Полацкая езуіцкая акадэмія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 48:
Адкрыццё акадэміі адбылося [[29 мая]] 1812 г. Але неўзабаве Вялікая армія [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]] увайшла ў межы Расійскай імперыі, і з-за пачатку [[Вайна 1812 года|вайны]] заняткаў у тым годзе студэнты і выкладчыкі так і не дачакаліся. Навучэнцы адправіліся дадому, а прафесары, дэманструючы лаяльнасць да расійскіх уладаў, з'ехалі ў глыб краіны. Урачыстая цырымонія пачатку навучальнага года адбылася ў студзені [[1813]] г., але з-за малалікасці студэнтаў вучоба пачалася толькі ў сакавіку. Першы нармальны навучальны год стартаваў [[2 лістапада]] 1813 г. З наступнага года адукацыйны працэс стаў прыходзіць у норму. Заняткі пачаліся [[15 верасня]] [[1814]] г. і працягваліся да [[15 ліпеня]] [[1815]] г. Такі час пачатку і канца вучобы захоўваўся да канца існавання акадэміі.
На тэалагічным факультэце вывучалі дагматычную тэалогію, маральную тэалогію, святое пісанне, кананічнае права і гісторыю касцёлукасцёла. На факультэце філасофіі і вольных навук сярод прадметаў былі логіка, метафізіка, дыялектыка, этыка, палітычная эканомія, геаметрыя, трыганаметрыя, фізіка, хімія, матэматыка, астраномія, архітэктура, батаніка, заалогія. На факультэце старажытных і сучасных моў вывучалі рускую, французскую, нямецкую, італьянскую, польскую, лацінскую, грэчаскую, сірыйскую і старажытнаяўрэскую мовы, а таксама літаратуру на гэтых мовах. У акадэміі працавалі кабінеты - натуральнай гісторыі, хімічны, фізічны, мінералагічны, заалагічны; меліся карцінная галерэя і збор архітэктурных мадэляў.
 
[[Выява:Jesuit College in Połacak, Belarus.jpg|thumb|300x300px|Праект рэканструкцыі Полацкай акадэміі, малюнак [[Габрыэль Грубер|Г. Грубера]]|alt=|злева]]