Полацкая езуіцкая акадэмія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 41:
 
== Статус і структура ==
Акадэмія створана на базе [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкага езуіцкага калегіума]] згодна з указамі імператара [[Аляксандр I (імператар расійскі)|Аляксандра І]] ад [[12 студзеня]] і [[1 сакавіка]] [[1812]] г. і атрымала правы ўніверсітэта. Мела тры факультэты: тэалагічны, філасофіі і вольных навук, а таксама старажытных і сучасных моў. Навучальны працэс кантраляваўся Міністэрствам асветы, па ўсіх іншых пытаннях акадэмія мелася падпарадкоўвацца генералу [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] ў Расіі (на той час ім быў [[Тадэвуш Бжазоўскі]]). Акадэмія фактычна стаяла на чале асобнай навучальнай акругі, кантралюючы справы іншых езуіцкіх навучальных устаноў Расійскай імперыі - ў [[Полацк|Полацку]], [[КасцёлВіцебскі Святога Іосіфа іезуіцкі калегіум езуітаў (Віцебск)|Віцебску]], [[Магілёўскі езуіцкі калегіум|Магілёве]], [[Аршанскі езуіцкі калегіум|Оршы]], [[Мсціслаўскі езуіцкі калегіум|Мсціслаўлі]], [[Дынабургскі езуіцкі калегіум|Дынабургу]], [[Чачэрск|Чачэрску]], [[Клімавічы|Клімавічах]], [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]] (да 1815 г.), [[Рыга|Рызе]], [[Адэса|Адэсе]], [[Астрахань|Астрахані]], [[Саратаў|Саратаве]], Раманаве (на [[Валынь|Валыні]]).
 
На чале акадэміі стаяў рэктар і чатыры дарадцы, факультэтамі кіравалі дэканы. Тры цэнзары і сакратар акадэміі складалі цэнзурны камітэт. Навучанне было пазаканфесійным і фармальна пазасаслоўным і бясплатным, аднак за ўтрыманне студэнта ў канвікце (інтэрнаце) бралася 600 рублёў за год. Выпускнікі атрымлівалі чын [[Табель аб рангах|14-га класа]] і маглі паступаць на дзяржаўную службу. Акадэмія мела права надаваць навуковыя ступені магістраў вольных навук і філасофіі, дактароў тэалогіі, цывільнага і кананічнага права.