Віленскі музей старажытнасцей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 21:
У кан. XIX ст. у фондах музея больш за 12 тыс. экспанатаў, у т.л. вялікія калекцыі бронзавых вырабаў з розных краін, гербаў гарадоў [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]], графікі, егіпецкіх муміяў і статуэтак бостваў, зброі, карэліцкіх габеленаў, мясцовых археалагічных знаходак, нумізматычная, партрэтаў магнацкіх родаў ([[Род Радзівілаў|Радзівілаў]], [[Род Тышкевічаў|Тышкевічаў]], [[Род Хадкевічаў|Хадкевічаў]], [[Род Храптовічаў|Храптовічаў]], [[Род Сапег|Сапег]]), рэдкіх выданняў XV—XVIII ст., скульптуры, [[Слуцкі пояс|слуцкіх паясоў]], старажытных рукапісаў (грамат XII—XIV ст., [[інкунабула|інкунабул]]), сфрагістычная, фарфору, этрускіх вазаў, японскіх, італьянскіх і кітайскіх тканін. Таксама ў фондах знаходзіліся каменныя ідалы са Слуцку, старажытныя рэчы з [[Барысаглебская царква (Гродна)|Каложскай царквы]] і інш.
 
== Гісторыя стварэння музея ==
 
Ініцыятарам стварэння музея Віленскай археалагічнай камісіі быў Я. Тышкевіч (1814–1873) – вядомы беларускі археолаг і калекцыянер, член Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, Лонданскага археалагічнага інстытута і іншых навуковых устаноў.
Я. Тышкевіч валодаў шырокім навуковым кругаглядам, быў вельмі настойлівым у дасягненні сваіх мэт, у ім спалучаліся арганізацыйны энтузіязм з навуковай эрудыцыяй. Грамадскі аўтарытэт, які ён здабыў дзякуючы гэтым якасцям, дапамог яму вельмі хутка аб'яднаць вакол сябе навукоўцаў, а таксама аматараў гісторыі і старажытнасцей, прыцягнуць увагу мясцовай адміністрацыі да ідэі стварэння музея. У 40-х гг. XIX ст. віленская гісторыка-археалагічная калекцыя, якой валодаў Я. Тышкевіч, набыла грамадскае значэнне. Яна рэгулярна папаўнялася не толькі ў выніку навуковых даследаванняў уладальніка, але таксама за кошт ахвяраванняў мецэнатаў і энтузіястаў. Азнаёміцца з гэтай калекцыяй мог кожны, хто цікавіўся гісторыяй.
Аднак сам Я. Тышкевіч не быў задаволены такім становішчам і меў больш шырокія планы. У 1848 г. ён звярнуўся да віленскага генерал-губернатара І.Г. Бібікава з праектам стварэння музея ў Вільні, падмуркам якога, на думку аўтара, павінна была стаць яго асабістая калекцыя Можна меркаваць, што на гэтае рашэнне паўплываў прыклад скандынаўскіх музеяў, якія Тышкевіч аглядаў падчас навуковых падарожжаў, у прыватнасці Музей паўночных старажытнасцей, створаны Х. Томсенам у Капенгагене, – лепшы ў навуковых адносінах у тагачаснай Еўропе.
І.Г. Бібікаў падтрымаў праект і дадаў да яго прапанову аб адкрыцці пры музеі камісіі на прыкладзе Кіеўскай археалагічнай камісіі, якая ў той час разгарнула актыўную навуковую дзейнасць. У яго лісце, накіраваным у Пецярбург па гэтым пытанні, у прыватнасці, адзначалася: «Стварэнне музеума пакладзе пачатак збіранню і захаванню мноства каштоўных для навукі актаў, рукапісаў і старажытных рэчаў, сёння пакінутых без увагі ў архівах розных гарадоў даручанай мне тэрыторыі, а таксама без усялякай карысці перахоўваючыхся ў бібліятэках старых каталіцкіх кляштароў і касцёлаў; прыхільнае ж прыняцце дара графа Тышкевіча, маем надзею, абудзіць дух мецэнацтва і ў іншых уладальнікаў падобных збораў і бібліятэк...».
