Ігар Міхайлавіч Лучанок: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
У жніўні [[1950]] г. пераехаў на наёмную кватэру ў Мінск, дзе паступіў у 6-ы клас па цымбалах музычнай школы пры [[Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета|Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі]]<ref name="л"/>. Настаўнікам быў цымбаліст [[Аркадзь Астрамецкі]], які стаў лаўрэатам 1-га Усесаюзнага агляду выканаўцаў на народных інстументах. У [[1951]] г. бацькі самі пераехалі ў Мінск, дзе атрымалі пакой па [[Вуліца Фрунзэ (Мінск)|вул. Фрунзэ]], д. 3<ref name="п"/>. У 1952 г., у 14 гадоў быў залічаны ў [[Дзяржаўны народны аркестр БССР]], якім кіраваў [[Язэп Жыновіч]]<ref name="к"/>. У 9-м класе застаўся на 2-і год, каб працягнуць навучанне па класе [[фартэпіяна]]<ref name="н"/> ў [[Рыгор Шаршэўскі|Рыгора Шаршэўскага]]. Затым паступіў у [[Рэспубліканскі ліцэй пры Беларускай акадэміі музыкі|Рэспубліканскі ліцэй]] пры [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі]] па класе кампазіцыі<ref name="л"/> у [[Віктар Белы|Віктара Белага]]. У час навучання ў Беларускай кансерваторыі быў ленінскім стыпендыятам<ref name="п"/>.
 
У верасні [[1956]] г. стаў піяністам толькі створанага [[Леў Молер|Львом Молерам]] джазавага ансамблю, які праз 5,5 месяцаў рэпэтыцыяў даў адзіны канцэрт, прысвечаны [[Дзень Савецкай арміі|Дню Савецкай арміі]], у [[мінскі ДомеДом афіцэраў|мінскім Доме афіцэраў]] у прысутнасці маршала [[Сямён Цімашэнка|Сямёна Цімашэнкі]]. У [[1961]] г. скончыў [[Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі|Беларускую дзяржаўную кансерваторыю]] па класах кампазіцыі яе рэктара [[Анатоль Багатыроў|Анатоля Багатырова]] і піяніна Рыгора Шаршэўскага<ref name="к"/>.
 
Па размеркаванні да 1962 г. выкладаў у [[Гомельскае музычнае вучылішча|Гомельскім музычным вучылішчы]], пасля чаго лекаваўся ў [[Есентукі|Есентуках]] ([[Стаўрапольскі край]], РСФСР). Затым уладкаваўся на кафедру музыкі [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута]]. У [[1963]] г. на прапанову рэктара [[Беларуская кансерваторыя|Беларускай кансерваторыі]] [[Уладзімір Алоўнікаў|Уладзіміра Алоўнікава]] здаў іспыты ў [[Ленінградская кансерваторыя|Ленінградскую кансерваторыю]] [[Дзмітрый Шастаковіч|Дзмітрыю Шастаковічу]]<ref name="п"/>. У [[1965]] г. скончыў асістэнтуру-стажыроўку [[Санкт-Пецярбургская кансерваторыя|Ленінградскай кансерваторыі]] пад кіраўніцтвам прафесара [[Вадзім Салманаў|Вадзіма Салманава]] і ўступіў у [[Саюз кампазітараў Беларусі]]. У кастрычніку 1967 г. пакінуў выкладанне на кафедры кампазіцыі Беларускай кансерваторыі (1300 гадзін) і паступіў у аспірантуру [[Маскоўская кансерваторыя|Маскоўскай кансерваторыі]], якую скончыў у [[1970]] г. пад кіраўніцтвам прафесара [[Ціхан Хрэннікаў|Ціхана Хрэннікава]], старшыні [[Саюз кампазітараў СССР|Саюза кампазітараў СССР]]<ref name="к">{{артыкул|аўтар=Надзея Бунцэвіч.|загаловак=Так свецяць сонечныя промні|спасылка=http://www.kimpress.by/?page=2&id=1597&mode=print|выданне=[[Культура (газета)|Культура]]|тып=газета|год=2 жніўня 2008|нумар=[http://www.kimpress.by/?idnum=170 31 (849)]|старонкі=|issn=}}</ref>.