Арсен Васілевіч Паўлюкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 16:
Пасля перавароту ў Варшаве 15 траўня 1926 года, Часовая беларуская Рада на надзвычайным пасяджэнні пастанавіла выслаць віншавальную тэлеграму на імя [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]]. Хутка пасля тэлеграмы Паўлюкевіч асабіста выехаў у Варшаву з мэтай атрымання падтрымкі і фінансавай дапамогі з боку новага ўрада. Прэм’ер Бартэль, з якім размаўляў Паўлюкевіч, падтрымку і дапамогу абяцаў, аднак запатрабаваў большай актыўнасці і павелічэння сваіх уплываў у беларускім грамадстве. Пасля чаго Паўлюкевіч у канцы траўня правёў агітацыйныя мітынгі ў [[Навагрудак|Навагрудку]], [[Баранавічы|Баранавічах]] і [[Нясвіж|Нясвіжы]], а прадстаўнікі Рады з мэтай вядзення агітацыі выехалі ў [[Гродзенскі павет (1921—1940)|Гродзенскі]], [[Вілейскі павет (1920—1940)|Віленскі]] і [[Лідскі павет (1921—1940)|Лідскі]] паветы. [[16 чэрвеня]] [[1926]] года Рада выступіла з «Мемарыялам Часовай Беларускай Рады да пана прэм’ера Рады міністраў»<ref>[http://uctopuk.info/politika/3chern.htm Беларуская Часовая Рада і яе месца і роля ў беларускім нацыянальным руху ў Польшчы сярэдзіны 1920-х гадоў] [[А.М.Чарнякевіч]], Рэспубліканская навуковая канферэнцыя (Гродна, 23-24 кастрычніка 2008 г.)</ref>.
 
Лічыцца, што быў падвойным агентам — польскай дэфензівы і савецкага [[КамітэтДзяржаўнае дзяржаўнайпалітычнае бяспекі СССРўпраўленне|ГПУ]]. Дапамагаў [[Барыс Сафронавіч Каверда|Барысу Каверду]] ў падрыхтоўцы замаху на савецкага амбасадара [[Пётр Лазаравіч Войкаў|Пятра Войкава]]. У канцы 1926 года праз нястачу фінансавання Рада Паўлюкевіча развалілася, а некаторыя яго былыя паплечнікі пачалі ганіць старшыню. Друкарні таксама адмаўляліся друкаваць газеты праз запазычанасць. У [[1928]] годзе, як савецкі шпіён асуджаны польскім судом на 12 гадоў катаргі<ref>[[Францішак Аляхновіч]] «У кіпцюрох ГПУ»</ref>. У верасні [[1939]] года — вязень [[Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер|Бяроза-Картузскага канцлагера]]. Прызначаны адным з лекараў у лагеры<ref>[http://berezakartuska.livejournal.com/11450.html#cutid1 2-я частка] [[Уладзіслаў Паўлюкоўскі]], успаміны. [[1940]]</ref>.
 
Паводле згадак Барыса Каверды, у часе [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] Паўлюкевіч удзельнічаў у руху антыгітлераўскага супраціву ў Варшаве, быў схоплены і расстраляны немцамі<ref name="збройны1">{{Кніга|аўтар = [[Уладзімір Ляхоўскі|Ул. Ляхоўскі]], [[Уладзімір Міхнюк|Ул. Міхнюк]], [[Аляксандра Гесь|А. Гесь]]|частка = |загаловак = Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах|арыгінал = |спасылка = http://www.belhistory.eu/wp-content/themes/ah/library/slucky_zbrojny_chyn.pdf|адказны = |выданне = 2-ое выд. дапрац.|месца = Менск|выдавецтва = Энцыклапедыкс|год = 2006|том = |старонкі = 316—317|старонак = 400|сэрыя = |isbn = 985–6599–25–3|наклад = }}</ref>.