Рэзалюцыя Мікалая І: «не бачу перашкодаў, але з адпаведнай разборлівасцю» затармазіла арганізацыю музея і камісіі. І толькі ў красавіку 1855 г., нягледзячы на процістаянне мясцовых чыноўнікаў, «Палажэнне аб музеуме старажытнасцей і часовай археалагічнай камісіі ў Вільні» было зацверджана. Палажэнне было часовым і дзейнічала на працягу трох год. Згодна з ім, сфера дзейнасці новай камісіі была вельмі шырокай. Яна павінна была займацца вывучэннем беларускіх земляў «...ня толькі ў гістарычным, але і ў гандлёвым, прамысловым і статыстычным адносінах». Музей і камісія падпарадкоўваліся міністэрству народнай асветы, для іх уводзіўся адзіны штат. Сябрамі камісіі маглі стаць асобы, маючыя навуковыя даследаванні і ў распараджэнні якіх былі матэрыяльныя сродкі для дапамогі ствараемай установы. Старшынёй камісіі і апякуном музея стаў Я. Тышкевіч, яго намеснікам – М. Балінскі, навуковым сакратаром – М. Круповіч, а членамі камісіі – археолаг К. Тышкевіч, былыя прафесары Віленскага універсітэта І. Ярашэвіч і М. Гамаліцкі, гісторыкі І. Крашэўскі і Т. Нарбут, паэт В. Сыракомля і інш.
На працягу года ў зале публічных пасяджэнняў былога Віленскага універсітэта рыхтавалася да адкрыцця экспазіцыя новага музея. Мэтай яе аўтараў было стварэнне атмасферы ўрачыстасці, велічы мінулага радзімы. Пры ўваходзе віселі штандары з выявамі гербаў Вільні, Гародні, Мінска, тут жа знаходзіліся мармуровыя бюсты славутых продкаў, вайсковы рыштунак. Цікавы погляд самога Я. Тышкевіча на тое, што павінен паказваць новы музей: «...ствараючы музей у Вільні, я перад усім браў пад увагу старажытнасці і помнікі... мясцовыя, гэта значыць - літоўска-рускія. Пад словамі «Віленскі музей» я разумеў і разумею збор рэчаў, які б як ў люстэрку даваў адбітак жыцця і дзеянняў літоўска-рускага народа на кожным з этапаў яго існавання». Такая пазіцыя вучонага сведчыла не толькі аб яго імкненні да аб'ектыўнасці, але і аб першых спробах нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ў музейнай справе Беларусі.
Музейныя прадметы былі сістэматызаваны паводле калекцыйнага прынцыпу, што адпавядала дасягненням экспазіцыйнай практыкі тагачаснай Еўропы. На момант адкрыцця экспазіцыя выглядала наступным чынам:
1. Калекцыя манет і медалёў.
2. Калекцыя гравюр, геаграфічных карт і атласаў
3. Калекцыя карцін, партрэтаў і скульптур
4. Калекцыя дыпломаў, рукапісаў, аўтографаў гістарычных дзеячаў.
5. Мемарыяльная калекцыя, у складзе якой меліся скарбы мясцовых шляхецкіх родаў
6. Археалагічная калекцыя. Яе асновай былі знаходкі з раскопак, якія праводзіліся на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Выключэннем былі сто каменных прылад працы, прывезеных Я. Тышкевічам са Скандынавіі.
7. Бібліятэка.
У пачатку 1856 г. пабудова экспазіцыі была амаль скончана і ўжо на першым пасяджэнні камісіі, якое адбылося 11 студзеня 1856 г., Я. Тышкевіч прапанаваў скласці каталогі па ўсіх раздзелах музея. Кожную калекцыю каталагізаваў асобны сябра камісіі, маючы вопыт работы з дадзенай групай першакрыніц. Каталагізацыяй найбольш значнай, археалагічнай калекцыі заняўся А. Кіркор – вучоны, вядомы сваімі працамі па археалогіі.
