Мінскі павет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
{{не блытаць|Мінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)}}
 
'''Мінскі павет''' ({{lang-ru|Минский уезд}}), з 1921 г. '''Менскі павет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (1793—19211795—1921) і [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] (1921—1924).
 
Адміністрацыйны цэнтр — [[Мінск|Мінск (Менск)]].
 
== Гісторыя ==
Па далучэнні да Расійскай імперыі ў 1793 годзе аднайменны павет ВКЛ быў скасаваны, у 1795 годзе адноўлены ў меншых памерах і ўключаны ў Мінскае намесніцтва. З 12 снежня 1796 года ў Мінскай губерні, да Мінскага павета далучаныя часткі скасаваных Вілейскага і Нясвіжскага паветаў. Тэрыторыі павета складала каля 4,5 тыс кв вёрст (каля 5 тыс км²), статус мястэчкаў захавалі Астрошыкі Гарадок (Гарадок-Тышкевіцкі), Бяларуч, Дубровы, Заслаўе, Івянец, Камень, Койданаў, Мікалаеўшчына, Пяршай, Ракаў, Рубяжэвічы, Саламярэцкі Гарадок (Гарадок-Хмарынскі), Самахвалавічы, Свержань, Слабодка, Стоўбцы.
 
У сярэдзіне XIX стагоддзя з павеце 808 сёл і вёсак, 246 засценкаў і іншых дробных паселішчаў. Насельніцтва ў 1816 годзе было каля 92 тысяч чалавек (у тым ліку 15 тысяч шляхты), у 1857 годзе — каля 121 тысячы чалавек (з іх 23,5 тысячы ў Мінску), у тым ліку каля 57 тысяч праваслаўных, 54 тысячы католікаў, 15 тысяч яўрэяў. Меліся 41 царква, 19 касцёлаў, 2 евангельскія царквы, 23 сінагогі, 1 мячэць, больш за 300 панскіх маёнткаў.
 
У 1861 годзе тэрыторыя Мінскага павета падзелена на воласці, пасля пераразмеркавання ў 1864—1866 гадах іх было 19: Астрошыцка-Гарадоцкая, Бяларуцкая, Вялікасельская, Заслаўская, Засульская, Івянецкая, Койданаўская, Крывіцкая (у 1869 годзе перайменавана ў Дуброўскую, скасаваная ў 1872 годзе), Пяршайская, Ракаўская, Рудзіцкая (пазней скасаваная), Самахвалавіцкая, Свержанская (часова ўключаная ў Стаўбцоўскую ў 1876 годзе), Сеніцкая, Сёмкаўская (Сёмкава-Гарадоцкая), Слабодская, Старасельская, Стаўбцоўская. У 1878 годзе замест Вялікасельская і Слабодскай утвораная Рубяжэвіцкая, у 1898 годзе з Самахвалавіцкай вылучана Крупіцкая воласць (пазней перайменаваная ў Станькаўскую), пасля аднаўлення Свержанскай у Мінскім павеце стала 16 валасцей.
 
У 1920 годзе Свержанская воласць перададзеная Нясвіжскаму павету. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года заходняя частка павета (Засульская, Івянецкая, Пяршайская, Ракаўская, частка Рубяжэвіцкай і Стаўбцоўскай валасцей) адышлі да Польшчы. Замест іх у Менскі павет уключаны Магілянская воласць Нясвіжскага павета, Радашковіцкая і Хацечынцкая воласць Вілейскага павета. У 1923 годзе Рубяжэвіцкая воласць перайменаваная ў Вялікасельскую.
 
Менскі павет скасаваны 17 ліпеня 1924 года, асноўная яго частка ўключаная ў Менскую акругу, частка Магілянскай воласці — у Слуцкую.
 
== Вядомыя асобы ==