Ігар Міхайлавіч Лучанок: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Музыкант}}
[[File:Memorial plaque Luchenok.JPG|thumb|250px|Мемарыяльная дошка на доме, дзе правёў дзяцінства І. М. Лучанок у [[Горад Мар'іна Горка|Мар'інайМар’інай Горцы]]]]
'''Ігар Міхайлавіч Лучанок''' ({{ДН|6|8|1938}}, {{МН|Мінск||Горад Мінск}}, [[БССР]]) — беларускі {{кампазітар|СССР|Беларусі|}} і {{музычны педагог|СССР|Беларусі|}}. [[Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі]] ([[1973]]), [[народны артыст Беларусі]] (1982) і [[народны артыст СССР|СССР]] (1987)<ref name="бэ"/>, [[заслужаны дзеяч культуры Польшчы]]. [[Прафесар]]. Ганаровы грамадзянін [[Мар’іна Горка|Мар’інай Горкі]], [[Мінск]]а і [[Сальск]]а ([[Растоўская вобласць]], Расія)<ref name="н"/>.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і лекара Міхаіла (Міхася) Лукіча Лучанка і настаўніцы Аляксандры Герасімаўны, якія пабраліся [[шлюб]]ам у [[1931]] годзе. Жылі ў здымным пакоі ў доме па Ігуменскім тракце (цяпер [[Вуліца Маякоўскага (Мінск)|вул. Маякоўскага]]). Праз 38 дзён пасля народзінаў сям’я пераехала ў пасёлак [[Пячэрск]] ([[Магілёўскі раён]]), бо бацька атрымаў накіраванне на працу ў [[Магілёўская псіхіятрычная бальніца|Магілёўскую псіхіятрычную бальніцу]]. Да атрымання адукацыі ўрача ў [[Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт|Беларускім медыцынскім інстытуце]] бацька з [[20 лютага]] [[1926]] г. працаваў скрыпачом у [[Беларускі трэці дзяржаўны тэатр|Беларускім вандроўным тэатры]] пад кіраўніцтвам [[Уладзіслаў Галубок|Уладзіслава Галубка]]<ref name="п">{{артыкул|аўтар=[[Зінові Прыгодзіч]].|загаловак=Ігар Лучанок: «Мая палітыка ― гэта мае песні»|спасылка=http://www.zviazda.by/be/news/20161205/1480925785-igar-luchanok-maya-palityka-geta-mae-pesni|выданне=[[Полымя (часопіс)|Полымя]]|тып=часопіс|год=Верасень 2016|нумар=[http://www.zviazda.by/sites/default/files/verstka_1-192_9.pdf 9 (1043)]|старонкі=145-158|issn=0130-8068}}</ref>. [[Маці]] была родам з [[Бабруйск]]а, паходзіла са [[Шляхта|шляхецкага]] роду Жукоў і скончыла [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт]] па спецыяльнасці «хімія і [[біялогія]]».
 
З лета 1940 г. да канца чэрвеня 1941 г. сям’я жыла ў [[Магілёў|Магілёве]], у доме чыгуначнікаў на [[Першамайская вуліца (Магілёў)|Першамайскай вуліцы]]. З пачаткам [[ВАВ|Вялікай Айчыннай вайны]] бацьку адправілі ваенным урачом 3-га рангу ў [[Гомель]] у складзе самаходнай лятучкі № 710 для ратавання параненых. Калі пачаліся нямецкія бамбардзіроўкі Магілёва, вярнуўся з маці і сястрой Ларысай у пасёлак Пячэрск (цяпер частка Магілёва). У ліпені [[1941]] г. з’ехаў з маці і сястрой у станіцу [[Марозаўск]]ая (Растоўская вобласць, [[РСФСР]]). Зімавалі на бліжэйшым [[хутар]]ы Бакланава. У пачатку [[1942]] г. бацька перавёз сям’ю ў [[Сталінград]], дзе некалькі дзён давялося начаваць на вакзале. Адтуль выехаў з сям’ёй у [[Сальск]] (Растоўская вобласць), куды бацьку накіравалі служыць ваенным урачом. Там пайшоў у 1-ы клас чыгуначнай школы № 9<ref name="н">{{cite web|author=Уладзімір Фалалееў|title=Ігар Лучанок: «Я дапамагаю не толькі сябрам, але нават і ворагам»|url=https://nastgaz.by/igar-luchanok-ya-dapamagayu-ne-tolki-syabram-ale-navat-i-voragam/|publisher=[[Настаўніцкая газета]]|date=27 ліпеня 2013|archiveurl=https://archive.li/quBLI|archivedate=22 ліпеня 2015|accessdate=8 жніўня 2017}}</ref>.
Скончыў [[Беларуская дзяржаўная кансерваторыя|Беларускую дзяржаўную кансерваторыю]] (1961, клас [[А. Багатыроў|А. Багатырова]]). У 1982—1986 працаваў рэктарам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. З 1980 года — старшыня праўлення [[Беларускі саюз кампазітараў|Беларускага саюза кампазітараў]]. Народны дэпутат СССР (1989—1991). Быў адным з ініцыятараў стварэння [[Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці|Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці]], [[Таварыства народнай дыпламатыі]]. Жанаты, мае дзвюх дачок.
 