17 красавіка 1856 г. ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося афіцыйнае адкрыццё Віленскага музея старажытнасцей. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі ўлад, святары, вайскоўцы, рамеснікі, літаратары і студэнты – усіх каля 300 асоб. Будынак музея быў прыгожа ілюмінаваны, а ўсе запрошаныя атрымалі ўлёткі з вершам, напісаным з гэтай нагоды Ул. Сыракомляй.
У сваёй прадмове ў той дзень Я. Тышкевіч з падзякай узгадваў імёны шматлікіх мецэнатаў, якія ахвяравалі музею матэрыяльныя каштоўнасці і грошы. Ахвяраванні былі атрыманы ад 102 асоб, сярод якіх буйнейшыя зрабілі Адам Кіркор і Юзаф Крашэўскі, перадаўшыя матэрыялы археалагічных раскопак, І. Кулакоўскі, ахвяраваўшы архіўныя матэрыялы па гісторыі Рэчы Паспалітай XVI-XVIII ст., мітрапаліт віленскі Іосіф, які перадаў асобнік Статута Вялікага княства Літоўскага выдання 1588 г. Сам Я. Тышкевіч перадаў у музей калекцыю залатых і срэбраных манет і медалёў – усяго каля 300 рэчаў. Сярод гэтых вельмі каштоўных прадметаў, перададзеных сапраўднымі аматарамі і знаўцамі старажытнасці, у музей трапілі такія рэчы, як какосавы арэх, калода карт, персідская чарнільніца. Тлумачылася гэта тым, што стваральнікі музея на першым этапе яго развіцця не хацелі зніжаць энтузіязм ахвярадаўцаў, сярод якіх былі прадстаўнікі амаль усіх слаёў грамадства.
 
== Дзейнасць музея ў пачатку 1860-х гг. ==
 
Першыя пяць год існавання музея характарызаваліся інтэнсіўным павелічэннем фондаў, галоўным чынам, за кошт ахвяраванняў. Важнай крыніцай папаўнення музейнага збору былі археалагічныя раскопкі, якія праводзіла археалагічная камісія. Летам 1856 г. у Барысаўскім і Вілейскім паветах іх праводзіў кансерватар археалагічнага аддзела А. Кіркор. У ліпені 1858 г. камісія выдала адкрыты ліст на правядзенне раскопак у Віленскай, Мінскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях археолагу А. Плятэру. Актыўныя археалагічныя даследаванні праводзіў і сам Я. Тышкевіч.
Каштоўным набыткам для музея стала калекцыя старадаўняй зброі графа Касакоўскага, канфіскаваная расійскімі ўладамі пасля паўстання 1831 г. і перададзеная ў музей дзякуючы намаганням старшыні камісіі з Пецярбурга.
Адразу ж пасля адкрыцця музея быў арганізаваны збор дакументальных матэрыялаў Асновай гэтай калекцыі сталі дакументы, звязаныя з вайной 1812 г. У 1858 г. калекцыя дакументаў узбагацілася на каштоўны фамільны архіў Сапегаў, які перадала ў музей гродзенская палата дзяржаўных маёмасцей.
Ужо ў першы год існавання музея быў пачаты збор этнаграфічных матэрыялаў, якія разглядаліся як частка гістарычнага мінулага краю.
