Каміла (каралева-кансорт Вялікабрытаніі): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 32:
 
== Біяграфія ==
Народжаная Шанд ({{lang-en|Camilla Shand}}). З дваранскага роду, дачка Бруса Шанда, маці — народжаная К'юбіт. Каміла быўбыла уў блізкіх адносінах з прынцам Чарльзам яшчэ напачатку 1970-х, аднак яе кандыдатура як нявесты не задаволіла яго бацькоў. З 1973 па 2005 была вядомая як '''Каміла Паркер-Боўлз''' ({{lang-en|Camilla Parker-Bowles}}, прозвішча па першым мужу Эндру Паркер-Боўлзу, з якім яна развялася ў 1995). Адносіны з Чарльзам пасля яго шлюбу з [[Дыяна Спенсер|Дыянай Спенсер]] у 1980-я гады аднавіліся, што стала адной з прычын крушэння саюза прынца і прынцэсы Уэльскай.
 
Чарльз і Каміла ажаніліся ў 2005 г., праз 9 і 10 гадоў адпаведна пасля разводу са сваімі першымі сужэнцамі (да таго часу Дыяны не было ў жывых, яна загінула ў 1997 г.; першы муж Камілы Эндру жыве і цяпер). Цырымонія шлюбу Чарльза і Камілы была пазбаўлена пышнасці і размаху. У лютым 2005 іх шлюб быў зарэгістраваны ў муніцыпальным дэпартаменце Віндзара. Каралева пры гэтым не прысутнічала. Момантам замірэння для адносін у каралеўскай сям'і стала царкоўнае блаславенне, атрыманае сужэнцамі ў царкве Св. Георга Віндзорскага замка ад архібіскупа Кентэрберыйскага. Самы доўгі раман у гісторыі брытанскай манархіі атрымаў шчаслівы канец.<ref>{{кніга|аўтар=Ал. А. Громыко.|загаловак=Великобритания эпохи реформ|месца={{М.}}|год=2007}}</ref>