Розніца паміж версіямі "Лютаўская рэвалюцыя"

няма тлумачэння праўкі
др
'''Лютаўская рэвалюцыя 1917''' — [[Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі|рэвалюцыя]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], вынікам якой стала падзенне манархіі, абвяшчэнне рэспублікі і пераход улады да Часовага ўрада.
 
Лютаўская рэвалюцыя пачалася як стыхійны парыў народных мас, аднак яе поспеху спрыяў і гостры палітычны крызіс у вярхах, рэзкая незадаволенасць ліберальна-буржуазных кол адзінаасобнай палітыкай цара. Хлебныя бунты, антываенныя мітынгі, дэманстрацыі, стачкі на прамысловых прадпрыемствах горада наклаліся на незадаволенасць і закісанне сярод шматтысячнага сталічнага гарнізона, які далучыўся да рэвалюцыйных мас, што выйшлі на вуліцы. 27 лютага (12 сакавіка) 1917 года ўсеагульны страйк перарос ва ўзброенае паўстанне. Войскі, якія перайшлі на бок паўстанцаў, занялі найважнейшыя пункты горада, урадавыя будынкі. У дадзеным становішчы царскі ўрад выявіў няздольнасць да хуткіх і рашучых дзеянняў. Разрозненыя і нешматлікія сілы захоўвалі вернасць манарху, аднак аказаліся не ў стане самастойна справіцца з [[анархія]]й, якая ахапіла сталіцу, а некалькі частак, знятых з фронту дзеля здушэння паўстання, не здолелі прабіцца да горада.
Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныя мітынгі і дэманстрацыі ў [[Петраград]]зе, праведзеныя [[23 лютага]] [[1917]]. Выступленні рабочых і салдат перараслі ва ўзброенае паўстанне. [[2 сакавіка]] цар [[Мікалай II, імператар расійскі|Мікалай II]] [[Адрачэнне Мікалая II|адрокся ад прастола]] на карысць брата [[Міхаіл Аляксандравіч, сын Аляксандра III|Міхаіла]], які на другі дзень падпісаў [[Адрачэнне Міхаіла Аляксандравіча|маніфест аб адмове]] прыняць трон да пастановы [[Усерасійскі ўстаноўчы сход|Устаноўчага сходу]].<ref>[http://berastouski.blogspot.com/2015/04/1917.html Тэкст адрачэння Мікалая ІІ і адмовы Міхаіла прыняць імператарскую ўладу ў беларускім перакладзе]</ref>.
 
Непасрэдным вынікам Лютаўскай рэвалюцыі стала адрачэнне ад пасады [[Мікалай II|Мікалая II]]<ref>[http://berastouski.blogspot.com/2015/04/1917.html Тэкст адрачэння Мікалая ІІ і адмовы Міхаіла прыняць імператарскую ўладу ў беларускім перакладзе]</ref>, спыненне панавання дынастыі [[Раманавы]]х і фармаванне Часовага ўрада пад старшынствам князя [[Георгій Львоў|Георгія Львова]]. Гэты ўрад было цесна звязаны з буржуазнымі грамадскімі арганізацыямі, якія ўзніклі ў гады вайны, як то [[Усерасійскі земскі саюз]], Гарадскі саюз, Цэнтральны ваенна-прамысловы камітэт. Часовы ўрад злучыў у сваім твары заканадаўчую і выканаўчую ўладу, замяніўшы цара, Дзяржаўны савет, Думу і Савет міністраў. У сваёй Дэкларацыі Часовы ўрад аб’явіў амністыю палітычным зняволеным, грамадзянскія свабоды, замену паліцыі «народнай міліцыяй», рэформу мясцовага самакіравання<ref>Кара-Мурза С. Г. Гл. 2. [http://www.kara-murza.ru/books/pravo/pravo2.html Государство и право после Февральской революции 1917 г.] История советского государства и права.</ref>.
 
Практычна адначасова рэвалюцыйна-дэмакратычнымі сіламі быў сфармаваны паралельны орган улады — [[Петраградскі савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў|Петраградскі савет]], што прывяло да сітуацыі, вядомай як [[двоеўладдзе]]. 1 (14) сакавіка 1917 года новая ўлада была ўсталявана ў [[Масква|Маскве]], на працягу сакавіка — па ўсёй краіне.
 
{{зноскі}}
 
== Гл. таксама ==
* [[Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі]]
* [[Кастрычніцкая рэвалюцыя]]
 
== Літаратура ==
* Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. Пад рэд. Л.В.Лойка. — Мн.: ТАА Цэнтр інавацыйных праграм і праектаў, 2003.
 
== Спасылкі ==
{{зноскі}}
{{Commons}}
* [http://cliodynamics.ru/index.php?option=com_content&task=view&id=234&Itemid=1 Пра прычыны расійскай рэвалюцыі: неамальтузіянская перспектыва] {{ref-ru|скарочана}}.
* Аляксандр Блок. [http://www.blokalex.net.ru/mib-al-kniga-347/ Апошнія дні імператарскай ўлады] {{ref-ru}}.
* [http://knigipoistcccp.diinoweb.com/files/Vremennoe_pravitelstvo_tom1.rar Справаздачы паседжанняў Часовага ўрада. Сакавік—красавік 1917 года] {{ref-ru}}.
 
{{hist-stub}}
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Расіі]]
[[Катэгорыя:1917]]
[[Катэгорыя:Лютаўская рэвалюцыя]]
8 658

правак