Разам з фарміраваннем калекцый гістарычных помнікаў у фонды музея пачалі трапляць прадметы, звязаныя з натуральнай гісторыяй. Напрыклад, у кастрычніку 1857 г. кіраўнік Віленскай вучэбнай акругі аддаў загад аб перадачы музею мінералагічнага і заалагічнага кабінетаў былога Віленскага універсітэта. Як указвалася вышэй, сын Канстанціна Тызенгаўза перадаў у музей славутую арніталагічную калекцыю свайго бацькі. Дакладна вядома, што да 1861 г. у музеі перахоўвалася энтамалагічная калекцыя прыродазнаўцы С. Гроса, якая налічвала каля 20 тыс. адзінак, а таксама некаторыя іншыя ўзоры беларускай флоры і фауны. Хуткае павелічэнне прыродазнаўчага аддзела музея паставіла пытанне аб змене профілю музея, а таксама аб пашырэнні сферы дзейнасці камісіі, якая дагэтуль займалася выключна гістарычнымі помнікамі. Неўзабаве ў музеі адчынілася новая прыродазнаўчая зала, а да працы ў камісіі сталі прыцягвацца вучоныя-натуралісты. Былі ўведзены новыя пасады кансерватараў натуральных калекцый, якія занялі натуралісты Л. Кенэ, А. Адамовіч і В. Прыбыльскі
Першапачатковы склад фондаў музея, які цалкам быў накіраваны на адлюстраванне гістарычнага мінулага беларускіх зямель, пашыраўся таксама і за кошт паступленняў з іншых рэгіёнаў імперыі. У пачатку 1861 г. апякунскі савет музея дзякаваў землякам, «...якія займаюць пасады на Каўказе, у Хіве, Сібіры і Амуры», за дасланыя прадметы, што ўзбагацілі калекцыі музея.
Папулярнасць Віленскага музея старажытнасцей хутка павялічвалася, аб чым сведчыла павелічэнне колькасці наведвальнікаў Адпаведна з рашэннем археалагічнай камісіі дзверы яго былі адчынены «...для наведвальнікаў наогул усіх саслоўяў, а таксама жадаючых карыстацца навуковымі дапаможнікамі» два дні на тыдзень па чатыры гадзіны. Нягледзячы на такі абмежаваны час для наведванняў, у першыя два месяцы свайго існавання музей прыняў каля 3,5 тыс. чалавек, а ўсяго за 1856 г. яго наведала 7150 жыхароў Вільні і прыезджых. У наступныя гады музей штомесяц аглядалі каля тысячы чалавек, якім даваў тлумачэнні і адказваў на пытанні супрацоўнік музея. У дні, зачыненыя для наведвальнікаў у экспазіцыйных залах праводзіліся заняткі.
Сярод наведвалькаў музея быў рускі пісьменнік М. С. Ляскоў (1831–1895), які ў сваім дзенніку пакінуў наступныя ўражанні ад наведвання музея: «забыў казаць аб віленскім музеі. Ен невялікі. Дзве залы, у якіх сабраны і антыкі і некалькі заалагічных экзэмпляраў, і гістарычных помнікаў, манет. Лепш за ўсе партрэты, якіх тут шмат. Сярод іх есць партрэт Міцкевіча, ў маладых яго гадах, Марыны мнішак, Стэпана Баторыя і шмат іншых у гісторыі Польшы асоб. Вельмі шкада, што ні Тышкевіч, ні г. Круповіч не паклапаціліся зрабіць з гэтых партрэтаў фотаграфіных копій, якія можна бы прадаваць ў карысць музея, які мае патрэбу ў сродках. Музей гэты сваім існаваннем абавязаны графу Тышкевічу, і толькі ў нядаўні час карыстаецца некаторай падтрымкай з боку нашага кіраўніцтва. У той дзень, калі я быў у музеі, ен быў напоўнены народам. Асабліва шмат было дам і дзяцей…» (http://www.russianresources.lt/archive/Vilnius/Leskov_1.html#3)
Такім чынам, мяжа 50-60 гг. XIX ст. была перыядам уздыму дзейнасці Віленскага музея старажытнасцей. Але планы яго стваральнікаў былі нашмат большымі. Вышэй было адзначана, што «Палажэнне аб музеуме старажытнасцяў...» мела часовы характар і ў красавіку 1858 г. тэрмін яе дзеяння заканчваўся. Хуткае развіццё музея акрэсліла новыя напрамкі дзейнасці, якія павінны былі адлюстравацца ў новым палажэнні. Цяпер сябры камісіі вялі размову ўжо аб зусім іншай музейнай установе, падзеленай на тры аддзелы: гісторыкаархеалагічны, этнаграфічны і прыродазнаўчы. У кастрычніку 1857 г. А. Кіркор у лісце да Ю. Крашэўскага выказваў надзею на «адкрыццё публічных курсаў пры кожным з аддзелаў, чатырох- і шасцімесячных» Праз чатыры месяцы дазвол на адкрыццё курсаў быў атрыманы, але адносіўся ён толькі да прыродазнаўчага аддзела.