На пачатку жніўня [[1946]] г. вярнуўся з сям’ёй у таварным вагоне ў Беларусь, дзе бацька Міхаіл Лукіч пачаў працаваць урачом у чыгуначнай амбулаторыі на станцыі [[Пухавічы (станцыя)|Пухавічы]] і атрымаў жытло<ref name="л">{{артыкул|аўтар=Раіса Марчук.|загаловак=Кампазітар з вялікай літары|спасылка=http://main.lim.by/?p=2633|выданне=[[Літаратура і мастацтва]]|тып=газета|год=21 чэрвеня 2013|нумар=[http://www.lim.by/limbyfiles/lim/lim24-2013.pdf 24 (4722)]|старонкі=16|issn=0024-4686}}</ref>. Адвучыўся з 2-га па 5-ы класы ў [[Мар’іна Горка|Мар’інай Горцы]] (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць), дзе яго сям’я жыла ў дзедавай хаце па вуліцы Фрунзэ, д. 73<ref name="з">{{артыкул|аўтар=Ніна Шчарбачэвіч.|загаловак=«Усё гэта — ад Бога, мамы і трох кансерваторый»|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/archive/article.php?id=97137|выданне=[[Звязда]]|тып=газета|год=16 мая 2012|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/archive/?idate=2012-05-16 91 (27206)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/97143/16may-6.indd.pdf 4]|issn=1990-763x}}</ref>, якую бацька ў хуткім часе перавёз з вёскі [[Язоўкі]]. Ад бацькі атрымаў першыя ўрокі музыкі, для чаго той набыў [[акардэон]]-чвэрць, [[цымбалы]] і чорнае [[піяніна]]<ref name="п"/>.
Працуе ў розных жанрах (вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным). Найболей плённа — ў песенным. Асноўная вобразная сфера яго песеннай творчасці — лірыка-рамантычная. Ягонай музыцы ўласцівыя яркі меладызм і нацыянальная самабытнасць.
 
У жніўні [[1950]] г. пераехаў на наёмную кватэру ў Мінск, дзе паступіў у 6-ы клас па цымбалах музычнай школы пры [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета|Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі]]<ref name="л"/>. Настаўнікам быў цымбаліст [[Аркадзь Астрамецкі]], які стаў лаўрэатам 1-га Усесаюзнага агляду выканаўцаў на народных інстументах. У [[1951]] г. бацькі самі пераехалі ў Мінск, дзе атрымалі пакой па [[Вуліца Фрунзэ (Мінск)|вул. Фрунзэ]], д. 3<ref name="п"/>. У 1952 г., у 14 гадоў быў залічаны ў [[Дзяржаўны народны аркестр БССР]], якім кіраваў [[Язэп Жыновіч]]<ref name="к"/>. У 9-м класе застаўся на 2-і год, каб працягнуць навучанне па класе [[фартэпіяна]]<ref name="н"/> ў [[Рыгор Шаршэўскі|Рыгора Шаршэўскага]]. Затым паступіў у [[Рэспубліканскі ліцэй пры Беларускай акадэміі музыкі|Рэспубліканскі ліцэй]] пры [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі]] па класе кампазіцыі<ref name="л"/> у [[Віктар Белы|Віктара Белага]]. У час навучання ў Беларускай кансерваторыі быў ленінскім стыпендыятам<ref name="п"/>.
 
У верасні [[1956]] г. стаў піяністам толькі створанага [[Леў Молер|Львом Молерам]] джазавага ансамблю, які праз 5,5 месяцаў рэпэтыцыяў даў адзіны канцэрт, прысвечаны [[Дзень Савецкай арміі|Дню Савецкай арміі]], у [[мінскі Доме афіцэраў|мінскім Доме афіцэраў]] у прысутнасці маршала [[Сямён Цімашэнка|Сямёна Цімашэнкі]]. У [[1961]] г. скончыў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускую дзяржаўную кансерваторыю]] па класах кампазіцыі яе рэктара [[Анатоль Багатыроў|Анатоля Багатырова]] і піяніна Рыгора Шаршэўскага<ref name="к"/>.
 
