Чарнігаўскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др wp/be/ шаблоны
Ivan Sidorsky (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''ЧАРНІГАЎСКАЕ КНЯСТВА''', адна з найбольш буйных і моцных зямель [[Русь|Русі]] ў [[XI стагоддзе|XI]] ст., галоўны [[Удзел|ўдзел]] Чарнігаўскай зямлі ў [[XII|XII]]-[[XIV|XIV]] ст. Сталіца - [[Горад Чарнігаў|Чарнігаў]].
 
Значныя гарады: [[Горад Ноўгарад-Северскі|Ноўгарад-Северскі]], [[Горад Старадуб|Старадуб]], [[Горад Бранск|Бранск]], [[Горад Пуціўль|Пуціўль]], [[Горад Курск|Курск]], [[Горад Любеч|Любеч]], [[Горад Глухаў|Глухаў]], [[Горад Слуцк|Слуцк]], [[Горад Клецк|Клецк]], [[Горад Чачэрск|Чачэрск]] і [[Горад Гомель|Гомель]].
 
Як асобная адміністрацыйная адзінка, княства выдзялілася ўжо ў X ст., але кіравалася кіеўскімі ваяводамі. Пачаткова ўтворана на землях [[Севяране|севяранскага засялення]] (пераважна), на левым беразе [[Днепр (рака)|Дняпра]] у [[Рачны басейн|басейне]] рэк [[Дзясна (рака)|Дзясна]] і [[Сейм (рака)|Сейм]], пазней пашырылася на землі [[Радзімічы|радзімічаў]], [[Вяцічы|вяцічаў]] і [[Дрыгавічы|дрыгавічаў]]. У 1024-1036, пасля падзелу Русі паміж [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраславам]] і [[Мсціслаў Уладзіміравіч|Мсціславам]] Уладзіміравічамі, ператворана ў асобны ўдзел, які ўлучаў усю левабярэжную Русь, у т.л. [[Мурамска-Разанская зямля|Мурамска-Разанскую зямлю]], [[Горад Смаленск|Смаленск]], [[Горад Пераяслаў|Пераяслаў]] і [[Горад Тмутаракань|Тмутаракань]]. У 1036-1054 ў валоданні Яраслава, пасля яго смерці перайшло ва ўдзел да яго сына Святаслава, хоць і ў значна паменшаным памеры. Пасля смерці Святаслава некаторы час было ў валоданні розных князёў, у т.л. [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Манамаха]].
 
Пастановай [[Любецкі з'езд 1097|Любецкага з’езду (1097)]] перайшло ў валоданне сыноў Святаслава – Алега і Даніла, далей была ў валаданні іх нашчадкаў - Ольгавічаў. З гэтага ж часу пачынаецца драбленне Ч.з. на ўдзелы. Напачатку выдзяліліся ўласна Чарнігаўскае княства як галоўны ўдзел і Ноўгарад-Северскае і Мурамска-Разанскае княствы, якія ў сваю чаргу драбіліся далей.