Розніца паміж версіямі "Дэмакратычная Федэратыўная Югаславія"

[[Файл:Avnojf.gif|міні|злева|250пкс|Факсіміле рашэння [[АВНВЮ]] ад 29 лістапада 1943 аб стварэнні федэратыўнай Югаславіі]]
* 29 лістапада 1943 года ў горадзе [[Яйцэ]] ([[Боснія]]) на другой сесіі [[Антыфашысцкае веча народнага вызвалення Югаславіі|Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі]] прынята рашэнне аб будаўніцтве пасля сканчэння [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] дэмакратычнай федэратыўнай дзяржавы югаслаўскіх народаў пад кіраўніцтвам [[Камуністычная партыя Югаславіі|КПЮ]]. Былі закладзеныя асновы федэратыўнага ладу краіны з 6 рэспублік: [[Сербія]], [[Харватыя]], [[Боснія і Герцагавіна]], [[Славенія]], [[Македонія]] і [[Чарнагорыя]]. Каралю [[Пётр II Караджорджавіч|Пятру II Караджорджавічу]] забаронена вяртацца ў краіну, а лонданскі эмігранцкі ўрад пазбаўлены ўсіх правоў законнага ўрада Югаславіі.
* 7 сакавіка 1945 у [[Бялград]]зе сфармаваны [[Часовы ўрад Дэмакратычнай Федэратыўнай Югаславіі|ўрад Дэмакратычнай Федэратыўнай ЮгаславіЮгаславіі]] на чале з [[Іосіп Броз Ціта|Іосіпам Броз Ціта]]. Новы ўрад прызналі [[СССР]], [[Вялікабрытанія]], [[ЗША]] і іншыя саюзныя дзяржавы.
* Пасля ўтварэння агульнаюгаслаўскага ўрада пачалося фармаванне ўрадаў рэспублік: 9 красавіка — [[Прэм’ер-міністр Сербіі|Сербіі]], 14 красавіка — Харватыі, 16 красавіка — Македоніі, 17 красавіка — Чарнагорыі, 27 красавіка — Босніі і Герцагавіны, 5 мая — Славеніі.
* 7 жніўня 1945 у [[Бялград]]зе адбылася трэцяя сесія [[Антыфашысцкае веча народнага вызвалення Югаславіі|Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі]], якая была пашырана 36 дэпутатамі апошняга югаслаўскага парламента 1938 года, не меўшымі стасункаў з нямецкімі акупантамі. Пашыранае Антыфашысцкае веча было названа Часовай Народнай скупшчынай Югаславіі, якое прыняло першыя законы новай Югаславіі.