Па размеркаванні да 1962 г. выкладаў у [[Гомельскае музычнае вучылішча|Гомельскім музычным вучылішчы]], пасля чаго лекаваўся ў [[Есентукі|Есентуках]] ([[Стаўрапольскі край]], РСФСР). Затым уладкаваўся на кафедру музыкі [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута]]. У [[1963]] г. на прапанову рэктара [[Беларуская кансерваторыя|Беларускай кансерваторыі]] [[Уладзімір Алоўнікаў|Уладзіміра Алоўнікава]] здаў іспыты ў [[Ленінградская кансерваторыя|Ленінградскую кансерваторыю]] [[Дзмітрый Шастаковіч|Дзмітрыю Шастаковічу]]<ref name="п"/>. У [[1965]] г. скончыў асістэнтуру-стажыроўку [[Санкт-Пецярбургская кансерваторыя|Ленінградскай кансерваторыі]] пад кіраўніцтвам прафесара [[Вадзім Салманаў|Вадзіма Салманава]] і ўступіў у [[Саюз кампазітараў Беларусі]]. У кастрычніку 1967 г. пакінуў выкладанне на кафедры кампазіцыі Беларускай кансерваторыі (1300 гадзін) і паступіў у аспірантуру [[Маскоўская кансерваторыя|Маскоўскай кансерваторыі]], якую скончыў у [[1970]] г. пад кіраўніцтвам прафесара [[Ціхан Хрэннікаў|Ціхана Хрэннікава]], старшыні [[Саюз кампазітараў СССР|Саюза кампазітараў СССР]]<ref name="к">{{артыкул|аўтар=Надзея Бунцэвіч.|загаловак=Так свецяць сонечныя промні|спасылка=http://www.kimpress.by/?page=2&id=1597&mode=print|выданне=[[Культура (газета)|Культура]]|тып=газета|год=2 жніўня 2008|нумар=[http://www.kimpress.by/?idnum=170 31 (849)]|старонкі=|issn=}}</ref>.
 
З [[1980]] г. старшыня праўлення [[Беларускі саюз кампазітараў|Беларускага саюза кампазітараў]]. У [[1982]]—[[1986]] гг. рэктар [[Беларуская дзяржаўная кансерваторыя|Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі]]<ref name="бэ">{{кніга|аўтар=Іна Зубрыч.|частка=Лучанок|загаловак=[[Беларуская энцыклапедыя]] ў 18 тамах|арыгінал=|спасылка=|адказны=гал.рэд. [[Генадзь Пашкоў]]|выданне=|месца=Мінск|выдавецтва=[[Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі]]|год=1999|том=[http://files.knihi.com/Knihi/Slounik/Encyklapiedyji/Bielaruskaja_encyklapedyja/Bielaruskaja_encyklapedyja.09.djvu 9]|старонкі=378|старонак=560|серыя=|isbn=985-11-0155-9|тыраж=10 000}}</ref>. У [[1985]] г. песня «[[майскі вальс|Майскі вальс]]» на яго музыку і словы [[Міхаіл Ясень|Міхаіла Ясеня]] прагучала ў выкананні [[Яраслаў Еўдакімаў|Яраслава Еўдакімава]] на Усесаюзным тэлефестывалі «[[Песня года]]»<ref>{{cite web|author=Надзея Сербіненка, тэлеканал «[[Беларусь 1]]»|title=У Мар'інай Горцы прайшоў фестываль песні і музыкі «Майскі вальс»|url=http://www.tvr.by/bel/news/kultura/v_marinoy_gorke_proshel_festival_pesni_i_muzyki_mayskiy_vals/|publisher=[[Белтэлерадыёкампанія]]|date=17 мая 2016|archiveurl=http://www.tvr.by/upload/video/17051506.mp4|archivedate=17 мая 2016|accessdate=8 жніўня 2017}}</ref>. У лютым [[1985]] г. стаў дэпутатам [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савета БССР]]. У [[1989]]—[[1991]] гадах — дэпутатам [[Вярхоўны Савет СССР|Вярхоўнага Савета СССР]]<ref name="п"/>. У 1993 г. выступіў адным з ініцыятараў стварэння [[Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці|Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці]]; [[Таварыства народнай дыпламатыі]].
 
