Мікалай V: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 26:
Тамаза Парэнтучэлі — будучы Пантыфік Мікалай V — вывучаў грэчаскую мову ў [[Фларэнцыя|Фларэнцыі]] і калекцыянаваў манускрыпты, засвоіў рэнесансную культуру і ўспрыняў гуманістычны спосаб думак. У 1444 годзе стаў біскупам [[Балоння|Балоньі]]. На [[Ферара-Фларэнційскі сабор|Ферара-Фларэнтыйскім саборы]] ён праводзіў дыскусіі з прадстаўнікамі Армянскай Царквы, [[копты|коптамі]], якавітамі з мэтай пераадолець дактрынальныя адрозненні з Каталіцкім Касцёлам. У цэлым, ён быў удалым перамоўшчыкам і касцёльным дыпламатам.
 
Пасля таго, як у 1447 г. Мікалай V быў абраны Папам, ён абвясціў [[1450]] год юбілейным. З гэтай нагоды ў [[Рым]] з’ехалася каля 100 тысяч пілігрымаў. Базылікі не закрываліся нават на ноч і пастаянна былі напоўненыя пілігрымамі. Кананізацыя Бэрнардына[[Бернардзін Сіенскі|Бернардзіна Сіенскага]] стала першай у гісторыі Касцёла, якая адбылася падчас юбілейнага года.
 
Папа не лічыў мастацтва пустым, на яго думку, яно таксама сведчыла пра Божую хвалу. Мікалай V не адрозніваўся ні сквапнасцю, ні непатызмам, чым асабліва выдзяляўся сярод многіх Пантыфікаў гэтага перыяду. У прыватнасці, ён лічыў, што для непісьменных простых людзей, якім цяжка было зразумець усю глыбіню хрысціянскага веравучэння, было неабходна прадэманстраваць веліч Касцёла, стварыць вобраз, які б умацоўваў іх асабістую веру. На яго думку, калі аўтарытэт Касцёла як Божага Валадарства на зямлі знаходзіў адлюстраванне ў велічных будынках і ўзнёслых помніках, што неслі на сабе адбітак прыгажосці самога Творцы, гэта спрыяла ўмацаванню веры і яе перадачы з пакалення ў пакаленне. Менавіта Мікалай V сфармуляваў ідэі наконт архітэктурнага выгляду Рыма, якія пасля рэалізавалі яго наступнікі.