Розніца паміж версіямі "Адам Храптовіч"

79 байтаў дададзена ,  2 гады таму
афармленне
(афармленне)
{{ДД}}
{{цёзкі2|Храптовіч}}
'''Адам Храптовіч''' ({{ДН|19|3|1768}} — {{ДС|25|12|1844}}, [[Вішнёўка (вёска, Смаргонскі раён)|в. Вішнёўка]], цяпер [[Смаргонскі раён]]) — асветнік, мецэнат мастацтваў і навукі; ганаровы член [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]].
 
== Біяграфія ==
Сын [[Іахім Храптовіч|І. Храптовіча]]. Быў візітатарам школ Віленскай акругі, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік [[Паўстанне 1794 года|паўстання 1794 года]].<ref name=":0">Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка.  — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с.  — ISBN 985-11-0016-1</ref>.
 
У сваіх уладаннях адмяніў цялесныя пакаранні прыгонных сялян, зменшыў іх павіннасці. У яго [[Шчорсы|Шчорсаўскім маёнтку]] дзейнічала буйная пачатковая школа ўзаемнага навучання (г. зв. [[Бэл-Ланкастэрская сістэма|ланка­стэрская]]), дзе станам на 1822 год займалася 350 вучняў з прыгонных, якія разам з элементарнай адукацыяй набывалі пэўныя навыкі вытворчай, рамеснай працы. Значна памножыў [[Бібліятэка Храптовічаў|бібліятэку, заснаваную яго бацькам]]. Будучы апекуном [[Вільнюскі ўніверсітэт|Галоўнай Віленскай школы]], А. Xраптовіч ахвяраваў яе бібліятэцы калекцыю гравюр (каля 1100).<ref name=":0" />.
 
Памёр і пахаваны ў Вішнёўцы (цяпер Смаргонскі раён).<ref name=":0" />.
 
{{зноскі}}
* Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1
 
{{Бібліяінфармацыя}}
{{DEFAULTSORT:Храптовіч Адам}}
[[Катэгорыя:Род Храптовічаў|Адам Храптовіч]]
2 002

праўкі