Мікалай Радзівіл Чорны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 103:
{{Цытата |''Формуламі чарадзейскімі і д'ябальскімі ўплывамі апанаваў ён [Радзівіл Чорны] поўнасцю караля [Жыгімонта Аўгуста] і тое, што радзіць, нагаворвае, што скажа і што пажадае, тое кароль чыніць, не зважаючы ні на чыю раду, у справах рэлігійных, ці справах панства, ці іншых важных справах.''|Ян Ланг, аўстрыйскі пасол}}
Пасля смерці Барбары кароль працягваў сяброўства з братамі Радзівіламі. Жыгімонт паспрабаваў «''суцешыць''» свайго швагра пасадай віленскага ваяводы, якую апошні атрымаў у снежні [[1551]] года, а разам з ёй [[Горад Клецк|Клецк]] і [[Горад Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадок]]. Уплыў Радзівіла Чорнага на палітыку велікакняжацкага ўрада быў такі значны, што ў тым жа годзе ён дамогся права на захоўванне найважнейшых дзяржаўных актаў у сваім архіве{{sfn|Багадзяж М. Сыны|2002|с=40}}. Пры гэтым асаблівую ўвагу Мікалай Радзівіл звяртаў на тыя дакументы, што падцвярджалі даўнія дзяржаўныя прывілеі Вялікага Княства Літоўскага{{sfn|Мысліцелі і асветнікі|1995}}: «''на час прышлый потомству и обывателям Великого Князьства Литовского ведомость, славу и можность приносить могли''». Такім чынам, Чорны трымаў у сваіх руках тры найважнейшыя пасады Вялікага княства: [[Маршалак вялікі літоўскі|маршальства земскае]], [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлерства]] і [[Ваяводы віленскія|Віленскае ваяводства]], — стаўшы першым дыгнетарыем Літвы, а ў адсутнасць вялікага князя фактычна з'яўляўся некаранаваным уладаром дзяржавы{{sfn|Уладары|2007|с=101}}.
[[Выява:Mikałaj Radzivił Čorny, Kaciaryna Aŭstryjskaja. Мікалай Радзівіл Чорны, Кацярына Аўстрыйская (1752-59).jpg|міні|190пкс|Папярэдняе вянчанне Радзівіла «Чорнага» і Кацярыны Аўстрыйскай. Невядомы мастак, [[1752]]—[[1759]] гады.]]
У [[1553]] годзе адбылася дыпламатычная вандроўка ў Вену. Адной з мэтаў было заключэнне саюза Польшчы і ВКЛ з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Іншая мэта была заключэнне шлюбу Жыгімонта Аўгуста з малодшай сястрой першай жонкі Кацярынай Габсбург. Там жа, у [[Аўстрыя|Аўстрыі]], адбыўся «''папярэдні шлюб»'' (per procura), пад вянец маладую вёў той жа Чорны{{sfn|Радзивилы|1997|с=62}}. Выканана была і другая мэта: саюз паміж Габсбургамі і [[Іван IV Грозны|Іванам ІV]] не быў заключаны, больш за тое, паміж імператарам і Жыгімонтам былі заключаны саюзныя дамовы. Сам жа Чорны атрымаў тытул «''графа на Шыдлоўцы''»{{sfn|Радзивилы|1997|с=63}}.