Антоній Люстыг: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
}}
 
'''Антоній Люстыг''' ([[7 верасня]] [[1752]], [[Прусія]] — [[5 чэрвеня]] [[1815]], [[Полацк]]) — каталіцкі духоўны дзеяч і педагог, уплывовы дзеяч [[Езуіты|Ордэна езуітаў]].
 
Уступіў у [[Езуіты|Таварыства Ісуса]] [[6 кастрычніка]] [[1768]] г. у [[Ломжа|Ломжы]], а духоўны сан атрымаў у [[1776]] г. у [[Полацк|Полацку]], дзе ў 1780—1786 гг. быў прапаведнікам і выкладаў у [[Полацкі езуіцкі калегіум|Полацкім езуіцкім калегіуме]] нямецкую мову. Выконваў функцыі прэфекта школы і прафесара нямецкай мовы ў езуіцкіх калегіумах [[КасцёлВіцебскі Святога Іосіфа іезуіцкі калегіум езуітаў (Віцебск)|Віцебска]] (1787—1789), [[Аршанскі езуіцкі калегіум|Оршы]] (1789—1791) і [[МагілёўМагілёўскі езуіцкі калегіум|Магілёва]] (1791—1792), прычым у апошнім з 1793 па 1802 гг. займаў пасаду рэктара.
 
Апрача педагагічнай дзейнасці Люстыг паспяхова працаваў у Таварыстве Ісуса: быў асістэнтам Генеральнагагенеральнага вікарыя ордэна (1799—1815) і меў вялікі ўплыў на [[Тадэвуш Бжазоўскі|Тадэвуша Бжазоўскага]]<ref name=":0">[https://www.jezuici.krakow.pl/cgi-bin/rjbo?b=enc&n=3777&q=0 Grzebień, L. (Ed.), ''Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy'', 1996]</ref>, а таксама - правінцыялам Беларускай правінцыі ордэна (1802—1805). Арганізаваў езуіцкую місію ў наваколлі [[Саратаў|Саратава]]. У 1805—1812 гг. займаў пасаду рэктара Полацкаго езуіцкага калегіума.
 
Антоній Люстыг браў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы адкрыцця [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]] і быў прызначаны яе першым рэктарам (да [[1 жніўня]] [[1814]] года)<ref>[http://www.sjweb.info/arsi/documents/Russia_all_pre1829.pdf Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.]</ref>. [[10 чэрвеня]] [[1812]] г. атрымаў ступень доктара тэалогіі<ref>Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773–1905. Cz. 1 : 1773–1820. – Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. – s. 320.</ref>. Пад час вайны 1812 г. заставаўся ў Полацку, каб па магчымасці абараняць інтарэсы і засцерагаць маёмасць ордэна<ref name=":0" />.