Трэба адзначыць, што публічныя курсы пры музеі разглядаліся сябрамі камісіі як пачатак Віленскага навуковага таварыства і нават маглі б стаць падмуркам для ўзнаўлення Віленскага універсітэта. Вялікія надзеі рэалізаваць гэты праект звязваліся з візітам у Вільню Аляксандра ІІ. У верасні 1858 г. ён азнаёміўся з музеем, застаўся вельмі задаволены ўбачаным і згадзіўся ўзяць музей пад асабістую апеку. Аднак пададзеная яму просьба аб перайменаванні археалагічнай камісіі ў навуковае таварыства засталася без адказу. Насуперак спадзяванням Я. Тышкевіча апякунства імператара ніяк не паўплывала на дзейнасць музея. Але да фінансавых і адміністратыўных складанасцей дадалося асуджэнне з боку мясцовых дэмакратычных колаў.
Практычную музейную работу сябры камісіі спалучалі з навукова-даследчыцкай дзейнасцю ў галіне профільных дысцыплін. Шмат у чым гэта праца абапіралася на вывучэнне помнікаў, якія перахоўваліся ў музейным зборы. У 1858 г. быў выдадзены першы том «Запісак...» камісіі, падрыхтаваны да друку другі і трэці тамы. М. Круповіч выдаў археаграфічны зборнік, у які ўвайшлі каштоўныя матэрыялы па беларускай гісторыі.
Кансерватар археалагічнага аддзела А. Кіркор працаваў над складаннем і выданнем беларуска-расійскага слоўніка. Пад кіраўніцтвам Я. Тышкевіча праводзілася важная, з музейнага пункту гледжання, праца па пошуку і апрацоўцы прыватных збораў. Была распачата справа па выданні слоўніка сабраных старажытнасцей. Даследаванні на базе фондавых калекцый праводзіліся ў галіне прыродазнаўства.
Размах дзейнасці археалагічнай камісіі сведчыў аб яе пераўтварэнні ў сур'ёзную навуковую ўстанову па комплексным вывучэнні гісторыі і прыроды беларускіх зямель.
 
== Лес музея і яго збораў пасля падаўлення паўстання 1863-64 гг. ==
 
Пасля падаўлення паўстання 1863 г. віленскі генерал-губернатар М.М. Мураўёў стварыў спецыяльную камісію, мэтай якой быў роспуск археалагічнай камісіі і рэвізія музея. Гэта камісія складалася з расійскага чыноўніцтва на чале з папячыцелем Віленскай навучальнай акругі І.П. Каралавым. У выніку доўгіх дыскусій Віленскі музей старажытнасцей быў абвешчаны ідэалагічна шкоднай установай, цэнтрам польскага сепаратызму. Я. Тышкевіч неаднаразова спрабаваў апратэставаць гэтае рашэнне: «Не маю на мэце і не клапачуся аб тым, каб прадстаўленыя прадметы адлюстроўвалі толькі светлыя моманты з гісторыі і дзеянняў маіх продкаў, ці аб тым, каб постаці іх былі прывабнымі. Я жадаў толькі, каб яны былі падобнымі і служылі дакладным адбіткам мінулага на непахісных пачатках гісторыі... Магу сведчыць адкрыта, у Віленскам музеі ўласнапольскіх прадметаў амаль што няма. Усё, што ёсць, мясцовае, літоўска-рускае».
