго ВУП, хоць прамысловасць актыўна развіваецца і складае 19,1 % ВУП (у 2017 годзе)<ref>https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/pk.html</ref>. Пры гэтым у сельскай гаспадарцы занята 42 % працоўных, а ў прамысловасці — 22 %. Узровень [[беспрацоўе|беспрацоўя]] — 6 % (у 2017 годзе). У 2000-х гадах эканоміка Пакістана паказвала ўстойлівы эканамічны рост прыкладна 7 % у год. У 2010-х рост працягваецца іэканомікі складае 4-5 % (2015-2017). Аднак па памерах ВУП на душу насельніцтва (5600 долараў у 2018) Пакістан усё яшчэ далёка ззаду большасці краін Азіі. Каля 20 % пакістанцаў жывуць за міжнароднай рысай беднасці (1,25 дол. у дзень). Пры гэтым сярэдні клас налічвае каля 40 млн і, відаць па ўсім, да 2050 павялічыцца да 100 млн чалавек.
 
З сельскай гаспадаркай так ці інакш звязаны большасць працуючых пакістанцаў. Асноўная зерневая культура — пшаніца (8-е месца ў свеце, 26 млн тон у 2014), па вырошчванні якой Пакістан апярэджвае разам складзеную Афрыку. Кароль тэхнічных культур — бавоўнік (4-е месца ў свеце, 2,3 млн тон). Пакістан мае вялікае пагалоўе буйной рагатай жывёлы і з'яўляецца чацвёртым у свеце вытворцам малака. Краіна цалкам забяспечвае свой немалы рынак трысняговым цукрам.
 
[[File:Tv Assembly Line 1.jpg|thumb|Зборка тэлевізараў, Лахор]]
Прамысловаць у значнай ступені вынікае з сельскай гаспадаркі, гэта тычыцца тэкстыльнай і харчовай галін. Найбольш пяспяховай галіной прамысловасці ў 2010-х стала цэментная вытворчасць, у першую чаргу, у сувязі са з'яўленнем попыту ў Афганістане, куды штогод экспартуецца 7 млн тон. Развіваецца, абапіраючыся на танную працоўную сілу, машынбудаванне. У здабыўной прамысловасці важнае значэнне мае вугальная галіна: журнал «Форбс» назваў Пакістан "вугальнай Саудаўскай Аравіяй".
 
У Пакістане яскрава праяўляюцца прасторавыя адрозненні ў гаспадарцы, абумоўленыя сумесным дзеяннем розных фактараў. Эканамічнай воссю краіны з'яўляецца рака Інд, абапал якой размясціліся цэнтры росту — буйныя гарады ад Карачы на поўдні да Пешавара на поўначы. Перыферыя, накштал Белуджыстана, слабаразвітая і аграрная. Вылучаюцца 4 гісторыка-геаграфічныя вобласці, якія ў тэрытарыяльным плане блізка супадаюць з адміністрацыйнымі правінцыямі — Пенджабам, Сіндам, Белуджыстанам і Хайбер-Пахтунхва, уключаючы ў апошнюю раёны плямёнаў. Пенджаб найбольш вылучаецца аграрнай вытворчасцю, тут вырошчваюць да 2/3 [[пшаніца|пшаніцы]], [[бавоўнік]]а і [[цукровы трыснёг|цукровага трыснёга]].
 
Гаспадарка Пакістана арактарызуецца высокай залежнасцю ад умоў надвор'я, ад якіх наўпрост залежаць такія галіны як сельская гаспадарка, тэкстыльная прамысловасць, гідраэнергетыка, водны транспарт.
Радок 163:
== Адукацыя і навука ==
 
Толькі 63% пакістанскіх дзяцей скончылі пачатковую школу<ref>{{cite news|url=http://seattletimes.nwsource.com/html/localnews/2009670134_pakistanschool16.html|title=seattletimes.nwsource.com/html/localnews/2009670134_pakistanschool16.html<!--INSERT TITLE--> | work=The Seattle Times | first=Sarah | last=Stuteville | date=August 16, 2009}}</ref>. Акрамя таго, толькі 68% пакістанскіх хлопчыкаў і 72% дзяўчынак дасягаюцьдавучваюцца да 5 класа<ref>{{cite web|url=http://www.unfpa.org/swp/2009/en/pdf/EN_SOWP09_ICPD.pdf|title=www.unfpa.org/swp/2009/en/pdf/EN_SOWP09_ICPD.pdf|format=PDF|archiveurl=http://www.webcitation.org/6177O4l2b|archivedate=2011-08-22}}</ref>. Стандарты нацыянальнай сістэмы адукацыі Пакістана запазычаныя з брытанскай сістэмы адукацыі. ДашкольнуюДашкольнаю адукацыю прызначанаадукацыя для дзяцей 3-5 гадоў, і складаецца з трох этапаў: гульнявыя групы, яслі і дзіцячы сад. Пасля дашкольнай адукацыі, вучні паступаюць у пачатковую школу. У сярэдняй школе практыкуецца паасобнае навучанне дзяўчынак і хлопчыкаў, аднак, у буйных гарадах таксама існуюць школы з сумесным навучаннем. Восем базавых дысцыплін — гэта урду, англійская, матэматыка, выяўленчае мастацтва, навука, грамадскія навукі, ісламазнаўства і інфарматыка. У праграмы некаторых школ таксама ўключаюцца мовы краін-суседзяў Пакістана, у прыватнасці: арабская, французская і кітайская мовы.
 
== Спорт ==