Менеск: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
Ёсць думка, што легенда вельмі старажытная. У міфалогіях розных народаў ёсць персанажы з імёнамі, блізкікі да імя Менеска: германскі [[Ман, міфалогія|Ман]], індыйскі [[Ману]]; рымляне верылі ў [[Маны, міфалогія|манаў]] - багоў замагільнага свету. Магчыма таксама, што імя Менеска пайшло ад [[індаеўрапейцы|праіндаеўрапейскага]] *men- “мяць, расціраць”, адкуль пайшло і беларускае слова “мука” (а Менеск у паданні быў менавіта млынарам).
 
Нягледзячы на старажытныя матывы, само паданні можа быць даволі познім: першыя млыны з'яўляюцца ў Беларусі толькі ў 16 стагоддзі. Сюжэт, дзе ноччу ў млыне збіраюцца чэрці, быў папулярны ў [[Позняе Сярэдневякоўе|познім Сярэднявеччы]]. Сярэднявечны фальклор, у тым ліку заходнееўрапейскі, ведае і матыў мукі з камення. Млынароў у [[Беларусь|Беларусі]] лічылі чараўнікамі: у народзе верылі, нібы яны знаюцца з чарцямі і [[Вадзянік|вадзянікамі]]. Млынары сапраўды выконвалі шмат рытуалаў, якія насцярожвалі простых людзей. Акрамя таго яны ніколі не віталіся з тымі, каго сустракалі на вуліцы. Яшчэ казалі, нібы днём на млыне мелюць муку людзі, а ноччу - чэрці. У многіх [[Беларускія казкі|народных казках]] герой (парабач ці бедная дзяўчына-сірата) прыходзіць ноччу на млын і сустракае там чарцей.
 
Перамалванне на млыне камянёў і ўзначальванне дружыны набліжаюць Мянеска да вобраза [[Пярун|Пяруна]]. Гэтую ж магчымую тоеснасць з Пяруном адкрэслівае і [[Рыгор Барадулін]] у вершы "Мянеск":