Аўтакефалія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Аўтакефалія''' ({{lang-el|αὐτοκεφαλία}} ад {{lang-el2|αὐτός}} - сам + κεφαλή - галава<ref name=pr>{{Крыніцы/Слоўнік іншамоўных слоў|1}}, С.172</ref>) — самакіраванне,гэта незалежнасць.статус Аўтакефальнайпамеснай завеццаправаслаўнай ўцарквы, [[праваслаўе|праваслаўі]]як адміністрацыйнасамакіруемай, незалежнаянезалежнай памеснаячасткі царкваУсяленскай Праваслаўнай Царквы, наякую чалеузначальвае якойпатрыярх, стаіцьарцыбіскуп біскупабо умітрапалітам. санеЭтымалогія патрыярха,слова цілітаральна архібіскупа,азначае "сам цісабе мітрапалітагалава".
 
Аўтакефальная праваслаўная царква - гэта памесная праваслаўная царква (да юрысдыкцыі якой належыць пэўная тэрыторыя, на якой не павінны дзейнічаць іншыя памесныя цэрквы без згоды прадстаяцеля гэтай царквы). Ніжэй за аўтакефалію правы мае аўтаномная царква. Аўтакефальная царква не з'яўляецца ні іерархічна, ні адміністрацыйна часткай іншай праваслаўнай царквы, а з'яўляецца самакіраванай часткай Усяленскай Праваслаўнай Царквы.
 
== Умовы надання аўтакефаліі ==
Каноны праваслаўнай царквы не даюць прамога вызначэння спосабу абвяшчэння аўтакефаліі той ці іншай царквы. Розныя памесныя цэрквы маюць розныя погляды на рашэнне гэтага пытання. Тэмы "Аўтакефалія і спосаб яе абвяшчэння; аўтаномія і спосаб яе абвяшчэння" так і не былі разгледжаны на Усеправаслаўным саборы.
 
Праз адсутнасць канонаў, якія вызначаюць уласна спосаб абвяшчэння аўтакефаліі, парушыць іх немагчыма. Таму кожная аўтакефальная царква дзейнічае кананічна, калі абвяшчэнне яе аўтакефаліі адбылося згодна з тымі кананічнымі правіламі, якія ўскосна датычацца пытання аўтакефаліі, а таксама ў адпаведнасці з гістарычнай традыцыяй.
 
* Аўтакефальнай можа быць толькі тая царква, якая дарасла да самастойнага быцця, мае ўнутраныя магчымасці існаваць незалежна ад іншай царкоўнай улады. Для гэтага патрабуецца наяўнасць па меншай меры трох біскупаў, два з якіх у выпадку смерці аднаго з іерархаў могуць паставіць яго пераемніка.
* Аўтакефальнай можа быць толькі тая царква, якая мае дастатковую колькасць пастыраў і паствы для таго каб яе служэнне здзяйснялася нармальна.
* Аўтакефальная царква павінна мець палітычна незалежны народ, сярод якога адпаведная царква нясе сваё служэнне. Падчас прыняцця рашэння аб аўтакефаліі прымаецца пад увагу меркаванне дзяржаўнай улады адпаведнай краіны.
* Агульная воля епіскапату, духавенства і вернікаў адпаведнай йарквы, выяўленая праз пастанову памеснага сабора. Пасля прыняцця саборнага рашэння аб аўтакефаліі яно праходзіць працэс прызнання з боку Маці-Царквы і іншых памесных праваслаўных цэркваў.
 
Права абвяшчэння аўтакефаліі пры наяўнасці ўмоў і падстаў, адным з якіх з'яўляецца адпаведная дзяржаўна-адміністрацыйная незалежнасць, належыць сабору царквы, якая абвяшчае сваю аўтакефалію, а права першай прызнаць гэтую аўтакефалію належыць Маці-Царкве.
 
== Гісторыя ==
Першыя аўтакефальныя цэрквы паўсталі на тэрыторыі Рымскай імперыі і ў суседніх з ёй дзяржавах. У 4 ст. існавала пяць аўтакефальных цэркваў (Пентархія): Рымская, Канстанцінопальская, Александрыйская, Антыахійская і Іерусалімская. Пазней ад Антыахійскай аддзяліліся Кіпрская і Грузінская.
 
У 11 ст. адбыўся раскол паміж Рымскай царквой і астатнімі памеснымі цэрквамі. Пасля яго Рымская царква пайшла сваім уласным шляхам развіцця, прыняла новыя дагматы і г.д.
 
У 19-20 ст. паўстаў шэраг аўтакефальных цэркваў ва Усходняй Еўропе: Сербская, Балгарская, Румынская, Польская, Албанская, Чэшскіх зямель і Славакіі.
 
