Сяржук Доўгушаў: Розніца паміж версіямі

беларускі спявак
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 17:43, 3 лістапада 2018

Сяржук Доўгушаў (сапраўднае імя Сяргей Сямёнавіч Доўгушаў; нар. 17 красавіка 1983, вёска Новае Тарчылава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф.

Сяржук Доўгушаў
Імя пры нараджэнні Сяргей Васілевіч Доўгушаў
Род дзейнасці спявак, музыкант
Дата нараджэння 17 красавіка 1983(1983-04-17) (41 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу ў мястэчку Балбасава (2000). У школе пачаў спяваць і пісаць песні, авалодаў ігрой на гітары. Пасля школы паступіў у магілёўскае вучылішча на кухара, па яе сканчэнні атрымаў адукацыю хіміка-тэхнолага ў магілёўскім тэхнікуме (2004). Падчас навучання ў Магілёве стварыў музычны калектыў, які пасля ператворыцца ў гурт «Нэўма», а таксама наведваў Магілёўскае музычнае вучылішча, дзе спяваў у хоры.

У 2004 року пераехаў у Мінск і паступіў у Акадэмію музыкі на спецыяльнасць «оперны спявак». Навучаўся ў такіх выкладчыкаў, як Надзея Губская, Віктар Скорабагатаў і інш. На апошнім курсе перайшоў на спецыяльнасць «канцэртна-камерны спявак» (скончыў у 2010 годзе).

З часоў акадэміі пачаў удзельнічаць у тэатральных пастаноўках і спяваць у операх у Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Тэатры оперы і балета. Па атрыманні дыплому ўладкаваўся на працу ў філармонію.

Дзейнасць

У 2008 годзе Сяржук Доўгушаў разам з Настассяй Паповай, Вольгай Паляковай і Андрэем Еўдакімавым стварыў гурт «Fratrez» (бел.: браты). Пазней да праекта далучыліся Аляксандр Ясінскі і Ілона Лесь. У 2010 годзе на аснове «Братоў» паўстаў гурт «Vuraj».

У 2008 року Сяржук Доўгушаў заняў першае месца на конкурсе армянскай песні ў Маскве. Акрамя гітары, засвоіў таксама флейту, дудкі, акарыну-рыбу, падвойныя дудкі, сапілкі, жалейку, колавую ліру.

З 2011 года займаецца выданнем кружэлак з фальклорнымі песнямі.

У 2013 годзе стварыў «Спеўны Сход» — грамадскую ініцыятыву па супольным спяванні беларускіх песень. Адначасова адкрыў вакальную студыю па занятках спевам для дарослых і дзяцей.

З 2013 года ездзіць у экспедыцыі па Беларусі, дзе збірае фальклор.

У 2018 годзе пакінуў філармонію і з’ехаў на навучанне ў Польшчу[1].

Зноскі

  1. Ігар Карней.. Доўгушаў сышоў зь філярмоніі і зьехаў у Варшаву. Але будзе працягваць «Сьпеўныя сходы» (бел. (тар.)). Культура. Радыё «Свабода» (25 красавіка 2018). Праверана 30 кастрычніка 2018.

Спасылкі