Мірскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Легенды і паданні Мірскага замка: clean up, перанесена: есяцов → есяцав з дапамогай AWB
Радок 185:
У красавіку [[1792]] года войскі [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ўступілі на Беларусь, а ў чэрвені яны пад Мірам разбілі корпус войска [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] на чале з [[Юзаф Юдзіцкі|Юдзіцкім]]. Падчас [[Паўстанне 1794 года|паўстання Т. Касцюшкі]] войскі [[Тадэвуш Касцюшка|Тадэвуша Касцюшкі]] адбіваліся ў Мірскім замку ад царскага войска. Пасля аблогі і артабстрэлу замак быў узяты штурмам<ref>Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. с. 12.</ref>.
 
У гэты час замак прыходзіць у заняпад, што дакладна фіксуюць інвентары таго часу. Так, інвентары [[1778]] і [[1794]] гадоў адрозніваюцца толькі запісам пра колькасць пабітых [[шыба|шыб]] у вокнах і паламаных дзвярэй: «''Партрэтная зала, у ім шэсць акон без шыб, увесь спустошаны, столь з французскай пазалочанай ляпнінай цалкам абсыпалася''». Апісанне аранжарэі ў італьянскім садзе не адрозніваецца ад агульнага становішча: «''Дах часткова выпраўлены саломай, астатняя частка крыта гонтам, зусім ужо старая, падтрымліваецца на адных толькі падпорках, у сцяне ад саду дваццаць шэсць акон з цалкам пабітымі шыбамі…''»<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 23</ref>.
 
Пры складанні апошняга вядомага вопісу замка [[1805]] года пра трэці паверх палаца было сказана: «''залы дзве, пакояў чатырнаццаць, з іх вялікіх — восем, меншых — чатыры, а два зусім абрынуліся — адны толькі сцены. У залах і ў дванаццаці пакоях столі гіпсавыя, большаю часткай апалыя. Падлога ў шасці пакоях дашчаная, а астатнія зусім без падлогі''»<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 24</ref>.