Спецыяльная тэорыя адноснасці: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне, стыль, арфаграфія
др →‎Стварэнне СТА: афармленне, арфаграфія
Радок 11:
 
== Стварэнне СТА ==
Перадумовай да стварэння тэорыі адноснасці з’явілася развіццё ў XIX стагоддзі [[Электрадынаміка|электрадынамікі]]<ref name="Ginzburg">[[Віталь Лазаравіч Гінзбург|Гинзбург В. Л.]] Как и кто создал теорию относительности? в Эйнштейновский сборник''',''' 1974.- — М.: Наука, 1976. — С. 351—385.- — 400 с.- — 9200 экз.</ref>. Вынікам абагульнення і тэарэтычнага асэнсавання эксперыментальных фактаў і заканамернасцей у абласцях [[Электрычнасць|электрычнасці]] і [[Магнетызм|магнетызму]] сталі [[ураўненні Максвела|ўраўненні Максвела]], якія апісваюць эвалюцыю [[электрамагнітнае поле|электрамагнітнага поля]] і яго ўзаемадзеянне з зарадамі і токамі. У электрадынаміцы Максвела скорасць распаўсюджвання [[электрамагнітныя хвалі|электрамагнітных хваль]] у [[вакуум]]е не залежыць ад скарасцей руху як крыніцы гэтых хваль, так і назіральніка, і роўная скорасці святла. Такім чынам, ураўненні Максвела аказаліся неінварыянтнымі адносна [[Пераўтварэнні Галілея|пераўтварэнняў Галілея]], што супярэчыла класічнай механіцы.
 
Спецыяльная тэорыя адноснасці была распрацавана ў пачатку XX стагоддзя намаганнямі [[Хендрык Лорэнц|Х. А. Лорэнца]], [[Анры Пуанкарэ|А. Пуанкаре]], [[Альберт Эйнштэйн|А. Эйнштэйна]] і іншых навукоўцаў. Эксперыментальнай асновай для стварэння СТА паслужыў [[Вопыт Майкельсана|вопыт Майкельсана]]. Вынікі аказаліся нечаканымі для класічнай фізікі таго часу: скорасць святла не залежыць ад кірунку (ізатропнасць) і арбітальнага руху Зямлі вакол Сонца. Спроба інтэрпрэтаваць атрыманыя дадзеныя вылілася ў перагляд класічных уяўленняў і прывяла да стварэння спецыяльнай тэорыі адноснасці.
 
Пры руху са скарасцямі, усё бліжэйшымі да скорасці святла, адхіленне ад законаў класічнай дынамікі становіцца ўсё больш істотным. [[Другі закон Ньютана]], які звязвае сілу і паскарэнне, павінен быць мадыфікаваны ў адпаведнасці з прынцыпамі СТА. Таксама [[Імпульс|імпульс]] і [[Кінетычная энергія|кінэтычнаякінетычная энергія]] цела складаней залежаць ад скорасці, чым у нерэлятывісцкім выпадку.
 
Спецыяльная тэорыя адноснасці атрымала шматлікія пацвярджэнні на вопыце і з’яўляецца дакладнай тэорыяй ў сваёй вобласці прымянімасці.