На жаль, гэтыя аргументы не былі заўважаны. У тым жа 1865 г. па ініцыятыве І.П. Карпілава музей, які на гэты час ужо пакінулі найбольш таленавітыя супрацоўнікі, у тым ліку і Я. Тышкевіч, быў аб'яднаны з публічнай бібліятэкай і падпарадкаваны непасрэдна кіраўніцтву Віленскай навучальнай акругі. 256 гісторыка-мастацкіх прадметаў, якія «...нагадвалі польскае ўладанне ў краі і штучна падтрымлівалі ў насельніцтва дарэмныя надзеі і нядобрыя памкненні», былі перададзены ў Румянцаўскі музей. Да польскіх прадметаў аднеслі ў асноўным беларускія матэрыялы, у т. л. партрэты Барбары Радзівіл, Антонія Тызенгаўза, Тэадора Нарбута, уніяцкія царкоўныя старажытнасці з Брэста, Слуцка і г. д. Справа дайшла нават да знішчэння старажытных фрэсак, якія ўпрыгожвалі экспазіцыйную залу.
Наступныя 50 год існавання музея вызначыла «Палажэнне аб часовай камісіі па арганізацыі і кіраванню Віленскай публічнай бібліятэкай і Музеям пры ёй». Згодна з палажэннем, музей юрыдычна і фактычна ставіўся ў падпарадкаванне бібліятэцы, яго экспазіцыйныя плошчы абмяжоўваліся, а штат складаўся ўсяго з двух чалавек, якія павінны былі займацца «...не адной механічнай працай па разбору і сістэматызацыі кніг, рукапісаў і г. д., але і абавязкова навуковай...». Аднак адсутнасць адпаведных ведаў кваліфікацыі і вопыту не дазваляла новым супрацоўнікам узняцца вышэй за выкананне бюракратычных абавязкаў. Вынікам гэтага было амаль поўнае занядбанне збіральніцкай і экспазіцыйнай дзейнасці, а таксама зніжэнне цікавасці грамадскасці да музея. А. Кіркор, які наведаў музей хутка пасля яго рэарганізацыі, быў абураны станам экспазіцыі: «...калекцыі арніталагічная, мінералагічная, нумізматычная ўяўляюць хутчэй брыдкую кучу, чым збор, які меў навуковыя мэты. Былі зроблены бязглуздыя этыкеткі. Шмат якіх прадметаў, што раней перахоўваліся ў музеі: чучалаў двух зуброў, мядзведзяў, статуі Святавіта і інш., – увогуле не было. Слуцкі пояс ляжаў сярод кітайскіх рэчаў, драпежныя птушкі разам з хатнімі... Дах музея не адрэмантаваны, і дождж цячэ скрозь яго; рамы пагнілі і каля вокнаў на верхніх паверхах пасля дажджу стаяць лужыны». У апошняй чвэрці XIX ст. стан музея крыху палепшыўся. Тлумачылася гэта перш за ўсё з'яўленнем новых супрацоўнікаў, якія пачалі праводзіць у музеі павуковыя даследаванні. Сярод іх былі К.І. Шмідт і Ф.В. Пакроўскі, якія займаліся вывучэннем археалогіі Беларусі, Ф.А. Бялькевіч - аўтар арыгінальнай сістэмы класіфікацыі і каталагізацыі прыродазнаўчых збораў, В.В. Гразноў, які выканаў новае мастацкае афармленне экспазіцыі, і інш.
Новы штуршок да актывізацыі ўсіх напрамкаў музейнай дзейнасці даў ІХ Археалагічны з'езд, які адбыўся ў 1893 г. у Вільні. Падчас яго падрыхтоўкі музею былі перададзены каштоўныя археалагічныя помнікі. Выстава, прысвечаная з'езду, давала ўзор навуковай класіфікацыі матэрыялу, а яе мэтай было павышэнне грамадскай цікавасці да гістарычнага мінулага. Трэба адзначыць, што на пасяджэннях з'езда разглядаліся не толькі пытанні археалогіі, але абмяркоўвалася і развіццё музейнай справы ў краі.
