Рыгор Данілавіч Мурашка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 6:
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў народнай школе. Скончыў 2-класную валасную школу (1916), у 1917—1918 вучыўся ў [[Нясвіжская настаўніцкая семінарыя|Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі]]. Удзельнічаў у барацьбе з польскімі акупантамі на Случчыне (1919—1920). З 1920 г. член РКП(б). У 1920—1921 і 1924—1926 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921—1924 — на савецкай і партыйнай рабоце. Член [[Літаратурнае аб'яднанне «Маладняк»|«Маладняка»]]. Адказны сакратар часопіса «Бальшавік Беларусі» (1926—1929), загадчык аддзела мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1930—1933). Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1934). Падчас рэпрэсій 1930-х не пацярпеў, але быў сведкам раскулачвання сваякоў-аднасяльчанаў<ref name="КрушПраўд">Крушына Р. Праўдзіва і бяз…</ref>.
 
Падчас [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] застаўся ў [[Мінск]]у. У [[Беларуская газета (1941)|«Беларускай газеце»]] быў апублікаваны ягоягоны нарыс пра здачу Мінска Чырвонай Арміяй, уцёкі партыйнага кіраўніцтва, у гэтай жа газеце Р. Мурашка пачаў публікаваць і новую аповесць, але не скончыў яе<ref name="КрушПраўд"/>. З 1943 г. у [[Мінскае падполле ў ВАВ|мінскім падполлі]], затым — у партызанскім атрадзе на Лагойшчыне. Загінуў у красавіку 1944 г. у час прарыву блакады.
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў празаічны творам у 1924 г. (допіс селькора ў газеце «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Стрэл начны ў лесе» (1926), «Прыгранічны манастыр» (1930), «Званкі» (1931), «Рузікі» (1932), «Мюдаўская ноч» (1934), аповесці «У іхнім доме» (1929), раманаў «Сын» (1929), «Салаўі святога Палікара» (1940, часопіс «Полымя»<ref name="КрушПраўд"/>; 1967). У сааўтарствесуаўтарстве з [[Н. Гарніч]]ам напісаў кнігу «Бацька Бажэнка: Запіскі Тарашчанца» (1935).
 
Вядомаць да Р. Мурашкі прыйшла пасля рамана «Сын» (1929), дзе пісьменнік апісвае падзеі напярэдадні рэвалюцыі 1905 года. Галоўны герой — вясковы хлопец, які трапіў у горад, ператвараецца ў пралетара-рэвалюцыянера, вядома, у цэнтры ўвагі кіруючаявыключная роля бальшавікоў. Раман, з сакавітай народнай мовай і цікавымі гістарычнымі эпізодамі стаў адным з папулярных і заняў адно з значных месцаў у беларускай савецкай літаратуры. Творы Р. Мурашкі пачалі часта з'яўляцца ў перыядычным друку.<ref name="КрушПраўд"/>
 
У аповесці [[Барыс Мікуліч|Б. Мікуліча]] «Цяжкая гадзіна» Р. Мурашка выведзены ў вобразе пісьменніка Рыгора Цярэшкі.<ref name="КрушПраўд"/>