Віленскі музей старажытнасцей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 93:
У пачатку XX ст. у музей былі запрошаны вядомыя беларускія даследчыкі – Е.Р. Раманаў, Дз.І. Рыкаў, Дз.І. Даўгяла. У гэты перыяд паўстала пытанне аб вяртанні з Масквы рэчаў, канфіскаваных мураўёўскай камісіяй, зроблена спроба стварэння этнаграфічнага аддзела, адноўлены заняткі ў экспазіцыі з навучэнцамі. Аднак і на пачатку XX ст. Віленскі музей старажытнасцей заставаўся ў жорсткіх рамках, вызначаных кіраўніцтвам Віленскай навучальнай акругі. Не спрыяла развіццю музея таксама сціплае фінансаванне. Выключэннем было шчодрае мэтанакіраванае фінансаванне з 1901 па 1915 г. мемарыяльнага аддзелу (пазней самастойнага музея) М.М. Мураўёва, які складаўся пераважна з дакументальных і бібліяграфічных матэрыялаў. Гэта, зразумела, не спрыяла павышэнню аўтарытэта музея, бяручы пад увагу адносіны да «вешальніка» дэмакратычных колаў грамадства.
 
У 1915 г. падчас наступлення нямецкіх войск Віленскі музей старажытнасцей быў эвакуіраваны мясцовымі губернскімі ўладамі ў Маскву. А пасля падпісання ў сакавіку 1921 г. [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскай мірнай дамовы]], згодна з яе ІХ артыкулам аб абмене культурнымі каштоўнасцямі паміж [[Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Расіяй]] і [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Украінай]], з аднаго боку, і [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчай]] – з другога, калекцыі музея, за выключэннем археалагічных, былі вернуты ў Вільню. Пасля закрыцця Віленскай археалагічнай камісіі, грамадская патрэба ў навуковым вывучэнні беларускіх зямель праявілася ў з'яўленні шэрага праектаў арганізацыі новых навуковых устаноў. Аднак царскі ўрад насцярожана ставіўся да праяўленняў грамадскай ініцыятывы ў нацыянальных рэгіёнах і неахвотна ішоў на афіцыйнае стварэнне навуковых устаноў, статуты якіх павінны былі зацвярджацца ў міністэрстве ўнутраных спраў.
 
 
== Сучасны лёс экспанатаў ==
[[Файл:LNM-istorija-2.jpg|міні|324x324пкс|Экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Віленскага музея старажытнасцей. ]]