У пачатку XX ст. у музей былі запрошаны вядомыя беларускія даследчыкі – Е.Р. Раманаў, Дз.І. Рыкаў, Дз.І. Даўгяла. У гэты перыяд паўстала пытанне аб вяртанні з Масквы рэчаў, канфіскаваных мураўёўскай камісіяй, зроблена спроба стварэння этнаграфічнага аддзела, адноўлены заняткі ў экспазіцыі з навучэнцамі. Аднак і на пачатку XX ст. Віленскі музей старажытнасцей заставаўся ў жорсткіх рамках, вызначаных кіраўніцтвам Віленскай навучальнай акругі. Не спрыяла развіццю музея таксама сціплае фінансаванне. Выключэннем было шчодрае мэтанакіраванае фінансаванне з 1901 па 1915 г. мемарыяльнага аддзелу (пазней самастойнага музея) М.М. Мураўёва, які складаўся пераважна з дакументальных і бібліяграфічных матэрыялаў. Гэта, зразумела, не спрыяла павышэнню аўтарытэта музея, бяручы пад увагу адносіны да «вешальніка» дэмакратычных колаў грамадства.
У 1915 г. падчас наступлення нямецкіх войск Віленскі музей старажытнасцей быў эвакуіраваны мясцовымі губернскімі ўладамі ў Маскву. А пасля падпісання ў сакавіку 1921 г. Рыжскай мірнай дамовы, згодна з яе ІХ артыкулам аб абмене культурнымі каштоўнасцямі паміж Расіяй і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай – з другога, калекцыі музея, за выключэннем археалагічных, былі вернуты ў Вільню. Пасля закрыцця Віленскай археалагічнай камісіі, грамадская патрэба ў навуковым вывучэнні беларускіх зямель праявілася ў з'яўленні шэрага праектаў арганізацыі новых навуковых устаноў. Аднак царскі ўрад насцярожана ставіўся да праяўленняў грамадскай ініцыятывы ў нацыянальных рэгіёнах і неахвотна ішоў на афіцыйнае стварэнне навуковых устаноў, статуты якіх павінны былі зацвярджацца ў міністэрстве ўнутраных спраў.
 
== Лес збораў музея пасля Першай сусветнай вайны ==
 
У 1918–1919 гг. адзін з лідэраў літоўскага нацыянальнага вызвалення доктар Йонас Басанавічус (1851–1927) на падставе калекцый Музея Старажытнасцей пры Віленскай публічнай бібліятэцэ і Літоўскага навуковага таварыства прыняўся за стварэнне Гісторыка-этнаграфічнага музея, аднак у сувязі з знаходжаннем Вільні у складзе ІІ Рэчы Паспалітац гэта праца была перарвана. У 1920–1939 гг. Зборы музея захоўваліся ў віленскам Універсітэце Стэфана Баторыя, дзе пасля былі заснаваны Этнаграфічны, Археалагічны і Прыродазнаўчанавуковуковы.
Пасля таго, як тэрыторя Літвы ў 1940 г. апынулася у складзе Савецкага Саюза, зборы дзейнічаючых у Вільне музеяў былі нацыяналізаваны і перададзены Акадэміі навук Літоўскай ССР. 16 мая 1941 г. пры Інстытуце этналогіі Акадэміі навук Літоўскай ССР стаў дзейнічаць Этнаграфічны музей, пачатак якому паклалі зборы Археалагічнага і Этнаграфічнага музеяў віленскага універсітэта Стэфана Баторыя. Аднак толькі пасля Другой сусветнай вайны была пачата актыўная музейная праца. Намаганнямі вядомага музеязнаўцы, гісторыка культуры Вінцаса Жыленаса (1907–1982) у 1952 г. на аснове збораў Віленскага музею старажытнасцей і Літоўскага навуковага таварыства быў заснаваны Гісторыка-этнаграфічны музей. З 1965 г. музей стаў размяшчацца на тэрыторыі віленскіх замкаў. 5 лістапада 1968 г. у Новым арсенале была адчынена экспазіцыя па гісторыі Літвы – Віленскага музея старажытнасцей Я. Тышкевіча.
Пасля аднаўлення ў 1990 г. незалежнасці Літвы Гітсорыка-этнаграфічны музей, як буйнейшы захавальнік і папулярызатар асноўных збораў, адлюстроўваючых гісторыю дзяржаўнасці і развіцце культуры Літвы ў 1992 г. атрымаў назву Нацыянальнага музея Літвы.
== Сучасны лёс экспанатаў ==