За савецкім часам удзельнічаў у 3-х [[Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў|Сусветных фестывалях моладзі і студэнтаў]] у [[Берлін]]е ([[Германская Дэмакратычная Рэспубліка]]), [[Гавана|Гаване]] (Куба) і Маскве. На Кубе сустракаўся з [[Фідэль Кастра|Фідэлем]] і [[Рауль Кастра|Раўлем]] Кастра<ref name="н"/>. Да [[2012]] г. правёў 20 сольных канцэртаў у Маскве паводле сваіх твораў<ref name="з"/>.
 
На 2016 г. перанёс 3 [[Клінічная смерць|клінічныя смерці]]<ref name="п"/>.
 
=== Сям’я ===
У шлюбе з Аляксандрай (у дзявоцтве Чэканава), супрацоўніцай музычнай школы, мае двух дзяцей: дачку Святлану (музыкант) і сына Андрэя (юрыст)<ref name="н"/>
 
== Творчасць ==
Працуе ў розных жанрах (вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным). Найболей плённа — ў песенным. Асноўная вобразная сфера яго песеннай творчасці — лірыка-рамантычная. Ягонай музыцы ўласцівыя яркі меладызм і нацыянальная самабытнасць.
 
Асноўныя творы: [[кантата|кантаты]] «Курган» на словы [[Я. Купала|Я. Купалы]] і «Салдацкае сэрца» ([[1962]]), «Невядомы салдат» (кандыдацкая дысертацыя, [[1970]]) і «Зоры над соснамі» ([[1981]]); паэма-паданне «Гусляр» ([[1979]]), вакальна-сімфанічная паэма «Вайна не патрэбна» ([[1983]]), Уверцюра[[уверцюра]]-[[фантазія (музыка)|фантазія]] для сімфанічнага аркестра ([[1975]]), струнны квартэт, [[саната]] для [[габой|габоя]] і [[фартэпіяна]], саната і [[прэлюдыя (музыка)|прэлюдыя]] для фартэпіяна; вакальныя цыклы «Сіні колер» ([[1965]]), трыпціх «Чалавеку патрэбна цішыня» ([[1966]]), [[Балада|балады]] «Апасіяната» на словы [[Эдзі Агняцвет]] ([[1969]]), «Авэ Марыя» на словы М.Алтухова ([[1973]]), цыкл [[раманс]]аў «О, Радзіма бацькоў» на вершы [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], [[Максім Танк|Максіма Танка]] і [[Ніл Гілевіч|Ніла Гілевіча]] ([[1980]]); песні «Памяць сэрца» ([[23 кастрычніка]] [[1966]] г., 1-я прэмія [[Усесаюзны конкурс савецкай песні|Усесаюзнага конкурсу савецкай песні]], ст.журы [[Леанід Уцёсаў]])<ref name="п"/>, «Мой родны кут», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Спадчына», «[[Алеся (песня)|Алеся]]», «[[Вераніка (песня)|Вераніка]]», «Верасы» (Міжнародны фестываль песні ў [[Чылі]]), «Хатынь», «Калі б камяні маглі гаварыць», «Ліст з 45-га», «[[Майскі вальс]]», «Пакуль на Зямлі існуе каханне», «Дарагія мае землякі», «Світанак», «Белы бусел», «Я хаджу закаханы», «Мар’іна Горка» і іншыя; хоры, творы для эстраднага аркестра; музыка да драматычных спектакляў, радыё- і тэлепастановак, тэле- і кінафільмаў; музыка для дзяцей.
 
== Прысвячэнні ==
У [[2000]] г. галоўны рэдактар часопіса «[[Вясёлка (часопіс)|Вясёлка]]» [[Уладзімір Ліпскі]] выдаў кнігу «Басанож па зорках» (198 с.) пра Ігара Лучанка<ref name="н"/>.
 
== Узнагароды ==
Лаўрэат [[прэмія Ленінскага камсамола Беларусі|прэміі Ленінскага камсамола Беларусі]] ([[1967]]), [[Дзяржаўная прэмія Беларусі|Дзяржаўнай прэміі Беларусі]] (1976). [[Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі]] ([[1973]]), [[народны артыст Беларусі]] ([[1982]]), [[народны артыст СССР]] ([[1987]]).
 
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973), [[народны артыст Беларусі]] (1982), [[народны артыст СССР]] (1987).
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
 
* {{крыніцы/ЭХЁХ|Лученок Игорь Михайлович}}
== Спасылкі ==
 
{{Commonscat|}}
* {{cite web|author=|title=Ігар Міхайлавіч Лучанок|url=http://hor.by/composers-bel/igar-luchanok/|publisher=Беларускі харавы партал|date=2010|accessdate=8 жніўня 2017}}
{{DEFAULTSORT:Лучанок Ігар Міхайлавіч}}
[[Катэгорыя:Кампазітары Беларусі]]