У сярэдзіне 20 ст. Маскоўскі Патрыярхат дараваў аўтакефалію сваім епархіям на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі, чым была створана Праваслаўная Царква Амерыкі. Гэтая аўтакефалія (гэта значыць сам статус) не была прызнана некаторымі іншымі памеснымі цэрквамі, у прыватнасці грэцкай традыцыі, але ПЦА знаходзіцца ў еўхарыстычных зносінах з усімі іншымі памеснымі цэрквамі і з'яўляецца часткай паўсюднай Праваслаўнай Царквы.
 
Гісторыя сведчыць, што аўтакефалія абвяшчалася самой царквой, якая яе дамагалася, а толькі потым, раней ці пазней, прызнавалася з боку іншых памесных цэркваў. Адным з вырашальных фактараў абвяшчэння аўтакефаліі з'яшляюцца адпаведныя палітычныя ўмовы, у прыватнасці — незалежнасць таго народа, сярод якога памесная царква нясе сваё служэнне. Актыўную ролю ў пытанні абвяшчэння аўтакефаліі многіх цэркваў мела дзяржаўная ўлада і патрыятычныя палітычныя сілы. У выпадку з Сербскай і Балгарскай цэрквамі за абвяшчэнне аўтакефаліі на іерархію і нават на ўвесь народ накладаліся анафемы, што не стала перашкодай у будучыні аднавіць еўхарыстычнае яднанне, а ўсе анафемы і забароны былі скасаваныя. Нягледзячы на непрызнаны статус аўтакефаліі, на існаванне паралельнай іерархіі або анафемы, накладзенай на іерархаў аўтакефальнай царквы ў памесных цэрквах працягвалася царкоўнае жыццё, здзяйсняліся ўсе сакрамэнты і святары належным чынам неслі сваё служэнне сярод адпаведнага народа.
 
== Аўтакефальныя цэрквы ==
* Канстанцінопальская Праваслаўная Царква (Сусветны Патрыярхат, больш за 2 млн. чал.)
* Александрыйская Праваслаўная Царква (Александрыйскі Патрыярхат, каля 80 тыс. чал.)
* Антыяхійская Праваслаўная Царква (Антыяхійскі Патрыярхат, 1 млн. 370 тыс. чал.)
* Іерусалімская Праваслаўная Царква (Іерусалімскі Патрыярхат 50 тыс. чал.)
* Руская Праваслаўная Царква (Маскоўскі Патрыярхат 50 млн. чал.)
* Сербская Праваслаўная Царква (Сербскі Патрыярхат, 8 млн. чал.)
* Румынская Праваслаўная Царква (Румынскі Патрыярхат, 16 млн. чал.)
* Балгарская Праваслаўная Царква (Балгарскі Патрыярхат, каля 6 млн. чал.)
* Грузінская Праваслаўная Царква (Грузінскі Патрыярхат, 3.5 млн чал.)
* Кіпрская Праваслаўная Царква (420 тыс. чал.)
* Эладская Праваслаўная Царква (Грэцкая праваслаўная царква, каля 8 млн. чал.)
* Польская Праваслаўная Царква (500 тыс. чал.)
* Албанская Праваслаўная Царква (каля 700 тыс. чал.)
* Праваслаўная Царква чэшскіх зямель і Славакіі (больш за 150 тыс. чал.)
* Праваслаўная Царква ў Амерыцы (каля 1 млн.)
 
Выключнай прэрагатывай аўтакефальнай царквы з'яўляецца права самастойна здзяйсняць міраварэнне.
 
Права прадастаўлення (здабыцця) аўтакефаліі ў праваслаўі не вызначана ясна і канчаткова і з'яўляецца прадметам спрэчкі паміж Канстанцінопальскай кафедрай і іншымі памеснымі цэрквамі.
Аўтакефальная царква, у праваслаўі самастойная, арганізацыйна незалежная ад канстанцінопальскага патрыярха царква. Першыя аўтакефальныя цэрквы ўзніклі ў 4 ст. ў працэсе адасаблення патрыярхій і мітраполій у правінцыях Візантыі (Александрыі, Антыёхіі, Палесціне). Сёння ў свеце існуе 17 аўтакефальных праваслаўных цэркваў: Канстанцінопальская, Александрыйская, Антыяхійская, Іерусалімская, Руская, Грузінская, Сербская, Румынская, Балгарская, Кіпрская, Эладская, Албанская, Чэхаславацкая, Польская, Амерыканская (пералічаны паводле часу атрымання аўтакефаліі), Беларуская, Украінская. Аўтакефальныя цэрквы не маюць адзінага цэнтра і кіраўніка. Hi адзін з патрыярхаў не мае якіх-небудзь адміністрацыйных пераваг у параўнанні з іншымі кіраўнікамі аўтакефалій.
{{зноскі}}
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8