Уільям Шэкспір: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 169:
[[File:William Shakespeare Postal stationery envelope Russia 2014 No 257.jpg|230px|right|[[Паштовы канверт]] Расіі, 2014 год.]]
 
У перыяд паміж {{нп5|[[Рэстаўрацыя Сцюартаў|Рэстаўрацыяй|ru|Реставрация Стюартов}}]] манархіі ў 1660 годзе і канцом XVII стагоддзя пераважалі ідэі класіцызму. Таму крытыкі таго часу пераважна ставілі Шэкспіра ніжэй, чым [[Джон Флетчэр|Джона Флетчэра]] і [[Бен Джонсан|Бена Джонсана]]{{Sfn|Grady|2001b|p=269}}. [[Томас Рымер]], да прыкладу, асуджаў Шэкспіра за змешванне камічнага і трагічнага. Тым не менш, паэт і крытык [[Джон Драйдэн]] высока ацэньваў Шэкспіра, кажучы пра Джонсана: «Я захапляюся ім, але я люблю Шэкспіра»{{Sfn|Dryden|1889|p=71}}. Усё ж на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў панавалі погляды Рымера, але ў XVIII стагоддзі крытыкі пачалі захапляцца ім і зваць яго геніем. Падобную рэпутацыю толькі ўмацаваў шэраг выдадзеных навуковых прац, прысвечаных творчасці Шэкспіра, прыкладам працы {{нп5|Сэмюэл Джонсан|Сэмюэля Джонсана||Samuel Johnson}} 1765 года і [[Эдманд Малоун|Эдманда Малоуна]] 1790 года{{Sfn|Grady|2001b|p=270}}{{Sfn|Levin|1986|p=217}}. Да 1800 года за ім трывала замацавалася званне нацыянальнага паэта Англіі{{Sfn|Grady|2001b|p=270}}. У XVIII і XIX стагоддзях Шэкспір таксама атрымаў імя і за межамі Брытанскіх астравоў. Яго падтрымлівалі такія пісьменнікі як [[Вальтэр]], [[Іаган Вольфганг фон Гётэ|Гётэ]], [[Стэндаль]] і [[Віктор Гюго|Гюго]]{{Sfn|Grady|2001b|p=272-274}}.
 
У [[Рамантызм|эпоху рамантызму]] Шэкспір атрымаў высокую ацэнку паэта і літаратурнага філосафа [[Сэмюэл Тэйлар Колрыдж|Сэмюэла Тэйлара Колрыджа]]; крытык {{нп5|Аўгуст Вільгельм Шлегель||be-x-old|Аўгуст Вільгельм Шлегель}} выканаў пераклад яго п’ес на нямецкую ў духу [[Нямецкі рамантызм|нямецкага рамантызму]]{{Sfn|Levin|1986|p=223}}. У XIX стагоддзі захапленне Шэкспірам часта межавала з глыбокай пашанай і ліслівасцю{{Sfn|Sawyer|2003|p=113}}. «Гэты Кароль Шэкспір», — пісаў эсэіст [[Томас Карлейль]] у 1840 годзе — «вышэй нас усіх, самы шляхетны, найдалікатнейшы, але моцны; непарушны<ref>That King Shakespeare … over us all, as the noblest, gentlest, yet strongest of rallying signs; indestructible</ref>»{{Sfn|Carlyle|1907|p=161}}. [[Бернард Шоу]], аднак, крытыкаваў рамантычны культ Шэкспіра, пусціўшы ў ход слова «бардапаклонства» ({{lang-en|bardolatry}}). Ён сцвярджаў, што {{нп5|натуралістычная драма|||Naturalism (theatre)}} [[Генрык Ібсен|Ібсена]] робіць Шэкспіра састарэлым{{Sfn|Grady|2001b|p=276}}.